Матуля Беларусь
184 subscribers
36.4K photos
671 videos
1 file
3.24K links
加入频道
НАША ВЕРА.
АБ'ЕКТ ТУРЫСТЫЧНАГА ТУРЫЗМА - НАВАГРУДСКІ КАСЦЁЛ !

Ура-ура ! Мой любімы касцёл Арханёла Міхаіла і яго служыцелі, вернікі адзначаны і атрымалі высокі статус : прызнаны аб'ектам нумар адзін у сферы рэлігійнага турызму !

ВІНШУЮ !

ВЫ ТАГО ВАРТЫЯ, НАВАГРУДЧАНЕ 🙏!

Хто не пабываў яшчэ ў гэтым цудоўным каталіцкім храме - знайдзіце час, не пашкадуеце !!!

І важна, што звярнуць увагу тут належна не толькі на храм-помнік, а на жывы касцёл, дзейнасць парафіі пад кіраўніцтвам ксяндза Юрыя Жэгарына...

А мы зусім нядаўна зрабілі праграму "СІЛА ВЕРЫ" - пад апекай Святога Міхаіла ❤️!
НАША ВЕРА.
КАТАЛІЦКАЯ ІНІЦЫЯТЫВА.

БЭТЛЕЕМСКІ АГОНЬ ПРЫБЫВАЕ Ў МІНСК.

https://catholic.by/3/news/belarus/18201-perad-kalyadami-katalitskiya-skauty-dastavyats-u-parafii-belarusi-betleemskae-svyatlo-miru-rasklad
ТБ-ЗДЫМКІ.
БЭТЛЕЕМСКІ АГОНЬ ПРЫБЫЎ У МІНСК !

Католікі напярэдадні свята Божага Нараджэння атрымалі духоўны падарунак - у архікатэдру Прасвятой Дзевы Марыі (Мінск) прыбыў Бэтлеемскі Агонь. Скаўты даставілі святыню ў храм і перадалі святарству начале з біскупам Юрыям Касабуцкім. Ад лампады - запалілася алтарная свечка, а ад яе святло і цеплыню агню цяпер могуць браць усе жадаючыя - на сваю свячу !

#НаташаБардзілоўская выдаўся гонар стаць часткай гэтай падзеі і таксама, па-журналісцку далучыцца да сустрэчы Бэтлеемскага Агню.

УСІМ ДАБРА ❤️!

Фота #МАТУЛЯ
ТБ-ЗДЫМКІ.
БЭТЛЕЕМСКІ АГОНЬ ПРЫБЫЎ У МІНСК !

У Беларусь Бэтлеемскі Агонь прыбывае з 1998 года. Кожны раз яго маршрут пралягаў са Святой зямлі - праз Аўстрыю, дзе захоўвалася святыня, якую потым перадавалі па шматлікіх краінах.

Сёлета выключны выпадак, калі Агонь не везлі з Бэтлеема з-за вострай ваенна-палітычнай сітуацыі ва Ўсходнім рэгіёне і небяспекі...

Але хрысціяне не застануцца без духоўнай рэліквіі на гэтае Раство ! Па краінах (у тым ліку, Беларусі) свой шлях пройдзе Агонь, які ўвесь год захоўвалі ў сябе аўстрыйскія скаўты...

Сёння Віфліемскі Агонь запалілі ў Мінску і Гродне.
Заўтра "святы маршрут" дабярэцца да Пінска і Віцебска.


Фота #МАТУЛЯ