Forwarded from Беларусь 4 Могилев
👨👩👦Республиканский конкурс студенческих семей «Счастливы вместе» стартует в Могилеве 16 мая.
Конкурсная программа рассчитана на три дня.
Участники продемонстрируют свои спортивные, творческие, кулинарные и другие способности.
🆕Новинкой этого года станет организация online-трансляции финальных этапов конкурса.
‼️У каждого будет возможность отдать свой голос за понравившуюся студенческую семью, которая по результатам online-голосования станет обладателем приза зрительских симпатий.
Читайте нас в Telegram / Inst / ВК / Одноклассники и на САЙТЕ

Forwarded from Беларусь 4 Витебск l НОВОСТИ 🎥 (Беларусь 4 Витебск)
ЧИТАТЬ ПОДРОБНОСТИ.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Forwarded from Житковичи online
ДАБРАНАЧ - АД МАТУЛІ.
"Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог
Улажылі спаць мяне вы на зямлі.
Не ўстае стаўпом пыл светлы ўздоўж дарог,
Ў небе месяца праглянуў бледны рог,
Ў небе ціха зоркі расцвілі.
Заварожаны вячэрняй цішынёй
Я не цямлю, дзе рука, дзе галава;
Бачу я, з прыродай зліўшыся душой,
Як дрыжаць ад ветру зоркі нада мной,
Чую ў цішы, як расце трава."
( МАКСІМ БАГДАНОВІЧ )
Зіл'емся з прыродай, з вясной, з начной прыгажосцю і цішынёй.
З цудоўнай паэзіяй.
З марамі.
Са сном.
ДАБРАНАЧ, ДАРАГІЯ СЯБРЫ ❤️ !
СПАКОЙНАГА АДПАЧЫНКУ...

ДОБРАГА РАНКУ !
МАТУЛЯ ВІТАЕ !
"Там у светлых барах
Некранутай ад веку раскошы--
На прасторы зямной,
Для мяне не іначай як рай,
Ёсць куточак малы,
Месцаў іншых не лепшы, не горшы,
Але сэрцам сваім адчуваю—радзімы мой край.
Краю вечнай вясны,
Дзе і рэха гучыць чысцінёю!
І як скончыцца шлях--
На зямлі той знайду супакой.
Там я ў хаце не госць.
За сталом са сваёю раднёю
Наталюся я песняй, нібыта крынічнай вадой.
Акрыляе душу,
Бо і сам гэты край белакрылы!
Сваёй годнасці моц,
Як і прашчуру, мне дараваў.
І цябе, любы край, што было,
Што было толькі сілы
За бацькоўскую шчырасць я ў сэрцы не раз апяваў."
( ЗМІЦЕР ПЯТРОВІЧ )
Міра і дабра ЎСІМ, хто любіць нашу Беларусь. А яе ж немагчыма не любіць 😉 ?! Яна прыгожая. Яна добрая. Яна мудрая. Яна шчырая. Яна адкрытая, ад гэтага можа і шматпакутная, і цярплівая, і мужная... Але, яна БЫЛА, ЁСЦЬ і БУДЗЕ 🌞!
ДОБРАЙ РАНІЦЫ, ЗЕМЛЯКІ ❤️ !
СВЕТЛАГА, ЦЁПЛАГА ВАМ ДНЯ !
На фота : майскі смарагд Налібокскай пушчы.

КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ДУКОРЫ. МІНШЧЫНА.
XIX ст. - часы росквіту Дукорскага маёнтка. Дзіўны час, у якім спалучыліся раскоша бальнай культуры і жах вайны 1812 г.
12-13 траўня ўзгадаем падзеі той эпохі. Перад вашымі вачыма паўстануць ваяры часоў эпохі Напалеона.
У рэканструктарскім паходным ваенным лагеры з 12:00 да 17:00 вас чакаюць дэманстрацыя дзеянняў пяхоты, расповеды пра зброю і рыштунак. Не забудземся пра галантнасць: пазнаёмімся з аспектамі свецкага жыцця фузілераў-грэнадзёраў. Пасочым за працай і побытам французскіх маркітантак.

НАША НАДВОР'Е.
Прагноз надвор'я па Беларусі на 12 мая.
Пераменная воблачнасць.
⛅Пераважна без ападкаў.
Вецер паўночны ўмераны. Максімальная тэмпература паветра днём будзе знаходзіцца ў межах ад + 9 ° C па ўсходзе да + 18 ° C па паўднёвым захадзе.
У Мінску :
⛅чакаецца пераменная воблачнасць.
⛅Без ападкаў.
Вецер паўночны ўмераны.
Тэмпература паветра раніцай +4..+ 7 ° з,
днём +13..+15 ° з,
увечары +10..+13 ° з

НАШЫ ДАТЫ.
ДЗЕНЬ ДЗЯРЖАЎНЫХ СІМВАЛАЎ БЕЛАРУСІ.
Сёння - дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
Беларускія герб, сцяг і гімн-галоўная сімволіка народа-пераможцы, народа-патрыёта, які адбыўся як нацыя, свабоднага і незалежнага, велічнага і мірнага.
Нашы сапраўды народныя сцяг, герб і гімн зразумелыя і праўдзівыя, захоўваюць у сабе жыццёвую мудрасць, ўмацоўваюць духоўныя сілы, натхняюць на новыя здзяйсненні.
Імкненне да міру, адданасць роднай зямлі і гатоўнасць ствараць у імя будучых пакаленняў дапамагалі беларусам ва ўсе часы заставацца вернымі сабе.
Хай жа так будзе і сёння, і надалей !
Паважаць і шанаваць дзяржаўныя сімвалы-найпершы абавязак кожнага грамадзяніна.

