Матуля Беларусь
186 subscribers
38.7K photos
683 videos
1 file
3.34K links
加入频道
НАШЫ РАРЫТЭТЫ.
ВЕТКАЎСКІЯ АКАНІЦЫ.


Старыя веткаўскія аканіцы - сведкі многіх падзей.
Яны ўпрыгожаны старажытнымі сімваламі сонца.

Праз вокны глядзяць на нас маладыя продкі. Яны такія ж як мы... Ці мы як яны.


На апошнім фота можна пабачыць бабулю заснавальніка музея Фёдара Шклярава, а таксама продкаў Галіны Нячаевай (была дырэктарам музея з 1988 па 2018 гг, аўтар сталых музейных экспазіцый і канцэпцый большасці зменных выстаў) - на другім фота зправа яе бабуля і дзядуля.

🔸Ліштва XIX ст., Ветка.
Фота жыхароў рэгіёна, к. ХІХ ст. - 1980-я гг.

#Ветка
#МузейСтараабрадніцтва
НАШЫ ТРАДЫЦЫІ.
БЕЛАРУСКАЯ СЯМ'Я.
Там, дзе МАТУЛЯ - там і ТАТУЛЯ !

На фота :
Юлія Папко з мужам.
Пружаны (Брэсцкая вобласць).
Люты 1930.
НАША СЯМ'Я.
ШЛЮБНЫ ДОЎГАЖЫХАР : МЕРКАВАННЕ.

"Ніякія супрацьлегласці не прыцягваюцца, сынок...не дуры сабе галаву!

На тры дні эйфарыі Боскай альбо страсці незямной, магчыма, і хопіць...
А, вось, з чацвёртага дня, калі аднаму рана, а другому позна...

Аднаму тэрмінова, а другому пофіг.
Аднаму сонечна, а другому фіялетава.
Аднаму "у жылу", а другому "у лом".
Аднаму спераду, а другому ззаду.


І яшчэ дзесяць тысяч мільёнаў нестыковак !

Якое ўжо тут "сцерпіцца-злюбіцца" ?

Лепшыя саюзы,якія здаралася мне сустракаць - гэта Саюзы Адзінадумства! Гэта калі адна неідэальная "шэрасць",не задушвае, не мяняе іншую і не патрабуе ад іншай таго, на што сама не здольная.

Калі араць да знямогі - разам, калі куралесіць на апошнія і да апошняга - сумесна ! Калі любіш адно і тое ж і не трэба тлумачыць,матываваць, выхоўваць і тым больш вучыць ці "перарабляць" кагосьці!

Калі даруеш усё на свеце! Калі жыць проста радасна ! І калі побач з табой, па сутнасці, ты сам! Шукай сабе падобнае, сынок! І беражы яго ! "

#СяргейЗанімонец
БЕЛАРУСКАЯ ПРЫМАЎКА.
НАША СЯМ'Я.
ПАРЫ, ДЗЕ СТАРЭЙШАЯ - ЯНА.

ПСІХАЛОГІЯ АДНОСІН : РЭАЛЬНЫЯ ГІСТОРЫІ.
1⃣
Калі жанчына старэй за мужчыну.

Беларусы распавялі свае гісторыі кахання "Пра што маўчаць мужчыны. Жанчыны старэйшыя " - пад відэа з такой назвай на ютуб-канале 24health.by ужо 1,1 млн праглядаў.

Тэма далікатная, актуальная, многіх зачапіла за жывое. У каментарах (а іх ужо амаль 5,4 тыс.) карыстальнікі не толькі абмяркоўваюць пачутае, але і дзеляцца сваімі гісторыямі. Вось некаторыя з іх...

🔸#СалаўёваУладлена :
"Калі была зусім маладая, думала такія шлюбы, калі жанчына старэй мужчыны, няправільныя (мякка кажучы). Зараз замужам 11 гадоў з мужчынам малодшым на 13 гадоў. Лепшага мужчыны не было і не будзе."

🔹#АйгульКульчаровa :
" Мой маладзей на 11 гадоў, вельмі любіць мяне і клапоціцца. Чакаў 5 гадоў маёй згоды. У нас усё выдатна. Старыя мужчыны вельмі капрызныя, падазроныя, гультаяватыя (у большасці).
👇
НАША СЯМ'Я.
ПАРЫ, ДЗЕ СТАРЭЙШАЯ - ЯНА.

ПСІХАЛОГІЯ АДНОСІН : РЭАЛЬНЫЯ ГІСТОРЫІ.

