НАШЫ ТРАДЫЦЫІ.
САЛОМАПЛЯЦЕННЕ АД АЛЕНЫ ГРЫНЬ.
Навінка ад Майстра пад Новы год і Каляды - вось такія архітэктурныя беларускія кампазіцыі ў саломцы.
Распрацоўка 2024 года.
Памеры 12 на 6 см.
А яшчэ падзея года для Алены - яна афіцыйна стала народным майстрам Беларусі.
ВІНШУЕМ !!!
НОВЫХ ТВОРЧЫХ ПЕРАМОГ !!!

НАШЫ ЛАЎРЭАТЫ.
СПЕЦПРЭМІЯ ЗА ТВОРЧАСЦЬ.
Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта дзеячам культуры і мастацтва за 2024 год удастоена
майстра народных мастацкіх рамёстваў Гродзенскага раённага культурна - інфармацыйнага цэнтра Ірына Шавельская - за значны ўклад у захаванне і папулярызацыю традыцыйных рамёстваў, адраджэнне народных тэхналогій саломапляцення.
Усяго прысуджана 8 спецпрэмій дзеячам культуры і мастацтва, у розных сферах і напрамках.

КНІГА : МАСТАЦТВА ВЫЦІНАНКІ.
Беларуская выцінанка - у сусветным Спісе нематэрыяльнай культурнай спадчыны !
Кніга з беларускай выцінанкай
Любові Сівуравай
"Робіць Янка выцінанку".
"Нездарма людзі кажуць, што чалавек-- каваль свайго шчасця. А ці можна шчасце, напрыклад, выразаць? Сапраўднае беларускае майстэрства выцінанкі дае адназначны адказ на гэтае пытанне. Так, можна! У вершах Любові Сівуравай, шыкоўна аздобленых выцінанкамі народнага майстра Беларусі Наталлі Сухой, чытач- і выразач!- пабачыць, пачуе і зможа прымераць на сабе розныя заняткі, прафесіі да іншыя шляхі выпрацоўкі ўласнага шчасця !"
#ВольгаГлухоўская
#АкадэмКніга

НАШЫ КНІГІ.
БЕЛАРУСКІЯ ВЫДАННІ.
"БЕРАГІНЯ".
Кніга з аўтографам мастака
Ясенія Сцяпанава
"Берагіня. Казкі"
Мастак В.П.Славук
#АкадэмКніга
БЕЛАРУСКІЯ ВЫДАННІ.
"БЕРАГІНЯ".
Кніга з аўтографам мастака
Ясенія Сцяпанава
"Берагіня. Казкі"
Мастак В.П.Славук
#АкадэмКніга
НАШЫ КНІГІ.
БЕЛАРУСКІЯ ВЫДАННІ.
"КАМЕННЫЯ КАЗКІ".
Кніга з аўтографам.
Аляксей Андрэеў
"Каменныя казкі".
Альбом малых скульптур Аляксея Андрэева з аўтарскімі казкамі пра кожнага з герояў выдання.
Напрыклад пра Кніжніка Містаса.
Герой - вельмі кансэрватыўны. Упэўнены, што кніга павінна быць толькі папяровай. Толькі ў цвёрдай вокладцы. І, вядома, з добрым фіналам.
Сустракаецца ў бібліятэках, у тым ліку хатніх.
Знікаючы від.
Камень знойдзены ў Нарачанскім краі летам 2020 года, выразаны зімой 2021 года.

"КАЗКІ ПРА ЖЫВЁЛ".
"Казачная энцыклапедыя свойскіх жывёл".
Казкі, вершы, апавяданні
У зборнік увайшлі вершаваныя і празаічныя творы беларускіх пісьменнікаў, а таксама народныя казкі пра: карову, казу, сабаку, ката і інш..
Прымяненне спецыяльных QR-кодаў дазволіць пачуць галаса свойскіх жывёл.

Forwarded from Союз писателей Беларуси
З самымі пяшчотнымі пажаданнямі…
Зімовыя вакацыі для вучняў СШ №19 Брэста пачаліся з цікавых меарпрыемстваў. Адно з іх – сустрэча з дзіцячым пісьменнікам Таццянай Дземідовіч і героямі яе кнігі Снежным годом. Разам з чароўнай Елачкай юныя чытачы адправіліся ў падарожжа па старонках кнігі Таццяны Дземідовіч, успомнілі зімовыя гульні і песні, адказалі на пытанні Дзеда Мароза са святочнага мяшэчка і знайшлі нос Снегавіка Маркоўкіна, загадвалі жаданні, а галоўнае, абяцалі спраўдзіць мару казачнай Елачкі – прачытаць у наступным годзе як мага больш кніг – вясёлых і карысных, пазнавальных і займальных!
Па інфармацыі Брэсцкага абласнога аддзялення
Саюза пісьменнікаў Беларусі

НАША ТВОРЧАСЦЬ.
ЛІДЧЫНА : КОНКУРС ПАЭЗІІ.
У рамках святкавання 32-га Дня беларускага пісьменства ў г. Лідзе ў 2025 г. Лідскі замак праводзіць паэтычны конкурс "Голас стагоддзя". Конкурс праводзіцца з 1 студзеня па 1 жніўня 2025 г. Пазнаёміцца з Палажэннем аб правядзенні конкурсу вершаў уласнага сачынення пра Лідскі замак "Голас стагоддзя" можна на афіцыйным сайце ДУ "Лідскі гісторыка-мастацкі музей"
www.lixmuseum.by
Па пытаннях арганізацыі і правядзення конкурсу звяртацца па тэлефоне:
+375 154 54 22 60
або на электронную пошту [email protected]
#СтаніслаўСуднік

