НАШЫ ТРАДЫЦЫІ.
ТКАЦТВА : ЎРОКІ З ВЕТКІ.
У Веткаўскім музеі старасбрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава працуе ткацкая майстэрня.
На працягу мая і ўсяго лета можна будзе наведваць майстар-класы па ткацтве абсалютна бясплатна!
Гэта выдатная магчымасць паспрабаваць уласнымі рукамі - што такое ткаць і як гэта рабілі нашыя продкі! І пры жаданні, можна навучыцца і саткаць сабе дыванок ці посцілку!
Праводзіць гэтыя майстар-класы будзе Любоў Зайдак - сябра музея.

ЮРАЎСКІ КАРАГОД.
Адсвяткавалі Юраўскі карагод у Пагосце.
Уражанняў - на кіламетры))
Дзялюся з вамі ❤
Альбом "Партрэты ўдзельнікаў фестываля"
Адсвяткавалі Юраўскі карагод у Пагосце (Гомельшчына).
Свята - моц, веліч,асвечаная Святая Зямля,святочны Сусвет,новае вымярэнне неабсяжнай жывой любові.
"ЮРАЎСКІ КАРАГОД" - традыцыйны веснавы абрад у вёсцы Пагост Жяткавіцкага раёна. Ладзіцца ў дзень святкавання Юр'я, 6 мая. 11 снежня 2019 года быў уключаны ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА, як аб’ект, якому неабходная тэрміновая абарона.
Фота #КацярынаАракчэева

УПРЫГОЖВАННЕ ЕЎКІ.
Каменная дзевачка Еўка, вёска Данілевічы, Лельчыцкі раён. Жыхаркамі гэтай невялікай палескай вёскі захоўваецца старадаўні абрад пакланення антрапаморфнаму крыжу “Еве”, згодна з легендай - дачкой, якую калісьці неасцярожна пракляла маці падчас працы ў полі. Напярэдадні кожнага Вялікадня старая “вопратка” (аброкі) крыжа здымаюцца і спальваюцца, а ў свята дзевачка атрымлівае новае адзенне. У малітвах і просьбах мясцовых жанчын Еўка выступае “пасярэдніцай” між імі і Богам, народная пабожнасць таксама надае ёй і асабістую сілу, і магчымасць дапамагаць.
Экспедыцыю праводзяць #TatyanaValodzina і Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава.