ТБ-ЗДЫМКІ.
АНКАЦЭНТР - ДА ВАЖНАЙ ДАТЫ.
4 лютага - Сусветны дзень барацьбы з ракам.
Напярэдадні журналістам зладзілі прэс-тур у РНПЦ анкалогіі і радыялогіі.
Спаймала сябе на тым, што даўно тут усё ведаю, шмат што бачыла, з вельмі многімі знаёмая...
Але, новую інфармацыю ўсё ж такі назапасіла. Ёсць важныя моманты. Чымсьці падзялюся ў заўтрашнім тэлеэфіры.
Але, больш, канешне,
распавяду ў сваіх Сацсетках - у іх няма строгіх законаў хранаметража плюс маю шмат асабістага...
Такім чынам, каму цікавая гэтая тэма - сачыце за публікацыямі...

НАШЫ КНІГІ.
БЕЛАРУСКІЯ ВЫДАННІ.
"КРЫНІЦА НАРОДНАЙ МУДРАСЦІ".
Распродаж
"Крыніца народнай мудрасці"
Васіль Ліцвінка.
Выданне ўключае значную колькасць навуковых і навукова-папулярных прац вядомага беларускага фалькларыста і папулярызатара айчыннай этнакультуры, шматгадовага прэзі- дэнта Беларускага саюза фалькларыстаў В. Д. Ліцвінкі.
У зборнік уключаны таксама матэ- рыялы, прысвечаныя яго жыццю і шматбаковай фалькларыстычнай дзейнасці.
Разлічана на даследчыкаў аўтэнтычнай народнай творчасці, выкладчыкаў, студэнтаў, усіх, хто цікавіцца фальклорам як асновай традыцыйнай культуры.
#АкадэмКніга

ДЛЯ ВУЧНЯЎ.
"Беларуская мова
Комплексная падрыхтоўка да ЦЭ і ЦТ."
С.І.Цыбульская
"Беларуская мова ў пытаннях і адказах
Дапаможнік для вучняў старшых класаў і абітуріентаў."
В.М.Сіўковіч

ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ.
"Беларуская мова"
Энцыклапедычны даведнік.
Больш за 290 артыкулаў, якія прысвечаны беларускай мове, яе гісторыі і сучаснаму стану, гукавому і лексічнаму складу, фраземнаму фонду, графіцы і арфаграфіі, марфалогіі і сінтаксісу, діялектнаму падзелу. слоўнікам і інш..

НАШЫ АСОБЫ.
ЯЎХІМ КОХАН.
ПАЭЗІЯ.
3 лютага -
дзень нараджэння беларускага паэта КОХАНА Яўхіма Іванавіча (1912 -1993).
Нарадзіўся ў вёсцы Навадворцы Слуцкага раёна. Скончыў Маскоўскі гісторыка- архіўны інстытут. Удзельнік вайны. З 1928 г. ў перыядычных выданнях, у зборніку "Дзень паэзіі" ён апублікаваў шмат лірычных вершаў.
* * *
Колькі я сцяжынак ператупаў,
Колькі я прайшоў чужых краін,
Выпрабаваў слодыч і атруту
Казачных і зменлівых мясцін, -
Не прасіла сэрца, не папросіць
Ні раскошы, ні пустых патрэб,
Толькі б на зямлі сваёй штовосень
Славіць свой запрацаваны хлеб.
Трапіўшы на іншую планету,
Я і там ад сэрца запяю
На ўсю шыр бясконцага сусвету
Пра Айчыну светлую сваю.
#ViktarKaval

НАШЫ ПРАЕКТЫ.
БЕЛАРУСКАЕ КНІЖНАЕ СВЯТА.
XXXII Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш -
ЗАПРАШАЕ !!!
Падрабязнасці 👇
http://xn----7sbba0alnfqfc2bc9rb.xn--90ais/

