ЯКУБ КОЛАС. ВЯРБА. #МАРАФОНКАХАННЯ
Народны аматарскі калектыў “ВЕРБАЧКА” : “Далучаемся да ідэі Наташы Бардзілоўскай
#марафонкахання. Да Дня беларускай мовы верш Якуба Коласа "Вярба".
"Пытаў ручаёчак
Сірату-вярбіну,
Што над ім стаяла,
Знізіўшы галіны,
Да вады галоўку
Звесіўшы самотна,
Ды з паўднёвым ветрам
Зюкала журботна:
«Адкажы мне, вербачка,
Адкажы мне, мілая,
Чаго ты ўсё смуцішся,
Журышся, пахілая?
Без пары, без восені
З галавы-каронанькі
Ты раняеш лісцейка,
Свой убор зялёненькі?
І аб чым так жаласна
З ветрыкам шапочаш ты,
Бы стаміцца-згрызціся
Хочаш ты знарочыста?
Кудры твае пышныя
Жоўкнуць, высякаюцца,
А лісточкі кволыя
Па зямлі качаюцца.
Адкажы мне, вербачка,
Адкажы мне, мілая,
Чаго зажурылася,
Смутная, знясілая?»
Зашумела ціха,
Жаласна вярбіна:
«Горка мне, мой любы,
Горка сіраціне.
Цяжка маім ножкам —
Цісне іх каменне,
А твая вадзіца
Зрэзала карэнне,
Грунт мой пад нагамі
Зрыла-раскапала,
Сокі майго сэрца
Ўсе яна забрала.
Моладасць сваю я
Марна загубіла...
Ой, нашто ж так шчыра
Я цябе любіла?!»

“ВЕРБАЧКА”. ДЗЯКУЙ, ТВОРЦЫ ! НАРОДНЫЯ МАЙСТРЫ
І ў дадатак да “вербачкінага” паэтычнага прынашэння. Лепшая дэманстрацыя твораў калектыва – ад нашага топавага вядучага Паўла Лазовіка ! У яго руках – менавіта той самы, аўтарскі кошык ад маладзечненскіх лазапляцельшчыкаў. А ад @Наташа Бардзілоўская - рэпартаж пра народны аматарскі калектыў, які адраджае лазапляцельны беларускі промысел. “ВЕРБАЧКІ” – ВЫ ЛЕПШЫЯ !!!
https://www.tvr.by/news/obshchestvo/raznoobrazie_proizvedeniy_molodechenskikh_lozopletelshchikov_vpechatlyaet_kreativom/

АЛЕНА ГІНЬКО. МАЯ МОВА. #МАРАФОНКАХАННЯ
Калі перада мной настаўнік – прыхіляюся ў павазе. Бо за настаўнікамі – наша будучае, у іх руках – нашы дзеці. Таму – асаблівы рэспект выкладчыцы беларускай мовы і літаратуры з Віцебска Алене Гінько. Між іншым, аўтара трох персанальных паэтычных зборнікаў ! “Даслала Вам свой верш да Дня роднай мовы” – сціпла напісала мне ў прываце Алена. І я с задавальненнем прадстаўляю яго ВАМ, Сябры !!! Бо гэтая паэзія – тонкая, далікатная, як душа прыгожай жанчыны…Алены...
“Ты – з пялёсткаў рамонкаў і ружаў,
Ты – з крыштальных світанкаў і зор.
Не баюся ні ветру, ні сцюжаў…
Ты – з блакітных істужак азёр,
О, мая найпрыгожая мова !
Шчэбет птушак, крыніц пералівы,
Звон цымбалаў, жалейкі журба,
Сад, дзе шэпчуцца яблыні, слівы,
Бераг рэчкі, дзе плача вярба.
Ты паўсюль, мая звонкая мова.
Мова Мележа, мова Купалы,
Птушка-вестка з вякоў глыбіні, -
Прытамляцца табе – не прыстала :
Разнявольвай свае карані, -
Бессмяротная, мужная мова !”

