Матуля Беларусь
185 subscribers
36.5K photos
671 videos
1 file
3.24K links
加入频道
НАШЫ ТРАДЫЦЫІ.
ВУЧЫМСЯ АДЗІН У АДНАГО :
НАРОДНЫЯ СПЕВЫ.

Удасканаленне прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў :
📆29 лістапада ў г. Гродна адбудзецца абласны семінар-практыкум для кіраўнікоў аматарскіх калектываў па вакальна-харавым жанры «Метадыка навучання мастацтваў народных, эстрадных, харавых спеваў на занятках па вакале з дзецьмі і дарослымі калектывамі».

Арганізатарам з'яўляецца ДУК»Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці".

Чаму трэба наведваць нашы семінары!?
гэта найлепшы спосаб паляпшэння вашых прафесійных навыкаў;
гэта скампанаваныя ў вартавыя рамкі сліўкі актуальнай і прадуктыўнай інфармацыі;
і ў нас вы атрымаеце адказы на пытанні, якія цікавяць пытанні ці зможаце ўступіць у канструктыўны дыялог;
Для ўдзельнікаў семінара-практыкума
падрыхтавана насычаная праграма, якая ўключае асвятленне тэарэтычных пытанняў, прэзентацыі лепшага культурнага і педагагічнага вопыту, майстар-класы, прагляды канцэртных праграм і многае іншае.

#НаталляРамановіч
#Гродна
НАШЫ ТРАДЫЦЫІ.
ВУЧЫМСЯ АДЗІН У АДНАГО : НАРОДНЫЯ РАМЁСТВЫ.

"26 лістапада супрацоўнікі Ашмянскага краязнаўчага музея імя Ф.К.Багушэвіча прынялі ўдзел у абласным семінары "Практычная дзейнасць ў навукова-адукацыйнай рабоце музея", арганізаваным Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеем.

Майстар-класы па вырабе валошкі з фамерана, лялькі-зернавухі, роспісу на спіле дрэва, аплікацыі з гербарыя... чаго толькі не падрыхтавалі нашыя калегі.

Мы ж прывезлі (хоць і з вялікімі цяжкасцямі) тэатр ценяў, а пазней рабілі аплікацыю па матыву легенды аб паходжанні Ашмян.

Дамоў вярнуліся з багатым вопытам і цудоўнымі ўражаннямі ад сустрэчы з калегамі."

#АшмянскіКраязнаўчыМузей
НАШЫ ВЫДАННІ.
БЕЛАРУСКАЯ НАВІНКА.

НАРОДНЫЯ ЗВЫЧАІ І ПАВЕР'І.

Выйшла новая кніга!

"Святочны час: Народныя звычая і павер’і ў аповедах беларусаў" Т.І. Кухаронак ("Беларуская навука", 2024).

У кнізе выкарыстаны матэрыялы з фальклорна-этнаграфічных экспедыцый, дзе разглядаюцца каляндарныя звычаі беларусаў, звязаныя з абрадамі, песнямі і заклічкамі, што дапамагаюць дасягнуць дабрабыту і здароўя. Прадстаўлены ў першую чаргу аповеды вясковых жыхароў, запісаныя за апошнія 10-20 гадоў, іх успаміны і ўражанні, звязаныя са святамі народнага календара.

Аўтар раскрывае асаблівасці святкавання народных свят і традыцый у розных рэгіёнах Беларусі.
Гэта выданне будзе цікавае этнографам, фалькларыстам, краязнаўцам і ўсім, хто захапляецца культурай роднага краю.

#ЭтнаТрадыцыя
НАШЫ КНІГІ.
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНКІ.

ТАПАНІМІКА БЕЛАРУСІ.

"Радзімазнаўства: з гісторыі беларускіх тапонімаў"
Васіль Шур.


На старонках кнігі доктара філалагічных навук прафесара Васіля Шура ў даступнай форме расказваецца пра разнастайныя анамастычныя назвы Беларусі. Аўтар спрабуе раскрыць лінгвакультуралагічны код некаторых уласных імёнаў.

#АкадэмКніга
НАШЫ ВЫДАННІ.
БЕЛАРУСКАЯ НАВІНКА.

"НЁМАН" №12, 2024

Літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Мікола Трус зноў звярнуўся да адной з галоўных тэм сваіх даследаванняў — творчасць Максіма Багдановіча. У гэты раз ён паглядзеў на біяграфію Класіка з нечаканага ракурсу, паспрабаваў асэнсаваць генеалогію творчага паклікання паэта: «Не толькі генеалагічнае дрэва сям'і Багдановічаў цікавіць сёння даследчыкаў. Не пакідае думка аб пошуку невядомых твораў; усё большае значэнне набываюць эга-дакументы, якія дазваляюць рэканструяваць светапогляд, спосаб мыслення нашых герояў. І, вядома ж, важна разумець, што натхнёныя вобразы бацькоў Адама Ягоравіча і Марыі Афанасьеўны былі і застаюцца аднымі з асноватворных у спасціжэнні жыцця і творчасці спевака чыстай прыгажосці — Максіма Багдановіча».

