НАШЫ ПРАЕКТЫ.
СВЕТ БЕЛАРУСКАЙ МІФАЛОГІІ.
АНОНС ВЫСТАВЫ.
Віцебскі Музей прыватнага калекцыяніравання запрашае на адкрыццё выставы "Героі беларускіх казак, міфаў і легенд" заўтра, 31 студзеня, у 16: 00
Прыйдзіце на паў-гадзінкі раней, у 15.30 і пачастуйцеся !
У рамках адкрыцця выставы адбудзецца дэгустацыя травяной гарбаты ад спецыяліста па зёлках Леанарда.
Леанард Міхайлавіч Мержвінскі, дацэнт кафедры фундаментальнай і прыкладной біялогіі ВДУ імя П.М. Машэрава не толькі пачастуе чароўным зеллем, але і раскажа пра карысныя ўласцівасці зёлак.
#Віцебск

НАШЫ ТВОРЦЫ.
БЕЛАРУСКАЯ ГРАФІКА : ЛІЗАВЕТА ПАСТУШЭНКА.
Дацэнт кафедры малюнка, загадчыца падрыхтоўчага аддзялення Беларускай акадэміі мастацтваў Лізавета Пастушэнка - графік, які спрабуе сябе ў розных тэмах і тэхніках...
Беларуска стала гераіняй артыкула знакамітага выдання АіФ.
👇
https://aif.by/view/social/persona/125082?key=6f7da1af9fed9224d20634fd7ed3602d

aif.by
Художник Елизавета Пастушенко: «Когда не могу объяснить словами – рисую»
По старым фото она написала портреты 12 подвижников Жировичского монастыря и создала иллюстрации к десяткам детских книг. АиФ в гостях у художника-графика, преподавателя Академии искусств Елизаветы ПАСТУШЕНКО
НАШЫ МУЗЕІ.
ПРАПАНОВА АБ ПРАЦЫ :
ПАТРАБУЮЦЦА !
"Мы рады прапанаваць вам працу ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь !
Стаўшы часткай каманды, вы зможаце ўдзельнічаць у цікавых праектах і мерапрыемствах, развівацца прафесійна і асабіста, рэалізаваць свой творчы патэнцыял.
Азнаёміцца з вакансіямі можна на афіцыйным сайце мастацкага музея: https://artmuseum.by/ru/vacancies
Тэлефон: 8 (017) 365 38 26
Электронная пошта: [email protected]
Чакаем вас на сумоўе!
#НацыянальныМастацкіМузей

Национальный художественный музей Республики Беларусь
Новости и события - Национальный художественный музей Республики Беларусь
НАШЫ АСОБЫ.
ГАЛІНА ІСАЕВІЧ.
ДЭКАРСТЫЎНА-ПРЫКЛАДНОЕ МАСТАЦТВА.
30 студзеня -
дзень нараджэння беларускай мастачкі ІСАЕВІЧ Галіны Анатольеўны (1922-1998).
Нарадзілася ў Віцебску. Скончыла Мінскае мастацкае вучылішча. Удзельнічала ў мастацкіх выстаўках з 1951 г. Распрацавала больш за 200 узораў вырабаў з шкла і хрусталю. Туалетны набор "Фіалетавы" быў адзначаны медалём на выстаўцы ў Бруселі.

НАША МАСТАЦТВА.
МАНУМЕНТАЛІСТЫ - ЖЫВЫ СЛЕД.
Творы мастакоў-
манументалістаў немагчыма не прыкмеціць - яны масштабныя. Яны кідкія. Яны ўражальныя.
ад #МікалайСікорскі 👇
"Дэкаратыўная панэль (1980-х) у кампутарнам класе Бабруйскага дзяржаўнага каледжа імя А.Я.Ларынана.
Аўтар і мастак праекта:
🎨Анатоль Аляксандравіч Концуб.
Панэль зроблена студэнтамі навучальнай установы пад яго кіраўніцтвам. Яна упрыгожана разьбой па дрэву. У панэлях - медальёны, дзе месцяцца роспісы помнікаў архітэктуры з усяго свету.
Цэнтральны медальён займае выява Кіжскага пагоста - XVIII—XIX стст..
Справа ад цэнтральнага медальёна - роспіс выявы Рэймскага сабора, злева - выява царквы Святога Арханёла Міхаіла з вёскі Сынкавічы.
У малых медальёнах месцяцца выявы: Акропля ў Афінах; маўзалея-мячэці Тадж-Махал; царквы Пакрова на Нерлі, што на Уладзіміраўшчыне; Сабор Пакрова (Сабор Васіля Блажэннага ў Маскве); маўзалей У.І. Леніна на Чырвонай плошчы ў Маскве; Ісакіеўскі сабор у Санкт-Пецярбургу; Ракфелераўскі цэнтр у Нью-Ёрку.