ВОЛЬГА ДАНІЛАВА. СЛОВА КУПАЛЫ. #МАРАФОНКАХАННЯ.
А вось і землякі падыйшлі, значыць – будзем жыць !!! Ураджэнка Магілёўшчыны, калега, вядучы карэспандэнт выдавецкага Дома “Шклоў-інфа”, аднадумца і патрыёт @Вольга Данілава - піша пра беларускіх літаратурных класікаў, чытае беларускіх літаратурных класікаў і вучыцца трапнаму, яркаму радку у беларускіх літаратурных класікаў. Вітайце – верш у гонар і ў павагу да Янкі Купалы : “Далучаюся да #МАРАФОНКАХАННЯ. Мой уласны верш, напісаны ў далёкім 2002 годзе” – шчыруе Вольга і я ўдзячная ёй за…смеласць ! Бо не кожнаму дадзена прыйсці са сваім радком да самога Песняра Беларусі !!!

«Завеі смяюцца. Замецены сцежкі.
Зіма калядуе. І мроіцца мне:
Усміхаюцца явар з калінай на ўзлеску
Пяшчотна, нібы ў зачарованым сне.
Слова Купалы! Нас не пакінь ты!
З табою нам помніць Паўлінкі красу.
З табой аб Радзіме нам несці малітву,
З табой праз завеі нам бачыць вясну.
Плача жалейка, плача тужліва,
З сэрца пяснярскага гукі ідуць.
І толькі той, каму дадзены крылы,
Можа мелодыю тую пачуць.
Слова Купалы! Вялікае слова!
Калісьці натхняла ты мужнасцю нас.
Зараз - над любай Радзімай, як зорка
Ззяеш і завеш на духоўны Парнас.”
«Завеі смяюцца. Замецены сцежкі.
Зіма калядуе. І мроіцца мне:
Усміхаюцца явар з калінай на ўзлеску
Пяшчотна, нібы ў зачарованым сне.
Слова Купалы! Нас не пакінь ты!
З табою нам помніць Паўлінкі красу.
З табой аб Радзіме нам несці малітву,
З табой праз завеі нам бачыць вясну.
Плача жалейка, плача тужліва,
З сэрца пяснярскага гукі ідуць.
І толькі той, каму дадзены крылы,
Можа мелодыю тую пачуць.
Слова Купалы! Вялікае слова!
Калісьці натхняла ты мужнасцю нас.
Зараз - над любай Радзімай, як зорка
Ззяеш і завеш на духоўны Парнас.”
ЯНКА КУПАЛА. МАГУТНАЕ СЛОВА. #МАРАФОНКАХАННЯ
Пяты дзень паэтычнага марафона ў гонар Дня роднай мовы, а …Купала так і не прагучаў 😟 ?! Выпраўляем сітуацыю і абавязковыя да друку - хрэстаматыйныя радкі народнага паэта, нашага Песняра, беларускага сімвала – ЯНКІ КУПАЛЫ !!! #марафонкахання дзень№ 5.
“Магутнае слова, ты, роднае слова!
Са мной ты на яве і ў сне;
Душу мне затрэсла пагудкаю новай,
Ты песень наўчыла мяне.
Бяссмертнае слова, ты, роднае слова!
Ты крыўды, няпраўды змагло;
Хоць гналі цябе, накладалі аковы,
Дый дарма: жывеш, як жыло!
Свабоднае слова, ты, роднае слова!
Зайграй ты смялей, весялей!
Хоць гадзіны сыкаюць, кружацца совы,
Жывеш ты на хвалу людзей.
Загнанае слова, ты, роднае слова!
Грымі ж над радзімай зямлёй:
Што родная мова, хоць бедная мова,
Мілей найбагатшай чужой!”

