НАШЫ АСОБЫ.
ЯЎГЕН КРАСОЎСКІ.
ВЫЯЎЛЕНЧАЕ МАСТАЦТВА.
29 лістапада -
дзень нараджэння жывапісца і графіка КРАСОЎСКАГА Яўгена Яўстаф’евіча (1908 - 1980).
Нарадзіўся ў Баку. У 1924 - 27гг. вучыўся ў майстэрні Першага Беларускага тэатра ў Мінску, у 1927 - 30 гг. - Віцебскі мастацкі інстытут. У 1937 закончыў Кіеўскі мастацкі інстытут. С 1930 г. удзельнічаў у мастацкіх выстаўках. У Беларускім саюзе мастакоў с 1940 года.
Заслужаны работнік культуры Беларусі.

Forwarded from Звязда
🗣 Словы пра скульптара Анатоля Анікейчыка
Беларусь падаравала свету ўзоры мадэрнізму ў Віцебскай школе, а потым сышла ў ціхі працоўны цень. Але і ў ценю жыве мастацтва, і ў ценю ёсць адкрыцці, мо яны і не маюць каштоўнасці для ўсяго шматаблічнага свету, але важныя для жыцця тутэйшага, штодзённага, каб не разрывалася повязь часоў. Для мяне важна, што ў Беларусі з’явіўся суровы стыль, што нашы мастакі, скульптары і музыкі плённа папрацавалі ў 60-я і 70-я гады мінулага стагоддзя. Яны стварылі трывалы грунт нашай незалежнасці і дзяржаўнасці.
Сярод стваральнікаў суровага стылю быў і Анатоль Анікейчык — адзін з выдатных скульптараў у гісторыі беларускага мастацтва.
Падрабязней на zviazda.by

НАШЫ ПРАЕКТЫ.
КЛАСІКІ ЛІТАРАТУРЫ - У МАСТАЦКІМ ВЫЯЎЛЕННІ.
Лекцыя “Мадэль і вобраз: выявы класікаў беларускай літаратуры ў зборы Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь”.
3 снежня ў 17-00 - чарговая лекцыя ў межах праекта «Арт-лекторый “Роднага слова”» – сумесная ініцыятыва часопіса “Роднае слова” і Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі.
Часопісны раздзел “Арт-лекторый” ужо не адзін год знаёміць чытачоў са здабыткамі нацыянальнага мастацтва праз артыкулы навуковых супрацоўнікаў музея па матэрыялах фондавых калекцый. Выхад у афлайн-фармат далучыць больш зацікаўленых да культурнай спадчыны галоўнай мастацкай скарбніцы краіны.
На лекцыі “Мадэль і вобраз: выявы класікаў беларускай літаратуры ў зборы Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь” на прыкладзе жывапісных твораў навуковы супрацоўнік Настасся Трафімчык раскажа, як у розныя часы мастакі трактавалі вобразы літаратараў, якім чынам праз выяўленне іх чалавечых рыс паказвалі веліч творчасці і значнасць асоб.
#НацыянальныМастацкіМузей

НАША МАСТАЦТВА.
ВОДГУК АРТ-ГУРМАНА.
"Знаёмства з любімымі арт-універсітэтамі... у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага з выставай "Знітаваная прастора" Анатоля Отчыка.
Ён нарадзіўся 7 ліпеня 1949 г. ў вёсцы Шыічы Калінкавіцкага раёна (Гомельшчына). Хоць мастацкую адукацыю атрымаў далёка ад радзімы (скончыў Пензенскае мастацкае вучылішча імя К.А.Савіцкага), але ўся яго творчасць працятая роднымі прасторамі.
На выставе можна сустрэць як рэалістычныя краявіды, так і кампазіцыі, блізкія да канцэптуальнага мастацтва. У жывапісных пейзажах Анатоля Отчыка - неверагодная прыгажосць палескай прыроды. Але не толькі пастараль. Пільны глядач разглядзіць у работах мастака ледзь ўлоўны цень непакою. Такім спосабам мастак акцэнтуе ўвагу на тым горы, якое закранула нашу Беларусь і асабліва родную для Анатоля Уладзіміравіча Гомельшчыну. Болем у сэрцы ў палотнах мастака - Чарнобыль,рана,але Анатоль Отчык не быў бы мастаком, калі б не даваў надзею! Таму, як гаварыў мой дзед: "Dum spiro, spero".
#МікалайСікорскі

Forwarded from Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
У Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, пачынае працу выстава да юбілею народнай артысткі Беларусі Галіны Кліменцьеўны Макаравай.
Галіна Кліменцьеўна нарадзілася 27 снежня 1919 г. Скончыла студыю Беларускага тэатра імя Я.Купалы (1938), у якім і працавала. Упершыню мела вялікі поспех у 1954 у ролі Марыі Кірылаўны («Выбачайце, калі ласка!»).
З 1958 г. пачала здымацца ў кіно. Яе першай зорнай роляй стала роля Аляксандры Громавай у фільме С. Мікаэля «Удовы». Здымалася ў мастацкіх фільмах: «Белыя росы» (1983), «Мама, я жывы» (1985), «Куды ідзеш, салдат? » (1985), «Сем дзён надзеі» (1988).
На экспазіцыі будуць прадстаўлены асабістыя рэчы артысткі, афішы, праграмы, фотаздымкі сцэн да спектакляў і кінапраектаў, у якіх здымалася Г.К. Макарава. Экспанаты прадстаўлены з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.

Forwarded from Радыё "Культура"
🎞 У Віцебску адкрылі выставу да 100-годдзя беларускага кіно.
✔️У экспазіцыі прадметы з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея, унікальныя дакументы з Нацыянальнага архіва Беларусі, афішы, касцюмы, рэквізіт да знакавых фільмаў
«Лясная быль», «Чырвонае лісце», «Дзяўчынка шукае бацьку », «Прыгоды Бураціна», «Белыя Росы», «Дзікае паляванне караля Стаха».
👉Радыё "Культура"👈