Беларусы распавялі пра свае love storys...
2⃣
🔹#ТаццянаКолас :
"Мой муж маладзейшы за мяне на 14 гадоў.Выйшла за яго пасля 2 няўдалых шлюбаў з 2 дзецьмі. Разам 30 гадоў. Нарадзілі дачку. Прайшлі разам агонь, ваду і медныя трубы. Муж заўсёды зарабляў грошы і ўтрымліваў сям'ю. Дзеці выраслі. Цяпер дома, муж працуе.
Парапланерызм - яго хобі - паважаю,хоць сама баюся вышыні.Спорт дарагі, але ўсё патрэбнае набылі, нягледзячы на кошты.Муж навучыў мяне вадзіць аўто, далучыў да сваёй музыкі. Я навучыла яго лячыцца падручнымі сродкамі і знаходзіць плюсы паўсюль. Мы шчаслівыя."

🔸#АngelinaGorushkin : "Mы з мужам жывем ужо 38 гадоў разам. Я старэйшая на 12 гадоў, але выглядаем і адчуваем свет аднолькава ! Усе гады нас захоўвала каханне. Калі вам сустрэнецца чалавек і вы адчуеце, што хочаце быць з ім усё жыццё — не глядзіце на ўзрост. А глядзіце ці цікавы ён,ці лёгкі, ці ладзіцца ў вас... Мы зусім розныя, але так дапаўняем адзін аднаго !"
👇
НАША СЯМ'Я.
ПАРЫ, ДЗЕ СТАРЭЙШАЯ - ЯНА.

ПСІХАЛОГІЯ АДНОСІН : РЭАЛЬНЫЯ ГІСТОРЫІ.

Беларусы распавялі пра свае love storys...
3⃣
🔸 #UserLizarb10 :
"Hіколі не думала, што са мной гэта здарыцца, але 5 гадоў шчаслівых адносін з хлопчыкам, малодшым на 25 гадоў, як жа гэта выдатна! У мяне столькі эмоцый і падарункаў не засталося ад двух маіх мужоў..."

🔹 #УладзімірГеніеўскі : "Розніца, як мы жартуем, гадоў 17-18. Жанатыя 16 гадоў. У мяне двое дзяцей ад 1-га шлюбу. Агульнае дзіця 15 гадоў. Палохалі мяне, што я малады і мяне "падамнуць". Але мы жывем і радуемся. Першая жонка была старэйшая на 4 гады. За 17 гадоў напакутавалі. А цяпер жыву...столькі пяшчоты і
страсці, клопату і разумення... Люблю ўсіх. Жывіце і радуйцеся."

Як кажуць "каханню ўсе ўзросты пакорныя" ?!)
Forwarded from Звязда
Якіх навацый чакаць ад праграмы «Сямейны капітал»

Кіраўніком дзяржавы падпісаны ўказ па пытаннях сямейнага капіталу. Тэрмін дзеяння праграмы сямейнага капіталу прадаўжаецца яшчэ на пяць гадоў: з 1 студзеня 2025 года па 31 снежня 2029 года. Сямейны капітал прызначаецца ў беларускіх рублях са штогадовай індэксацыяй. Памер сямейнага капіталу на 2025 год будзе апублікаваны на сайце Міністэрства працы і сацыяльнай абароны не пазней за 31 студзеня 2025 года.

zviazda.by
НАША ВЕРА.
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ ЦАРКВЫ.

12 лістапада 1623 г.
гадавіна з пачатку
Віцебскага паўстання.

Некалькі тысяч паўстанцаў рушылі да рэзідэнцыі уніяцкага архіяпіскапа Іазафата Кунцэвіча і забілі яго. Збілі уніяцкіх святароў, слуг Кунцэвіча. Некаторыя з паўстанцаў і іх кіраўнік Сцяпан Пасіёра, уцяклі.

Віцебск пазбавілі магдэбургскага права і некаторых прывілеяў.

Іазафат Кунцэвіч быў далучаны да ліку пакутнікаў.
У 1867 Папа Рымскі Пій Дзявяты назваў Кунцэвіча святым.


#ViktarKaval
НАША ВЕРА.
МУДРАСЦЬ НА ЎСЕ ЧАСЫ...

"Таму я дабрадушную ў немачах, у крыўдах, у патрэбах, у ганеннях, ва ўцісках за Хрыста, бо, калі я нямоглы, тады моцны."

2 Карынфянаў 12: 10.
НАША ВЕРА.
ХРЫСЦІЯНСКІ КАЛЯНДАР.

ІКОНА БАГАРОДЗІЦЫ "АЗЯРАНСКАЯ".

12 лістапада - дзень
АЗЯРАНСКАЙ іконы
БОЖАЙ МАЦІ (ХVI).


Абраз пісаны на палатне, прымацаваным да дошкі. Твор - пэндзля старажытнага маларасійскага мастака. Вядома, што абраз мясцовага, Паўднёва-рускага паходжання - абраз пісаны простым майстрам, па копіі добрага ўзора. Ыарба, звычайная ў помніках паўднёва-рускіх для XVII—XVIII ст. — чырвоная, блакітная. Абраз дайшоў да нашага часу ў дрэннай захаванасці, але ўсё ж ясна акрэсліваецца аблічча Маці Божай і немаўля, іх становішча, колер іх вопраткі.