Статус дзяржаўных сімвалаў вызначаецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь:
"Артыкул 19. Сімваламі Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы з'яўляюцца яе дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн. Апісанне дзяржаўных сімвалаў і парадак іх выкарыстання вызначаюцца законам".

НАШЫ СІМВАЛЫ.
ГІМН БЕЛАРУСІ.
"Мы, беларусы – мірныя людзі,
Сэрцам адданыя роднай зямлі,
Шчыра сябруем, сілы гартуем
Мы ў працавітай, вольнай сям’і.
Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!
Разам з братамі мужна вякамі
Мы баранілі родны парог,
У бітвах за волю, бітвах за долю
Свой здабывалі сцяг перамог!
Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!
Дружба народаў – сіла народаў –
Наш запаветны, сонечны шлях.
Горда ж узвіся ў ясныя высі,
Сцяг пераможны – радасці сцяг!
Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!"
Словы Міхася Клімковіча, Уладзіміра Карызны
Музыка Нестара Сакалоўскага

ГЕРБ БЕЛАРУСІ.
Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь з'яўляецца сімвалам дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.
Ён уяўляе сабой размешчаны ў срэбным полі залаты контур дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, накладзены на залатыя прамяні ўзыходзячага над зямным шарам сонца.
Уверсе поля знаходзіцца пяціканцовая чырвоная зорка. Герб апраўлены вянком з залатых каласоў, пераплеценых справа кветкамі канюшыны, злева-кветкамі лёну. Вянок тройчы перавіты з кожнага боку чырвона-зялёнай стужкай, у сярэдняй частцы якой у падставе Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь у два радкі напісаныя золатам словы "Рэспубліка Беларусь".

СЦЯГ БЕЛАРУСІ.
Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь з'яўляецца сімвалам дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча, якое складаецца з дзвюх гарызантальна размешчаных каляровых палос: верхняй – чырвонага колеру ў 2/3 шырыні сцяга і ніжняй – зялёнага колеру ў 1/3.
Каля дрэўка вертыкальна размешчаны беларускі нацыянальны арнамент чырвонага колеру на белым полі, які складае 1/9 даўжыні сцяга. Суадносіны шырыні сцяга і яго даўжыні – 1:2. Сцяг мацуецца на дрэўку (флагштоку), якое афарбоўваецца ў залацісты (охра) колер.
Дзяржаўны сцяг пастаянна падняты на будынках органаў улады і некаторых дзяржаўных устаноў, устанаўліваецца ў службовых кабінетах кіраўнікоў гэтых органаў (устаноў), у школах, на выбарчых участках, вывешваецца ў час розных урачыстых мерапрыемстваў.

АСАБІСТАЕ.
А вось я асабіста дзяржаўным сімвалам, народным сімвалам Беларусі назвала б яшчэ і родную БЕЛАРУСКУЮ МОВУ !
Старажытная, пранесеная продкамі праз стагоддзі, сакавітая, мілагучная, прыгожая, непаўторная... Тая, што падкрэслівае маю прыналежнасць да самастойнай і незалежнай беларускай нацыі. Тая, якая вылучае маю яркую і выразную ідэнтычнасць у такім багатым на народнасці, свеце. Мілая. Любімая. МАТУЛІНА. Мова.
Мару, што калісьці яе палюбяць усе беларусы. Генетычна яе узгадаюць у сабе і загамоняць па-беларуску, абароняць наша слова ад насмешак і здзек з боку тых, хто не любіць беларускае, каму не блізкая Беларусь...
Дзякуй Богу, наш гімн гучыць цудоўным і магутным беларускім словам !
Са святам дзяржаўных сімвалаў, СЯБРЫ-БЕЛАРУСЫ !
ВЕДАЕМ. ГОРДА НЯСЕМ. ПАВАЖАЕМ.

НАШЫ КНІГІ.
БЕЛАРУСКІЯ ВЫДАННІ.
"МАКСІМ ТАНК: ФОТААЛЬБОМ."
Фотаальбом прысвечаны выяўленню феномена Максіма Танка – асобы першай велічыні ў гісторыі беларускай літаратуры і дзяржаўна-культурнага будаўніцтва Беларусі. Падрыхтаванае як фотаілюстраваны летапіс багатай і складанай жыццёвай біяграфіі, напружанай літаратурнай, грамадска-культурнай і дзяржаўнай дзейнасці народнага паэта БССР, лаўрэата дзяржаўных прэмій СССР і БССР, Ленінскай прэміі, акадэміка НАН Беларусі, выданне раскрывае філасофска-патрыятычныя і сацыяльна-маральныя асновы і прынцыпы яго яркай і каларытнай індывідуальнасці, сцвярджэння высокіх духоўных каштоўнасцей жыцця і чалавека.
#АкадэмКніга

Forwarded from Звязда
Уладзімір Ясючэня: «Лёс вырашае жыццё»
Гэта адзін з самых маладых беларускіх паэтаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Нямногае, што засталося пасля Уладзіміра Ясючэні, пераконвае ў тым, што ён валодаў паэтычным талентам.
zviazda.by