Forwarded from Радыё "Культура"
🎙 Госць радыё «Культура» – лаўрэат дзяржаўнай прэміі СССР, лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва, уладальнік ордэнаў Францыска Скарыны, Юрыя Гагарына, медалёў Кірылы і Мяфодзія, Федэрацыі касманаўтыкі Расіі, член Беларускага саюза мастакоў,
народны мастак Беларусі ІВАН МІСКО
Тэмы размовы:
◽️ Музей-майстэрня сардэчна запрашае;
◽️ Касмічныя гісторыі і зямныя сяброўствы;
◽️ Манумент у гонар савецкай маці-патрыёткі ў Жодзіне і новыя задумы майстра да 80-годдзя Вялікай Перамогі.
Далучайцеся да размовы ТУТ

YouTube
Іван Міско: «Нясіце ў свет дабрыню!»
Госць «Дыялогаў пра культуру» – лаўрэат дзяржаўнай прэміі СССР, лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва, уладальнік ордэнаў Францыска Скарыны, Юрыя Гагарына, медалёў Кірылы і Мяфодзія, Федэрацыі касманаўтыкі Расіі, член Беларускага…
НАША ВЕРА.
МАЛІТВА НА СОН...
"Мілы Божа, дзякую табе за пражыты дзень,
і пашлі мне шчаслівую ноч.
Дай мне спакойны й бестурботны сон.
Пашлі мне свайго Анёла Апякуна,
які сцеражэ ад усякага зла.
Даруй мне сённяшнія мае грахі й правіны словам,
справаю ці думкаю зробленыя,
Ты бо Добры й Літасцівы.
Табе хай будзе вечная слава Айцу, і Сыну, і Святому Духу. Амэн."
( МАЛІТВА )
З малітвай - у апошнюю... студзеньскую ноч-2025. Вось і першы месяц зімы завяршаем. Дзякуй Богу, раз пішам адзін адному, чытаем адзін аднога, ціснем пальцам на "падабайку" - значыць жывыя ! А гэта - галоўнае.
Давайце адпачываць, усё астатняе - ужо заўтра. Просім, добры Анёл, аховы...
Спакойнай ночы, Сябры.
ДАБРАНАЧ ❤️!
На фота : Святы Арханёл Міхаіл аберагае Навагрудак і ўсю Беларусь...
Фота ад святара #ЮрыйЖэгарын

ДОБРАГА РАНКУ !
МАТУЛЯ ВІТАЕ !
"На календары – адзінка.
За хвілінкаю – хвілінка.
Гэты месяц – дабрадзей,
Святам радуе людзей.
Месяц наш вядзе адлік
Да вясны і да адліг.
Шапка, шалік, рукавічкі.
Коле носік з не са звычкі,
Шчыпле шчокі нам мароз.
Новы год з сабой прынёс
Лыжы нам, канькі і санкі,
Цуд зімовай калыханкі.
Спаць у лесе мішка будзе,
І яго мы не пабудзім.
Ноч скароцім, дзень здабудзем.
А завецца месяц – студзень."
( ВІКА ТРЭНАС )
Вось і "маша ручкай" нам адзінка-першы месяц года ! Некалькі гадзін і скажам "Да пабачэння !" А толькі ж навагодзілі, толькі ж 2025 сустракалі !
Праўда, склаліся студзеньскія дзянькі зусім некласічна - нават Вадохрышча цёплае было ! Ні снега, ні мароза, і "носік з не са звычкі" нішто не калола... Дзе санкі, дзе канькі, дзе горкі для коўзання ?!)
Незвычайна, але... прыемна і камфортна сапраўды было. І сёння надвор'е не абяцае нечаканасцяў і сюрпрызаў. Чакаем сонейка і да + 9 !
ДОБРАГА РАНКУ, СЯБРЫ ❤️!
На фота : класічны студзень - толькі на паштоўках...