Матуля Беларусь
188 subscribers
37.2K photos
675 videos
1 file
3.28K links
加入频道
У Райскім садзе і ў жыцці…

Пад такой назвай 13 снежня, у дзень нараджэння Міколы Маляўкі адбыўся вечар памяці гэтага выдатнага пісьменніка.

Землякі, блізкія, былыя калегі, пісьменнікі-Коласаўцы і тыя, хто высока ставіць паэтычнае слова Міколы Маляўкі сабраліся ў вялікай зале Цэнтральнай сталічнай бібліятэкі імя Янкі Купалы.

Чытаць далей: http://www.oo-spb.by/index.php?id=6415
НАШЫ АЎТАРЫ.
МІКОЛА МАЛЯЎКА.

"ПЕСНЯ РОДНАЯ НАША".

Песня родная наша,
Я знайшоў цябе ў кнізе.
І прашу-заклінаю:
На вячоркі вярніся!

Ты прыходзіла з прасніцай.
Вераценца люляла -
І ўсміхалася, ясная,
І тужыла, бывала.

Ты сядзела за кроснамі,
З успамінамі спетая,
Вечарамі марознымі
Адлучалася ў лета.

Ты палотны адбельвала,
Каб глядзеліся казкай,
Упрыгожвала беднасць
Ручнікамі ды ласкай.


Ад маўчання сасмаглая,
Не тулілася збоку,
А хусцінкай узмахвала
І пускалася ў скокі.

Дык чаму ж ты, жывая,
Заняпала пакрыху,
Як нямая, хаваешся
У фальклорную кнігу.

Ціха падаюць-плачуць
Над радзімаю зоркі -
Не працуюць, не скачуць,
Не спяваюць вячоркі."

2007
НАШЫ ПАДЗЕІ.
ПРЭЗЕНТАЦЫЯ КНІГІ.

"ПАБУДЗІЦЬ ПРЫНЦЭСУ".

"Цудам быць! Сёння прайшла мая аўтограф-сесія ў Акадэмкнізе з нагоды выдання ў выдавецтве Рaман Цымбераў і Kniger.by новай кнігі “Пабудзіць прынцэсу”, а падчас яе — радасныя сустрэчы і найцікавейшыя размовы.

Новыя сустрэчы наперадзе, а я пакуль пакінула ў краме колькі падпісаных асобнічкаў на паліцы “Кнігі з аўтографам”. То завітвайце ў Мінск на Незалежнасці 72, а я яшчэ вярнуся !"

#KsenyaShtalenkova
У серыі "Бібліятэка пачатковай школы" выйшла новая кніга: "Вавёрчына гора" Васіля Віткі. Яе склалі лепшыя творы класіка беларускай дзіцячай літаратуры.
НАШЫ КНІГІ.
БЕЛАРУСКІЯ ВЫДАННІ.

ДА НОВАГА ГОДА - ДЗЕЦЯМ.

Гэтая гарэзлівая гісторыя ў вершах на беларускую мову перакладзена Ігарам Крэбсам.

Кніжка ідэальна падыходзіць для цёплага зімовага сямейнага чытання.

А таксама можа стаць падставай для абмеркавання важных пытанняў аб пакліканні, выбары будучыні і канфліктах паміж пакаленнямі.

@marcuwekling
#АкадэмКніга
НАШЫ КНІГІ.
БЕЛАРУСКІЯ ВЫДАННІ.

ДА НОВАГА ГОДА - ДЗЕЦЯМ.

Caritas.Віцебск падрыхтавала для маленькіх і юных беларусікаў падарункі... на роднай мове !

Кнігі выдавецтва
tn.by - гэта пераклад сусветнай класікі па-беларуску.

Да Каляд самае лепшае - дзецям ❤️!
БЕЛАРУСКАЯ ПРЫМАЎКА.
ПРА МОВУ.

❤️Усяму пачатак – родная мова.
Слова сказаў — сякераю адсек.
😁Язык у разумнага ў галаве, у дурня — на зубах.
📚Будзем мове вучыцца, пакуль смерць не лучыцца.
Хто пытае, той не блудзіць.
🦅Са свайго языка спусціш- на чужым не зловіш.
⛳️Язык не сцяг, а дружыну водзіць.
🐦Слова як птушка: выпусціў- не зловіш.