Матуля Беларусь
188 subscribers
37.2K photos
675 videos
1 file
3.28K links
加入频道
НАША ВЕРА.
ДЭМАГРАФІЧНАЯ ІНІЦЫЯТЫВА.

Сіламі аддзела Барысаўскай епархіі па мацярынстве і сям'і і прыходу храма Святой Тройцы горада Барысава стартаваў сацыяльна-місіянерскі праект «Літургія для цяжарных».

Праект быў падтрыманы кіруючым архіерэем епіскапам Амўросіем.
👇

https://borisoveparhia.by/anonsyi-sobyitiy/socialnyy-proekt-borisovskoy-eparkh.html

#БарысаўскаяЕпархія
НАША ВЕРА.
YOUTUBE ПРАЕКТ ІНСТЫТУТА ТЭАЛОГІІ.

Сумесны праект дабрачыннага фонду падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства "Пакровы" і Інстытута тэалогіі БДУ - цыкл размоў пра важнае.

Новая серыя - пра маленькіх і вялікіх дзяўчынак і хлопчыкаў, якія распавялі пра тое, што такое шчырасць і чаму трэба быць шчырым...

Свет дарослых прадстаўляюць выпускнікі-тэолагі Іван і Варвара 😊.

https://youtu.be/S3wVtBOCuE8

#ІнстытутТэалогііБДУ
НАША ВЕРА.
ПРЫВІТАННЕ З ДАЎНІНЫ.

Напрыканцы 2024 года адбылася дзіўная падзея, якая паклала новы віток у жыцці храма-пахавальні Рымскіх-Корсакавых у вёсцы Мышча Полацкага раёна.

Была знойдзена старадаўняя святыня, якая "пралівае святло" на падзеі глыбокай гісторыі мястэчка...

Падрабязнасці і цікавосткі 👇

https://eparhia992.by/ushachimain/item/12453-nakhodka-stavshaya-svidetelstvom
НАША ВЕРА.
РАЗВАЖАННІ АБ АДВЕЧНЫМ.

БОЖАЕ СВЯТЛО.
1⃣
Езус сказаў народу: Ці для таго прыносіцца светач, каб паставіць яго пад кош або пад ложак? Ці ўсё ж для таго, каб паставіць яго на падсвечніку? Бо няма нічога схаванага, што б не адкрылася, і няма нічога таемнага, што б не выявілася. Хто мае вушы, каб слухаць, няхай слухае.

І сказаў ім: Зважайце на тое, што чуеце. Якой мераю мераеце, такой і вам будзе адмерана, і яшчэ дададзена. Бо хто мае, таму дадзена будзе, а хто не мае, у таго адымецца і тое, што мае.
Мк 4, 21–25

👇
НАША ВЕРА.
РАЗВАЖАННІ АБ АДВЕЧНЫМ.

БОЖАЕ СВЯТЛО.
2⃣
Разважанне да Божага слова.

Езус заклікае слухаць Яго словы са шчырай адкрытасцю. Хтосьці заўважыў, што мова Бога – маўчанне і любоў. Ці задаволены мы тым, што прабываем у Яго прысутнасці і слухаем, як Ён любіць нас тут і цяпер? Калі не знаходзім слоў, каб выказаць сябе, няхай Пан прамовіць да нас: «Мне не патрэбны твае словы. Я хачу проста тваёй прысутнасці і любові».

Святы Павел нагадвае, што «вы ззяеце, як светачы ў свеце». Святая Тэрэза з Лізьё пісала пра «малітву, якая запальвае агонь любові». Дзякуючы ласцы Божай, мы можам сваім жыццём сведчыць пра святло і любоў Езуса Хрыста.

@prastora_malitvy
Forwarded from Grodnensis.by
Дзяўчаты і жанчыны запрашаюцца на “Дні цішыні” ў Гудагай
https://grodnensis.by/anonsy/12968-dziauchaty-i-zhanchyny-zaprashaiutstsa-na-dni-tsishyni-u-hudahai.html
Forwarded from Grodnensis.by
Рэкалекцыі для мужчын на тэму дароў Святога Духа пройдуць у Росі
https://grodnensis.by/anonsy/12967-rekalektsyi-dlia-muzhchyn-na-temu-darou-sviatoha-dukha-proiduts-u-rosi.html
ПАМЯЦІ ПАМЕРЛЫХ...

"Божа, супакой душы спачылых рабоў Тваіх. І даруй ім грахі вольныя і міжвольная. І дай ім Уладарства Нябеснае."

Божа, супакой душу кожнага чалавека, які сёння пайшоў з зямнога жыцця. Якому прыйшоў час зыйсці па прычыне ўзросту, хвароб, няшчасных выпадкаў, ад забойства, вайны і гвалту.
Якога Ты па сваёй волі забраў у гэты дзень.
НАША ВЕРА.
МУДРАСЦЬ НА ЎСЕ ЧАСЫ...

"Ня ўвойдзе ў Рай той, у сэрцы якога ёсць хоць бы пылінка пыхі.»

Прарок Мухамед
НАША ВЕРА.
МУСУЛЬМАНЕ БКЛАРУСІ.

МЯЧЭЦЬ у ДАЎБУЦІШКАХ
(ГРОДЗЕНШЧЫНА).

Даўбуцішкаўская мячэць - адна з самых старажытных купальных драўляных мячэцяў ва Усходняй Еўропе.

Пабудавана ў 1725 годзе ў вёсцы Сялец (суч. Смаргонскі раён, Беларусь). Перавезена ў Даўбуцішкі ў XIX стагоддзі. У 1920-х праведзены абмеры, у 1928 г.ўзятая пад дзяржаўную ахову. Планавалася правесці кансервацыйныя працы.

"У чэрвені 1989 г. будынак быў абследаваны спецыялістамі-рэстаўратарамі. Да гэтага часу мячэць мела значныя разбурэнні: абрынуліся перакрыцці, купал і галерэя, у аварыйным стане знаходзіўся мінарэт. Было вырашана перавезці рэшткі мячэці пад Мінск, у музей пад адкрытым небам (Музей народнай архітэктуры і побыту), дзе па захаваных чарцяжах і апісаннях рэканструяваць гэты помнік архітэктуры і захаваць яго для нашчадкаў. Будынак разабралі, перавезлі на
тэрыторыю музея. Па прычыне адсутнасці сродкаў на рэканструкцыю мячэці праца спынілася."

Фота з 👇 http://elib.bsu.by/handle/123456789/10686

#ZorinaKanapatskaya