АЛЕНА БАСІКІРСКАЯ. БЕЛАРУСКАЕ СЛОВА. #МАРАФОНКАХАННЯ
У верасні 2019, калі @Наташа Бардзілоўская толькі пачынала сваю “свяшчэнную вайну” з анкалогіяй – увечары на прыватны нумар патэлефанавала незнаёмая мне тады асабіста калега з выдавецкага Дома “Беларусь сегодня”. Дзяўчына прапанавала інтэрв’ю, бо я тады не хавала сваю бяду, а вяла дзённікі барацьбы з ракам #МОЙДНЕВНИК. Кранула, што людзі чыталі…Кранула, што па-журналісцку карэспандэнтка СБ “працягнула руку” і тым самым умацавала мой баявы настрой.
@Алена Басікірская – ДЗЯКУЙ за тое, што было ! І дзякуй за тое, што ёсць, бо сёння – @Наташа Бардзілоўская жывая-здаровая, а Аленачка ўплятае свой верш ( яна да ўсяго – выдатны паэт) у #МАРАФОНКАХАННЯ – кахання да роднага слова, да беларускай культуры, да нашай спадчыны. Жывем разам на цудоўнай зямлі !!!

“Далучаюся да цудоўнага #марафонкахання , які прыдумала Наташа Бардзілоўская да тыдня роднай мовы. Беларуская мова, як сказаў наш Прэзідэнт, адрознівае нас ад іншых нацый. На марафоне хачу падзяліцца вершам свайго складання.
"Беларускае слова -- роднае,
Сакавітае і лагоднае.
Смачна-пульхнае і пухнатае,
Мякка-кволае, зухаватае.
Слова роднае, беларускае,
Як вавёрка арэхі лускае,
Так цябе раскусіць мне хочацца,
Частавацца табой напоўніцу.
Твая Ядрыца небам звітая,
Тваё жыта з валошак сшытае.
Твае вусны мядовым водарам
Ап'яняюць гаворку родную.
Слова вечнае, беларускае,
Твая маці калыску гушкае.
Твае дзеці -- сцяжыны росныя,
Слова роднае, паднябёснае.
Узляціш жаўруком над далямі,
Праспяваеш высока хвалямі.
Уваскрэснеш як Фенікс з попелу
І закружыш над родным поплавам.”

МАТЧЫНА МОВА. ЯГОР СЯРОЎ. #МАРАФОНКАХАННЯ
А хто б дазволіў пра сваю МАЦІ казаць : «непрыгожая, неразумная, непрыстойная…”?! Ніхто, бо МАЦІ – БОГ для чалавека. А МОВА МАТЧЫНА – МОВА БОЖАЯ. І, мы як МАЦІ, яе шануем, любім і абараняем.
Вітаю, Сябры і да Дня РОДНАЙ МОВЫ зноў прапаную далучыцца да #МАРАФОНКАХАННЯ. Акцыя – ад душы і для душы. Хто хоча – друкуйце ў сябе вершы са спасылкай !!! А ў @Наташа Бардзілоўская #марафонкахання дзень№ 6
"Родная мова, матчына мова,
Думкi яскравы палёт,
Лечыць, кранае роднае слова,
Крылы дае на ўзлёт!
Мова жывая, льецца крынiцай,
Чыстым струменем гучыць,
Светам сваiм, нiбы яркай зарнiцай,
Шлях да дабра азарыць!
Гукi яе, як адна асалода,
Ласка радзiмай зямлi,
Быццам расы ранiцой прахалода,
Сонца прамень у далi!
Родная мова, шчыра вiтаеш,
А я да вытокаў iмкнусь,
Родная мова, ты праслаўляеш,
Краiну маю, Беларусь!"
На фота – наша хрышчэнне ў Свята-Мікалаеўскім храме.

КАНСТАНЦЫЯ БУЙЛО. ЛЮБЛЮ. #МАРАФОНКАХАННЯ
У #МАРАФОНКАХАННЯ – мужчынскага голасу прыбыло !
Прадстаўнік “моцнай паловы” з Маладзечна. Чалавек, чый дэвіз па жыцці “Не праходзьце міма !” Арцём Бабровіч - каталіцкага веравызнання, але маці і цешча ў яго – праваслаўныя. І вось такая міжканфесійная сям’я : “стараемся жыць у згодзе і проста пазбягаем вострых размоў і спрэчак !” – дзеліцца паважаны Арцём. Да Дня роднай мовы ён абраў “жаночы” верш – твор нашай славутай зямлячкі Канстанцыі Буйло. Шчыры дзякуй Вам, паважаны Арцём !!!
“Люблю наш край, старонку гэту,
Дзе я радзілася, расла.
Дзе ў першы раз пазнала шчасце,
Слязу нядолі праліла.
Люблю народ наш беларускі,
І хаты, у зелені садоў,
Залочаныя збожжам нівы,
Шум нашых гаяў і лясоў.
І песню родную люблю я,
Што ў поле жнеі запяюць.
Як гукі звонкія над нівай
Пераліваюцца, плывуць
Мне тут усе для сэрца міла,
Бо я люблю свой родны край
Дзе з першым шчасцем я спазналась,
Дзе срэбным звонам кліча гай.”

