Матуля Беларусь
182 subscribers
34.7K photos
658 videos
1 file
3.14K links
加入频道
НАШЫ ПРАЕКТЫ.
КОНКУРС ЧЫТАЛЬНІКАЎ.

На Брэстчыне ва УА «Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці» адбыўся адборачны этап V абласнога адкрытага конкурсу юных чытальнікаў «Зорны спеў».

Чытаць далей: http://www.oo-spb.by/index.php?id=6318
НАШЫ АСОБЫ.
МІХАІЛ СУДНІК.
МОВАЗНАЎСТВА.

21 лістапада 1910 года  нарадзіўся (вёска Пяцюлева, цяпер у Полацкім раёне) Міхаіл Раманавіч Суднік, беларускі мовазнаўца. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат філалагічных навук. Заслужаны дзеяч навукі БССР.

Асноўныя кірункі даследаванняў — беларуская лексікалогія і лексікаграфія, арфаграфія, тэрміналогія, анамастыка. Адзін з аўтараў «Руска-беларускага слоўніка», «Беларуска-рускага слоўніка», «Арфаграфічнага слоўніка», «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» (тт. 1–5). Старшыня Беларускага і Міжнароднага камітэтаў славістаў.
НАШЫ ТВОРЦЫ.
БЕЛАРУСКІЯ АНЁЛЫ.

"У сённяшні дзень Анёлаў прапаную вам беларускіх, тутэйшых, якія лётаюць на маіх палотнах.

Серыя "Беларускія анёлы" у рэгіянальных строях апакуюцца над свамім храмамі.

Вілейскі, Наваградскі, Віцебскі, Стаўпецкі, Дзятлаўскі, Слуцкі і Кобрынскі анёл лунаюць над Беларуссю❤️".

#НастаБалыш
ДАБРАНАЧ - АД МАТУЛІ.

"Анёл мой, зьявіся,
Прайдзiся са мной,
Заплюшч свае крылы,
Бо я ведаю, ты…

Сочыш неадступна
За крокам маім
Ты вокам сваім,
Каб быў цэлы-здаровы…

Табе мой дзякуй за далонь,
Што ты трымаеш нада мной,
Пакуль я выбіраю шлях –
Клікаць што «лёсам» – потым…

Мой родны, «Дзякуй!» гавару
Табе я шчыра за даброты i
За жыццё і за ўрокі,
За дапамогу ўсю тваю …

Божа, выратуй i захавай!"

( УЛАД ЛАГМАТ )

Завяршаю дзень Анёлаў адмысловым вершам і разважаннем : калі шчыра, нашы Ахоўнікі - не толькі нябесныя, нябачныя істоты.

Абярэжнікі і дапаможнікі - рэальныя зямныя людзі, якія побач з намі ў жыцці і якіх мы часта не ўспрымаем неяк асабліва - да таго прызвычаіліся, што яны ёсць, заўсёды любяць нас, заўсёды працягваюць руку і адкрываюць душу.

Але, у адрозненні ад Боскіх стварэнняў - зямныя Анёлы нявечныя, крохкія, ранімыя... Давайце іх зберагаць, бо можа настаць час - і яны паламаюцца ад нашай няўвагі і прахалоды...

Кахаць і паважаць адзін аднога - словы сабе і ВАМ, Сябры.

ДАБРАНАЧ ❤️!
ДОБРАГА РАНКУ !
МАТУЛЯ ВІТАЕ !

"Яе шукаюць калі цёмна
І наваколле крэпка спіць
Па лесе блукаюць таемна
Каб нечысць там не разбудзіць
І лезуць людзі праз завалы
Каб шчасця кропельку знайсці
Не разумя што та кветка
Павінна ў сэрцы расцвісці".

( АЛЯКСАНДР ШЧАРБАКОЎ )

Кветачак шчасця - ВАМ УСІМ, Сябры ! Іх шукаем не ў лесе і не ў сонных фантазіях, а... на рушніках, сурвэтках і абрусах, на посцілках, зробленых рукамі нашых матуль і бабуль, гаспадынек беларускіх, што захавалі і перадаюць традыцыю прыгажосці і майстэрства нам !

Хоць адну такую рэч - зробленую ў народнай беларускай традыцыі - майце ! Паверце, яна парадуе вока і сагрэе сэрца ў любы дзень і вечар...

Vivat нашай спадчыне і "залатым рукам" беларусаў !

ДОБРАГА РАНКУ, МАЕ ДАРАГІЯ ❤️!
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. МІНСК.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. КРУПКІ. МІНШЧЫНА.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. БРЭСТ.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. УЗДА. МІНШЧЫНА.