НАШЫ ПРАЕКТЫ.
ТРАДЫЦЫЙНАЕ АДЗЕННЕ ВІЦЕБШЧЫНЫ.
28/11/2024, 19:00
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры.
У беларускага народа багатая спадчына, і кожны рэгіён нашай краіны мае свае асаблівасці ў традыцыйнай культуры. Тут размова і пра спеўныя, танцавальныя, абрадавыя звычаі, і, канечне, пра строй.
Народнае адзенне поўначы Беларусі – вельмі цікавая і досыць загадкавая тэма. Па шэрагу гісторыка-культурных абставін яно дайшло да нас у значна меншай ступені за адзенне іншых рэгіёнаў нашай краіны.
У працяг праекта “Кола года” запрашаем на аўтарскую лекцыю Ганны Сілівончык “Традыцыйнае адзенне Віцебшчыны”. На лекцыі будзе магчымасць убачыць пэўныя матэрыялы, прааналізаваць іх і сфарміраваць цэльнае бачанне адносна найбольш архаічнага адзення гэтага краю.
Запрашаем усіх аматараў традыцыйнай культуры, рэканструктараў традыцыйных беларускіх строяў і ўсіх, хто цікавіцца культурай Віцебшчыны!
Даведкі: +375 17 363 56 21.
Адрас: вул. М.Багдановіча, 13.
#МузейГісторыі
#БеларускайЛітаратуры

НАШЫ ВЫДАННІ.
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНКІ.
ПА СЛЯДАХ НАВУКОВАГА ЭТНА-ФОРУМА.
"Казка і міф у еўрапейскай прасторы 3: традыцыі і навацыі."
Матэрыялы ІІІ Міжнароднага форуму даследчыкаў Беларускай казкі (Мінск, 18-20 мая 2023).
#АкадэмКніга

НАШЫ КНІГІ.
БЕЛАРУСКІЯ ВЫДАННІ.
ДЗІЦЯЧАЯ ЛІТАРАТУРА.
«Дай лапу, Месяц!»:прыгодніцкая аповесць-казка
Алесь Марціновіч.
Наўрад ці чуў хто пра горад Селямес. Гэта і нядзіўна, бо знаходзіцца ён не на Зямлі, а на Месяцы. Ды яшчэ на баку, нябачным з яе. А вось героі прыгодніцкай аповесці-казкі Алеся Марціновіча «Дай лапу, Месяц!» — котка Ліза, сабачка Альма і іх сябры — на ім пабывалі, сустрэліся з лунацікамі. Аб падрыхтоўцы да гэтага падарожжа, перашкодах, пераадоленых героямі кнігі, апавядаецца так, быццам усё было ў сапраўднасці. А барацьба іх з нячысцікамі, якія аберагаюць жыхароў ад прышэльцаў, поўная яркіх, драматычных момантаў. Твор для дзетак цікаўных, у прыгоды ўлюбёных.

Выдавецтва «Адукацыя і выхаванне» прапануе.
"Я зноў перажыў вайну"
М. Шыманскі.
У кнізе змешчаны ўспаміны вядомага беларускага публіцыста, журналіста і пісьменніка Міхаіла Шыманскага пра дзяцінства, цяжкія выпрабаванні яго сям’і і землякоў у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Выданне адрасавана найперш дзецям сярэдняга школьнага ўзросту, моладзі, а таксама ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны.
#АдукацыяВыхаванне

КОНКУРС ЧЫТАЛЬНІКАЎ.
На Брэстчыне ва УА «Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці» адбыўся адборачны этап V абласнога адкрытага конкурсу юных чытальнікаў «Зорны спеў».
Чытаць далей: http://www.oo-spb.by/index.php?id=6318

НАШЫ АСОБЫ.
МІХАІЛ СУДНІК.
МОВАЗНАЎСТВА.
21 лістапада 1910 года нарадзіўся (вёска Пяцюлева, цяпер у Полацкім раёне) Міхаіл Раманавіч Суднік, беларускі мовазнаўца. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат філалагічных навук. Заслужаны дзеяч навукі БССР.
Асноўныя кірункі даследаванняў — беларуская лексікалогія і лексікаграфія, арфаграфія, тэрміналогія, анамастыка. Адзін з аўтараў «Руска-беларускага слоўніка», «Беларуска-рускага слоўніка», «Арфаграфічнага слоўніка», «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» (тт. 1–5). Старшыня Беларускага і Міжнароднага камітэтаў славістаў.

НАШЫ ТВОРЦЫ.
БЕЛАРУСКІЯ АНЁЛЫ.
"У сённяшні дзень Анёлаў прапаную вам беларускіх, тутэйшых, якія лётаюць на маіх палотнах.
Серыя "Беларускія анёлы" у рэгіянальных строях апакуюцца над свамім храмамі.
Вілейскі, Наваградскі, Віцебскі, Стаўпецкі, Дзятлаўскі, Слуцкі і Кобрынскі анёл лунаюць над Беларуссю❤️".
#НастаБалыш