НАША БТ.
НОВЫ САЙТ.
Белтэлерадыёкампанія аднавіла і свой сайт.
Новая форма, хуткі пошук, сучасны дызайн.
Можна знайсці і навіны, і праекты, і запісацца на кастынг і нават прапанаваць сваю тэму, сваю інфармацыю для здымак...
ЗАХОДЗЬЦЕ, КАЛІ ЛАСКА !

НАШ ТЭЛЕЭФІР.
ДА ДНЯ НАРОДНАГА АДЗІНСТВА.
ШМАТНАЦЫЯНАЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ.
Як свята разам сустракалі беларусы і малдаване 👇.
https://news.by/news/obshchestvo/kak-belorusskie-moldavane-vstretili-den-narodnogo-edinstva

news.by
Как белорусские молдаване встретили День народного единства
День народного единства отметили национальные диаспоры - по-народному, тепло и колоритно.
ДАБРАНАЧ - АД МАТУЛІ.
"Дзякуй усiм, хто побач,
Дзякуй вам, сябры.
Дзякуй тым, з кiм разам
Па жыцці былi.
За успамiны цёплыя
Шчыры дзякуй вам.
Шмат чаго пражылі мы,
Ты памятаеш сам.
I за тое, што былі
Да мяне дабры.
Дзякуй усiм, хто побач.
Дзякуй вам, СЯБРЫ !"
( АЛЯКСЕЙ ЖЫВІЦКІ )
Сёння не каляндарны ДЗЕНЬ СЯБРОЎСТВА. Але, перадаць цёплыя пачуцці людзям, якія ўмеюць радавацца радасці іншага і роўна ставяцца да любога чалавека - чаму не ?
Хачу прывітацца з неабыякавямі людзьмі ! З тымі, хто не шкадуе цёплага слова, жэста, камплімента, хто разумее, што "добрае слова даецца лёгка, але цэніцца грунтоўна". Хто ўмее выбачаць, а не ва ўсім шукае хібы...
Дзякуй таленту - быць Сябрам, усміхацца, спачуваць, ні на што не разлічваць і проста кахаць...
ДАБРАНАЧ, ДАРАГІЯ СЯБРЫ ❤️ !
Заўтра працягнем сябраваць...

ДОБРАГА РАНКУ !
МАТУЛЯ ВІТАЕ !
"Святы арханёл Міхаіл
Дай мне пабольш святых сіл
У міры жыць і квітнець
Не сумаваць, ні хварэць,
Толькі патрэбнае мець.
Адказваць дабром на зло
І хай будзе ў душы святло!
Хай будзе, быццам ў раі.
Анёл, цябе я кахаю ! "
( РАДАМІР СВЕТЛАЎЗОРАЎ )
Адшукала ўсё ж і пераклала на беларускую мову верш пра Святога Міхаіла !
Сёння на праваслаўным і народным календары - МІХАЙЛАЎ ДЗЕНЬ !
Гэта не толькі імянінная дата для ўсіх Міш 🐻.
Ушаноўваем Архістраціга - найвышэйшы анёльскі чын, дадзены Богам. Міхаіл - верны служка Боскі, ён здзейсніў шмат подзвігаў у гонар Госпада.
Архістраціг Міхаіл прымаў удзел у шматлікіх старазапаветных падзеях, зрабіў шмат цудаў.
Арханёлу Міхаілу моляцца аб абароне, аб пазбаўленні ад хвароб.
У народзе святы Міхаіл быў пераможцам нячыстай сілы і ўсяго д'ябальскага. Такім чынам - нізкі паклон Святому Міхаілу за ахову ! Хай не будзе аніякіх бед !
УСІМ ВАМ ДОБРАГА РАНКУ, СЯБРЫ ❤️ !
Малюнак : а вось так ўяўляе нашага Святога Ахоўніка штучны інтэлект 😊.

НАША НАДВОР'Е.
Прагноз надвор'я па Беларусі на 19 верасня.
Невялікая воблачнасць.
🌂 Без ападкаў.
Вецер усходні, паўночна-ўсходні ўмераны.
Тэмпература паветра максімальная днём + 22..+27°з.
У Мінску:
невялікая воблачнасць.

Тэмпература паветра:
раніцай +12..+15 ° з,
днём +24..+26 ° з,
увечары +15..+17°з.