КНІЗЕ - ДРУГОЕ ЖЫЦЦЁ !
"Працягваецца наша плённае супрацоўніцтва з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры.
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
Да нас у офіс завіталі супрацоўнікі музея - Вялянціна Сяргееўна і Аляксандра.
У рамках сацыяльнага праекта "Кнізе другое жыццё" мы перадалі ў музей 230 кніг, а таксама паштоўкі. Яны будуць выкарыстоўвацца для навуковай працы, экспазіцый, а таксама для буккросінга 📚.
У ліку перададзеных:
✅ кнігі з дароўнымі надпісамі беларускіх аўтараў: С. Законнікава, Л. Дранько-Майсюка, А. Горвата, С. Лебедзева, А. Белавусава, І. Катлярова, Н. Вяршыніна, В. Штейн-Усава, В. Шура, У. Лабанка.
✅ З. Яцкевіч. Радавод Максіма Багдановіча. Мінск, 1999.
✅ М. Стральцоў. Мой свеце ясны (паэзія). Мінск, 1986.
✅ Мініяцюрная кніга П. Броўкі "Ты мая пчолка. Лірыка". Мінск, 1972.
#Белгипсэко
#Мінск

ВАСІЛЬ КАРПЕЧАНКА.
ЛІТАРАТУРА.
Васіль Карпечанка-легенда Магілёўскага раёна.
Да 100-годдзя з дня нараджэння настаўніка, паэта і пісьменніка.
У Магілёўскім раёне ёсць нямала людзей, якімі ганарацца не толькі іх сучаснікі, але якімі будуць ганарыцца і наступныя пакаленні. Васіль Карпечанка - з іх ліку.
Франтавік-ардэнаносец, настаўнік, журналіст, паэт, пісьменнік, сапраўдны захавальнік роднай мовы – любы этап жыцця Васіля Васільевіча, любая сфера дзейнасці, дзе ён праявіў сябе, могуць стаць асновай для найцікавага аповеду. Мы паспрабуем пазнаёміць вас, нашых чытачоў, хоць бы з часцінкай жыцця легендарнага чалавека, 100 гадоў з дня нараджэння якога адзначалася зусім нядаўна.
Чытаць далей: http://www.oo-spb.by/index.php?id=6535

НАШЫ ВЫДАННІ.
"НЁМАН" № 1, 2025.
УЛАДЗІМІР КАРАТКЕВІЧ.
У год 95-годдзя Уладзіміра Караткевіча часопіс працягвае знаёміць чытачоў з неапублікаванымі тэкстамі і дакументамі, якія распавядаюць пра жыццё і творчасць пісьменніка.
Гэтым разам знойдзеныя ў архівах матэрыялы тычацца непасрэдна "Нёмана" і апублікаванай у 1979 годзе ў № 6-8 часопіса ў перакладзе на рускую мову Валянцінай Шчадрынай аповесці "Дзікае паляванне караля Стаха". Менавіта гэтая публікацыя прымусіла кандыдата гістарычных навук Мікалая Лазінскага напісаць у рэдакцыю.
У чатырох лістах аўтар і чытач даволі рэзка спрачаюцца аб гістарычных рэаліях і нюансах перакладу. Запал ў перапісцы правакуюць і разуменне пісьменнікам пэўных недахопаў у тэксце аповесці, якія з'явіліся з-за няякаснага перакладу, і павучальны, павучальны тон ліста Мікалая Ласінскага.
Даследчык і літаратуразнаўца Пётр Жалняровіч прадаставіў чытачам "Нёмана " унікальную магчымасць пазнаёміцца з гэтай архіўнай знаходкай...
#МастацкаяЛітаратура