НАШЫ АСОБЫ.
УЛАДЗІМІР ХАДЫКА.
ПАЭЗІЯ.
3 студзеня - дзень нараджэння беларускага паэта Уладзіміра ХАДЫКІ (1905 - 1940).
Нарадзіўся ў вёсцы Цітва Пухавіцкага раёна. Скончыў на выдатна Дудзіцкую пачатковую школу. З 12 гадоў працаваў парабкам. Скончыў агульнаадукацыйныя курсы ў Мінску. Працаваў настаўнікам, служыў у арміі. З 1924 г. у Мінску. З вершамі выступіў у 1926 г. (часопіс "Чырвоны сейбіт").
Быў сябрам літаб’яднання "Маладняк". На верш У.Хадыкі "Расцём і дужэем" А.Турчынаў напісаў песню. Член СП СССР з 1934 г.
У 1936 г. арыштаваны і асуджаны на 10 год пазбаўлення волі. Пакаранне адбываў у Іванаўскім і Марыінскім лагерах. Загінуў на будоўлі чыгункі каля Улан-Удэ.

НАШЫ ПАЭТЫ.
УЛАДЗІМІР ХАДЫКА.
"Люблю, заўсёды сню і мару..."
"Люблю, заўсёды сню і мару,
Шаную цвет вясны тваей.
Увесь да родных рысаў твару
Штодзень прыростаю мацней.
Штодзень кладу на дальні ўскраек
Зямлі і неба галаву.
Адтуль, сярод блакітных маек
Цябе, нязбыўную, заву.
Тут іх вясёлай панараме
Кладзе паклоны далагляд.
Пляце зара над вечарамі
Вянкі агністыя дзяўчат.
Тут песня свету што ні постаць,
А толькі, як ні выбірай, -
Змяніць цябе не вельмі проста,
І не сустрэць такой, бадай.
І чым дужэй іду па краю,
Жыву прывольней і ярчэй,
Тым больш люблю (чаму – не знаю)
Я ў ім смугу тваіх вачэй.
Пад іх жывым і родным бляскам
Душу і цела кінуў я, -
Каб вечна чуць цябе, як казку,
Залатакудрая мая.
Каб жыць нікім не сцёртым следам
Прыснёных рук тваіх і век,
Ў табе адной, як прыклад, ведаць,
Якім быць можа чалавек."
УЛАДЗІМІР ХАДЫКА.
"Люблю, заўсёды сню і мару..."
"Люблю, заўсёды сню і мару,
Шаную цвет вясны тваей.
Увесь да родных рысаў твару
Штодзень прыростаю мацней.
Штодзень кладу на дальні ўскраек
Зямлі і неба галаву.
Адтуль, сярод блакітных маек
Цябе, нязбыўную, заву.
Тут іх вясёлай панараме
Кладзе паклоны далагляд.
Пляце зара над вечарамі
Вянкі агністыя дзяўчат.
Тут песня свету што ні постаць,
А толькі, як ні выбірай, -
Змяніць цябе не вельмі проста,
І не сустрэць такой, бадай.
І чым дужэй іду па краю,
Жыву прывольней і ярчэй,
Тым больш люблю (чаму – не знаю)
Я ў ім смугу тваіх вачэй.
Пад іх жывым і родным бляскам
Душу і цела кінуў я, -
Каб вечна чуць цябе, як казку,
Залатакудрая мая.
Каб жыць нікім не сцёртым следам
Прыснёных рук тваіх і век,
Ў табе адной, як прыклад, ведаць,
Якім быць можа чалавек."
НАШЫ АСОБЫ.
АЛЕСЬ ШАШКОЎ.
ЛІТАРАТУРА.
3 студзеня -
дзень нараджэння беларускага пісьменніка
ШАШКОВА АЛЕСЯ (1923 - 2016).
Нарадзіўся ў вёсцы Раманоўшчына Чашніцкага раёна. Скончыў Літаратурны інстытут імя М.Горкага. Удзельнік вайны. Друкавацца пачаў з 1947 г. Аўтар зборнікаў апавяданняў "Абуджэнне", "Ранняй вясною", "Сонца тушыць зоркі", аповесці "Навальніца спее ў цішыні", рамана "Спытай сваё сэрца", кніг для дзяцей і інш..
#ViktarKaval

НАШЫ ВЫДАННІ.
БЕЛАРУСКІ КАЛЯНДАР .
"Мы адкрываем Беларусь!
Такім быў рэкламны слoган нашага выдавецтва ў пачатку дзейнасці. Такім ён застаецца і цяпер…
З Новым годам, сябры!
P.S. Ва ўсіх чытачоў ёсць магчымасць паглядзець нашую прадукцыю (календары "Беларусь. Погляд праз стагоддзі", "Спатканне з лесам", "Планета Беларусь" і інш. - у кнігарнях Беларусі, або ў інтэрнет-краме выдавецтва на сайце planetabelarus.by."
#СяргейПлыткевіч