НАШ КАЛЯНДАР.
НАРОДНАЕ.
БЕЛАРУСЫ ПРЫКМЯЧАЛІ...
19 верасня - Міхайлаў дзень.
У гэты дзень нашы продкі ўшаноўвалі Святога Арханёла Міхаіла-абаронцы ад злых сіл.
Таксама дзень лічыўся асаблівым для ўшанаўвання людзей сталага веку: унукі павінны былі абавязкова наведаць сваіх бабуль і дзядуляў.
Каб на працягу года спрыяў поспех у ткацтве, ведалі, што да Міхала трэба было саткаць "першыя" кросны, "другія" — да святога Філіпа, "трэція" — да Мясаеда, "чацвёртыя" — да Вялікага посту.
У гэты дзень жывёлу заганялі ў стойла — на зімовы корм.
Таксама лічылася, што з Міхайлавага дня мядзведзь — гаспадар лесу — кладзецца ў бярлогу на зімовы адпачынак.
Гэтаму дню прыпісвалі і Міхайлаўскія адлігі, і Міхайлаўскія прымаразкі.
Былі такія прыкметы:
🌞калі гэты дзень цёплы, то зіма таксама будзе цёплай;
❄️калі пасля гэтага дня на дрэвах з'явіцца іней, то зімой будзе шмат снегу.
Па народным календары сёння імяніны ў Андрэя, Архіпа, Усевалада, Давіда, Дзяніса, Івана, Макара, Міхала, Фёклы (Тэклі).

НАША ВЕРА.
БАГАРОДЗІЧНАЯ ДАТА.
ЖЫРОВІЦКІ АБРАЗ ДЗЕВЫ МАРЫІ.
19 верасня 1730 г.
адбылася каранацыя Жыровіцкага абраза Маці Божай Папскімі каронамі.
На той час было вядома тры выявы Жыровіцкай іконы Божай Маці, якія праславіліся цудамі.
Першая – каменная,якая цудоўна з’явілася ў XV ст. і знаходзілася ў Жыровічах.
Другая – ікона-фрэска з базыліянскай царквы Св. Сяргея і Вакха ў Рыме.
Трэцяя была напісана на палатне,як копія рымскай іконы-фрэскі.
Гэтая ікона і была каранавана Папскімі каронамі і зараз знаходзіцца ў Слоніме, у касцёле Св. Андрэя.
Рашэнне «ўзлажыць на галаву Богадзіцяці Іісуса і Багародзіцы Дзевы ў г. Жыровіцах у царкве айцоў ордэна Св. Васіля, Кіеўскага дыяцэза, залатыя кароны» было прынята ў 1726 г. падчас пантыфікату папы Бэнэдыкта ХІII.
Гэта была першая каранацыя Папскімі каронамі абраза Божай Маці на тэрыторыі сучаснай Беларусі.
На працягу стагоддзяў перад гэтай іконай маліліся грэка-католікі, рыма-католікі, праваслаўныя. Жыровіцкая Заступніца стала сапраўды Маці еднасці хрысціянаў.

РАЗВАЖАННІ АБ АДВЕЧНЫМ.
БАЧЫМ !
1⃣
Успамін Святога Яна Залатавуснага (Хрызастома), епіскапа і доктара Царквы.
Іісус расказаў сваім вучням такую прыпавесць: Хіба можа сляпы вадзіць сляпога? Ці ж не зваляцца абодва ў яму?
Вучань не большы за настаўніка. Але кожны добра падрыхтаваны стане такім, як яго настаўнік.
Чаму ты бачыш шчэпку ў воку брата свайго, а бервяна ва ўласным воку не заўважаеш? Як ты можаш казаць брату свайму: Дай, браце, я выцягну шчэпку з вока твайго, — калі сам не бачыш бервяна ў сваім воку? Крывадушнік, выцягні спачатку бервяно са свайго вока, і тады ўбачыш, як выцягнуць шчэпку з вока свайго брата.
Лк 6, 39–42
👇

2⃣
Разважанне да Божага слова.
Парушэнне зроку абмяжоўвае жыццё. Бяспека руху ўжо не гарантуецца. Шмат у чым наш духоўны зрок таксама абмежаваны. Божа, дай нам вочы, якія бачаць, як Ты, каб мы былі добрымі праваднікамі для іншых у барацьбе з жыццёвымі небяспекамі.
Часам мы сляпыя да ўласных памылак, але маем востры зрок да чужых хібаў. Мы не дазваляем іншым памыляцца.
Пастараемся ж заўважаць свае зласлівыя інтэрпрэтацыі, каб вызваляцца ад іх і не засяроджвацца на няўдачах іншых людзей.