ЛІТАРАТУРНАЯ ШКОЛА "ТЭКСТ".
05/02/2025, 19:00
Ці можна навучыцца пісаць літаратурныя творы?
З аднаго боку, цяжка ўявіць з’яўленне таленавітага тэкста без іскры натхнення, а з другога - ці можа зашкодзіць ў гэтым пытанні вучоба?
Запрашаем усіх зацікаўленых у літаратурную школу "Тэкст", якая распачынае працу пры Літаратурным музеі Максіма Багдановіча!
Што вам дадуць сустрэчы ў літаратурнай школе:
✅Дадатковая матывацыя.
✅Магчымасць паспрабаваць сябе ў новых кірунках.
✅Вывучэнне лепшых прыкладаў сусветнай і беларускай літаратуры, пашырэнне чытацкага кругагляду.
✅Сустрэчы з творчымі асобамі.
✅Супольнасць з адваротнай сувяззю.
Тэмы курсу: лірычная мініяцюра, літаратурны дзённік, чытацкі водгук і рэцэнзія, эсэ, навуковы артыкул, казка, свабодны верш, хайку, візуальная і камбінаторная паэзія, культура мовы, пісьменніцкі слоўнік, рэдагаванне твораў і іншае.
Кожнай з тэм будзе прысвечана асобнае мерапрыемства.
Мадэратар – Міхал Бараноўскі
#МузейБеларускайЛітаратуры

КНІГАЗНАЎСТВА.
17-18 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы пройдуць ХХІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні-навуковая канферэнцыя, прысвечаная гісторыі кніжнай культуры.
Тэматыка ахоплівае шырокі спектр пытанняў па гісторыі кніжнай культуры ад старажытных часоў да сучасных тэндэнцый развіцця, па тэорыі і практыцы кнігазнаўства, бібліятэказнаўства і бібліяграфазнаўства.
Да ўдзелу запрашаюцца спецыялісты бібліятэк, архіваў, музеяў, ВНУ, навукова-даследчых інстытутаў, выдавецтваў і грамадскіх арганізацый.
Сачыць за абнаўленнем інфармацыі пра канферэнцыю можна на сайце XXI Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў.
#НацБібліятэкаБеларусі

ДАБРАНАЧ - АД МАТУЛІ.
"У футра цёплае адзеты,
У валёнкі белыя абуты,
Ішоў, сваёй хадой сагрэты,
Дрымучым лесам месяц люты.
Стаяла ночка, пёк мароз,
Парыпваў лёгка светлы снег.
А на плячах вандроўнік нёс
Вялізны поўны белы мех..."
( ВАСІЛЬ ЖУКОВІЧ )
Мароз зусім непякучы ў нас, але дзядуля Люты - сапраўды, ва ўсім белым і пухнатым. Ідзе з мехам на плячах, а што там ?! Добрыя сны, шчаслівыя думкі, салодкія мары...
ДАБРАНАЧ, СЯБРЫ ❤️!

ДОБРАГА РАНКУ !
МАТУЛЯ ВІТАЕ !
"Жывy,i,дзякyй,нe ў пpacтopы гoлaй.
Maя дyшa —cкapбoнкa пaчyцця.
Дык штo ж ты плaчaш, юны мoй acтpoлaг,
штo тэpмiны кapoткiя ў быцця?
Xaй цeлa —тлeн.
Aд тлeнy нe пpыбyдзe,
ды выpвeццa кaлicь нa вoлю дyx!
I штo з дyшы aддaць пacпeю людзям,
янo i ёcць быцця aдвeчны pyx."
( РАІСА БАРАВІКОВА )
Ведаеце, што Сусветны дзень рака і мой праект "Матуля вітае !" і "Дабранач ад матулі" - звязаны наўпрост ?
Той анкалагічны бэкграўнд,які маю,даў неабходнасць кожныя новы дзень і вечар ўспрымаць, як вялікі падарунак Жыцця ! І гэтым усведамленнем - дзяліцца !
Хочацца данесці радасць ад кожнай раніцы, калі расчыняюцца вочы і Божанька дае магчымасць пражыць яшчэ адзін дзень !
Хочацца, каб і ВЫ, СЯБРЫ, мелі такое ж усведамленне Жыцця, як нечага важнага, але крохкага...
Каб не страчвалі час на пустое.Каб спяшаліся кахаць.
Хай у ВАШЫМ жыцці не будзе урока пад назвай "РАК". А калі здарыўся - сіл і Божай дапамогі гэты ўрок паспяхова адолець !
ДОБРАГА РАНКУ ❤️!
БУДЗЬЦЕ ЗДАРОВЫ !