#ЛІМ
НАШЫ КНІГІ.
БЕЛАРУСКІЯ ВЫДАННІ.

ГІСТОРЫЯ РОДНАЙ МОВЫ.

А.І.Жураўскі
"Гісторыя беларускай літаратурнай мовы: да 100-годдзя з дня нараджэння вучонага."

Кніга прысвечана апісанію станаўлення і развіцця літаратурна-пісьмовай мовы эпохі беларускай народнасці.

#АкадэмКніга
НАШЫ ВЫДАННІ.
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНКІ.

​​Выдавецтва «Адукацыя і выхаванне» прапануе...

"Беларуская мова. Арфаграфія. Пунктуацыя." Кароткі даведнік
В.М. Сіўковіч

Даведнік у зручным для карыстання фармаце змяшчае сістэматызаваны выклад арфаграфічных і пунктуацыйных нормаў сучаснай беларускай мовы.

Структура даведніка дазваляе хутка знайсці і надзейна замацаваць у памяці неабходную інфармацыю.

Адрасуецца навучэнцам устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, абітурыентам, студэнтам, настаўнікам і ўсім тым, каму неабходна ўдасканальваць свае веды і перыядычна ўдакладняць правілы, прынятыя ў сучаснай пісьмовай практыцы.

БеларускаяМоваЛітаратура
НАШЫ АСОБЫ.
ПІЛІП ПЕСТРАК.
ЛІТАРАТУРА.

27 лістапада -
дзень нараджэння беларускага пісьменніка ПІЛІПА ПЕСТРАКА (1903-1978).


Нарадзіўся ў вёсцы Сакаўцы Івацэвіцкага раёна. Вучыўся ў Куйбышаўскім універсітэце. Удзельнічаў у нацыянальным руху ў Заходняй Беларусі. Адбыў 11 гадоў у турэмным зняволенні. Пад час вайны партызаніў ў Беларусі. Друкаваўся з 1927г. (псеўданім Звястун). Першы зборнік вершаў "На варце". Аўтар гістарычнай эпапеі "Сустрэнемся на барыкадах". Публікаваў нарысы, літаратурна- крытычныя і публіцыстычныя артыкулы. Заслужаны дзеяч культуры Беларусі. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.

ПЕРШЫ СНЕГ

Снег пушысты, бадзёры, крамяны
Ціхай беллю празрыстаю лёг,
Дрэвы, хаты ахутаў, рахманы,
І застыў на шырокіх палёх.

Першы снег - гэта сэрцу навіна,
Гэта - раны прыкрыла зямля,
Гэта - з жартам прабегла дзяўчына,
Смех пры студні і скрып жураўля...

#ViktarKaval
Forwarded from Звязда
«Друкавацца ўжо ёсць дзе і друкаваць ёсць што»

📚Калі папытацца, які вобраз беларускай літаратуры самы пазнавальны, абавязкова прагучыць сярод іншых варыянтаў «Міколка-паравоз». Захапляльная кніжка пра адважнага маленькага сына чыгуначніка і яго подзьвігі ў Грамадзянскую вайну. У адрозненне ад многіх напісаных на патрэбу дня кніжак гэтая не састарвае. Мо таму, што аўтар аповесці быў, як і яго герой, чалавекам дзейсным і грамадзянскі актыўным.

Пасады і званні народнага пісьменніка Беларусі Міхася Лынькова можна пералічваць старонкамі. Ягоную бурлівую грамадскую дзейнасць добра ілюструе выстава, што адкрылася да ягонага 125-годдзя ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва.

zviazda.by
НАШЫ ЛЕГЕНДЫ.
УЛАДЗІМІР КАРАТКЕВІЧ.

ВІЦЕБСК.

У Віцебску адбылася цырымонія ўскладання кветак
да помніка Уладзіміра Караткевіча.


26 лістапада 2024 года ў трыццаты раз ушанавалі пісьменніка і ўсклалі кветкі да помніка Уладзіміра Караткевіча, усталяванага ў парку Партызанскай Славы імя М.Шмырова ў Віцебску ў 1994 годзе.

Чытаць далей: http://www.oo-spb.by/index.php?id=6330
НАШЫ ЛЕГЕНДЫ.
УЛАДЗІМІР КАРАТКЕВІЧ.

ОРША.

У Музеі Ўладзіміра Караткевіча ў Оршы прайшлі традыцыйныя літаратурныя чытанні "Быў.Ёсць.Буду."

Паўдзельнічалі аршанскія школьнікі,чальцы літаратурнага аб'яднання "Дняпроўскія галасы" і клуба паэзіі "Натхненне".