Матуля Беларусь
185 subscribers
36.4K photos
671 videos
1 file
3.24K links
加入频道
Forwarded from Звязда
Дабрачынная кампанія Чырвонага Крыжа «Ваша дапамога» стартуе 1 кастрычніка

Па ўсёй рэспубліцы пройдуць шматлікія акцыі і мерапрыемствы, накіраваныя на павышэнне якасці жыцця пажылых грамадзян і людзей з інваліднасцю.

zviazda.by
НАШЫ СВЯТЫ.
БЫХАЎСКІ ДРАНІК-САМІТ.

Свята бульбы!🥔
Бульбяная бяседа і падрыхтоўка дранікаў на хуткасць.

У Быхаве 30 верасня пройдзе раённы гастранамічны фестываль»БульбаСаміт".

Для ўдзельнікаў мерапрыемства падрыхтаваны тры конкурсныя выпрабаванні:⤵️
1️️ " Дранік-батл —- хуткаснае прыгатаванне дранікаў;
2️ «Бульбяны банкет " - прэзентацыя святочнай стравы з бульбай;
3️️ "Бульбяны разгуляй" - творчая канцэртная праграма з яркімі і запамінальнымі нумарамі, у тым ліку тэатральнымі і гумарыстычнымі.
НАШЫ СВЯТЫ.
СТРОЧЫЦЫ : З ДНЁМ НАСТАЎНІКА !
«Дзень настаўніка-2023»

30 верасня 2023 года
з 14.00 да 17.00

Настаўнік – гэта асоба, якая не толькі дае веды, але і вучыць верыць у свае сілы і спраўляцца з цяжкасцямі. Час імкліва бяжыць, а нам, былым вучням, пры сустрэчы здаецца, што настаўнікі не змяняюцца. Такая ж адкрытая ўсмешка, клапатлівы позірк і стос сшыткаў у руках. А з якім заміраннем сэрца прыгадваецца апошні званок і слёзы на вачах тваёй любімай настаўніцы…

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту не абмінуў гэтае цёплае і радаснае свята!

Запрашаем вучняў і настаўнікаў правесці гэты дзень цікава і весела ў музеі пад адкрытым небам!

📃 Вас чакае:
🔸 Экскурсіі ў помніках драўлянага дойлідства;
🔸 Захапляльныя майстар-класы;
🔸 Караоке пад адкрытым небам;
🔸 Музычная праграма;
🔸 Традыцыйныя беларускія народныя танцы і гульні;
🔸 Конкурсы і спаборніцтвы.

etna.by
НАШЫ СВЯТЫ.
ПІНСК, З ДНЁМ НАРАДЖЭННЯ !

Праграма святкаванняў 926-годдзя Пінска разлічана на тры дні, 29-30 верасня і 1 кастрычніка.

Пінск...Адзін з найпрыгажэйшых гарадоў Беларусі-старажытны Пінск-сталіца Палесся. Яго гісторыя непарыўна звязана з гісторыяй беларускага народа. У летапісе Пінска-перыяды цяжкіх выпрабаванняў і старонкі гераічных перамог. І кожны раз пасля хвацкіх часоў горад ажываў, адраджаўся і зноў расхінаў гасцінна сваю душу, здзіўляючы непаўторнасцю жывапісных вуліц, плошчаў, прыгажосцю парку і жамчужынамі архітэктуры.
НАША ГІСТОРЫЯ.
"БУЛЬБЯНЫ ЧАС" У ФОТАЗДЫМКАХ.

На Беларусі зараз - буянне восеньскіх кірмашоў з "дарамі прыроды" 🍅🧄🥕. А памятаеце, як збіралі бульбу вашы дзяды-бацькі ?! Вось такая побытава-гістарычная настальгія ў фота... Тут і #НаташаБардзілоўская ўзгадала, як школьнай парой ездзіла з аднакласнікамі- аднакурснікамі "на бульбу"... А ВЫ памятаеце "рамантыку" бульбяных палёў 🥔 ?!)
МАТУЛІНА КУХНЯ.
ЗРАЗЫ З БУЛЬБЫ.

Якія толькі стравы беларусы не гатавалі з бульбы! Ад дранікаў ды клёцак ЗРАЗЫ адрозніваюцца тым, што іх робяць з варанай бульбы, а не толькі з сырой дранкі.

Нам спатрэбіцца:

1 кг бульбы,
300 г ялавічыны,
130 г сала,
2 цыбуліны,
соль, перац
Прыгатаванне:

Палову бульбы абабраць, надраць на тарцы. Рэшту зварыць у лупінах, абабраць, прапусціць праз мясарэзку, перамяшаць з сырой цёртай бульбай, пасаліць.

Ялавічыну адварыць, прапусціць праз мясарэзку, змяшаць з падсмажанай цыбуляй, перцам і соллю.

З бульбяной масы сфарміраваць плоскія кружкі, пакласці на сярэдзіну фарш, краі зашчыпаць, надаўшы зразам авальную форму. Абсмажыць з усіх бакоў на сале.

СМАЧНА ВАМ ЕСЦІ !
БЕЛАРУСКІ : ДАР ПРЫГАЖОСЦІ.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
НАШЫ СВЯТЫ.
ХЛЕБАЗБОР ПРЫДЗВІННЯ.

Віцебшчына правяла ДАЖЫНКІ ! Агульны хлебазбор края сёлета 624 тоны ! Паглядзіце які "каравайны карагод" прыгатавалі пекары да галоўнай хлебнай урачыстасці, што праходзіла на Шаркаўшчыне !
БЕЛАРУСКАЯ ПРЫМАЎКА.

Не хваліся, занадта не ганарыся, над іншымі не ўзвышайся, навакольных не зневажай...Бо, у жыцці "сёння ты пан, а заўтра - прапаў !"
НАШЫ ТРАДЫЦЫІ.
БЕЛАРУСКАЯ СЯМ'Я.
Там, дзе МАТУЛЯ - там і ТАТУЛЯ !

На фота : сям'я жыхароў вёскі Чамярын, Пінскі раён, Брэстчына ).1923 год.