Шмат беларускіх вершаў пакладзены на музыку. І менавіта, як песню @Наташа Бардзілоўская памятае словы Канстанцыі Буйло : “Люблю наш край, старонку гэту...” Песня вельмі знаёмая, папулярная…Яе ў свой час агучылі і Алеся, і ансамбль “Бяседа”…Дзякуй, @Арцём Бабровіч, што праз #МАРАФОНКАХАННЯ нагадалі…
..https://www.youtube.com/watch?v=4Vl3kbi7WM4

МАКСІМ БАГДАНОВІЧ. ПА-НАД БЕЛЫМ ПУХАМ ВІШНЯЎ…#МАРАФОНКАХАННЯ
Нападала вершаў у #МАРАФОНКАХАННЯ, нібы-та снегу ў добрую зіму ! А мо…у вясну ?! Пялёсткаў квітнеючых дрэў : яблынь, ігруш, вішняў…Дзякуй @Алена Шаміна, якая ў прысвячэнне Дню роднай мовы даслала непараўнальную лірыку Максіма Багдановіча, яго “Па-над белым пухам вішняў…” Асабіста для @Наташа Бардзілоўская - гэта вельмі кранальна, бо аднайменную песню на вершы Ігара Паліводы слухала ў юнацтве – бясконца : гэта былі першыя ў 90-ых канцэрты фестывалю “Славянскій базар”, на сцэне – аркестр Маэстра Фінберга і салістка Алена Саўленайтэ…Запала тады ў душу ! Дзякуй за нагадванне, Аленачка і за ўдзел у #марафонкахання. Да нас дадаўся Слуцк, Сябры (бо @Алена Шаміна адтуль родам) і, як прыемна, што абраны верш можна не толькі прачытаць, але і паслухаць разам з мелодыяй…
https://www.youtube.com/watch?v=BgXgYU2b9Bg

Алена Шаміна : “Далучаюся да ідэі Наташі Бардзілоўскай. #МАРАФОНКАХАННЯ Да Дня беларускай мовы…
"Па-над белым пухам вішняў,
Быццам сіні аганёк,
Б’ецца, ўецца шпаркі, лёгкі
Сінякрылы матылёк.
Навакол усё паветра
Ў струнах сонца залатых, –
Ён дрыжачымі крыламі
Звоніць ледзьве чутна ў іх.
І ліецца хваляй песьня, –
Ціхі, ясны гімн вясьне.
Ці ня сэрца напявае,
Навявае яго мне?
Ці ня вецер гэта звонкі
Ў тонкіх зёлках шапаціць?
Або мо сухі, высокі
Ля ракі чарот шуміць?
Не паняць таго ніколі,
Не разьведаць, не спазнаць:
Не даюць мне думаць зыкі,
Што ляцяць, дрыжаць, зьвіняць.
Песьня врецца і ліецца
На раздольны, вольны сьвет.
Але хто яе пачуе?
Можа, толькі сам паэт."
Максiм Багдановiч
1910
Малюнак - ад аўтара поста.

МАКСІМ БАГДАНОВІЧ. МЕМАРЫЯЛ РАКУЦЁЎШЧЫНА. ПАМЯЦІ ПАЭТА.
Ёсць добрае багдановіцкае месца – музей-сядзіба паэта ў фальварку Ракуцёўшчына (Маладзечненскі раён). Наш Максім пражываў там у 1911 годзе на працягу двух месяцаў. У сядзібе – тагачасныя будынкі і рэчы, два валуна-мемарыяла. Само месца прыроднае - жывапіснае...