Багародзіца намаляваная, павярнуўшыся твар у бок Сына, на ёй чырвоны хітон і блакітны мафорый, на галаве карона; правая рука яе ў позе малення, а левай яна падтрымлівае немаўля Хрыста, які сядзіць у яе як бы на каленях у левай рукі; немаўля апрануты ў чырвоную кашулю-хітон, на галаве ў яго такая ж карона, як у Багародзіцы, у левай руцэ ён трымае невялікае Евангелле, а правай дабраслаўляе. Німбы ў абодвух жоўтыя.
НАША ВЕРА.
СУЧАСНАЯ ГІСТОРЫЯ ПРАВАСЛАЎЯ.

ТЭАЛАГІЧНАМУ ІНСТЫТУТУ БДУ - 20 !

Інстытут тэалогіі ім. свв. Мяфодзія і Кірыла БДУ адзначае 20 гадоў з дня заснавання !

Інстытут быў створаны па ініцыятыве Міністэрства адукацыі Беларусі і Беларускай Праваслаўнай Царквы. У склад БДУ ўстанова ўвайшла ў 2004 годзе.

У цяперашні час тут ажыццяўляецца падрыхтоўка студэнтаў па спецыяльнасці «тэалогія» на трох кафедрах: рэлігіязнаўства, багаслоўе, біблеістыка і хрысціянскае веравучэнне.

У гонар свята супрацоўнікі і студэнты падраздзялення падрыхтавалі шэраг тэматычных мерапрыемстваў. Больш падрабязна з праграмай можна пазнаёміцца на сайце ўніверсітэта.

#БеларускіДзяржаўныЎніверсітэт
ДАБРАНАЧ - АД МАТУЛІ.

"Малілася Богу
і словам, і вершам,
не ласкі прасіла –
трывання і сілы.

Салодка ці горка –
жыла як жылося:
па сцежках хадзіла,
у хмарках лунала,
блукала між траваў
і дрэў шматгалосся
і душы людскія,
як кнігі, чытала.

Знаходзіла радасць
у спевах птушыных,
суладдзя шукала
з сабою і светам.
Яшчэ – гадавала
маленькага сына.

Мне з Божае волі
жаночая доля –
прымаю з пакорай,
што лёсам паслана.
Але –
застаюся жанчынай зямною,
з нябёснай тугою…
Даруйце !"

( АНГЕЛІНА ДАБРАВОЛЬСКАЯ )

Паміж нябесным і зямным - жанчыны і мужчыны, дзеці і старыя - усе !

Падпарадкаваныя законам зямнога жыцця, але - у пытаннях і просьбах да Царства Нябеснага.

Малітва - наш голас да Бога. Чаму, навошта, калі, як... Адказы даюцца. Трэба проста не спяшацца і іх - ўбачыш. У знаках, у адчуваннях, у падзеях і навакольных людзях.

Разам са споведдзю паэтэсы - прыміце мае пажаданні. Яны - класічныя. Каб Бога не гнявілі. Каб жылі падаўжэй тут на зямлі ў здароўі і дабрабыце. А яшчэ...

ДАБРАНАЧ ❤️ !
Міра ВАМ, Сябры...
ДОБРАГА РАНКУ !
МАТУЛЯ ВІТАЕ !

"Нікла жыцце ў шумным лесе,
Агаляўся твар зямлі,
І ляцелі ў паднябессі
З звонкім крыкам жураўлі.

Восень ткала ўжо красёнцы
Мяккай чырвані ў лістах,
Восень спеў вяла бясконцы,
З ветрам ходзячы ў кустах;

Восень прала кужаль тонкі –
Павуціння белы лён;
Восень шэрыя заслонкі
Моўчкі клала на адхон.

Восень слала дзень свой хмурны
Па падатак у лясы,
Каб на долы стол хаўтурны
Там заслаў ёй абрусы.

Адзін верас і красуе,
Там чуваць яшчэ жыццё,
А той вецер ліст драсуе,
Размятае, бы смяццё."

( ЯКУБ КОЛАС )

Крыху беларускай класікі і беларускай восені ад "Сымона-музыкі". У наступным годзе - век выдання кніжкі, а яна - нібы-та пра сёння. Пісаў Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч пра сябе - юнак, які спрабуе спазнаць свет, творча расце...лёс талента, беларуса з народа...

У радках - пра восень пачатку 1900-ых...

А вось новы лістападаўскі дзень-2024 - ён што ? Падзея ці чарговасць ? Залежыць і ад нас таксама...

Шчасліва пражыць і...

УСІМ ДОБРАГА РАНКУ ❤️!
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. МАГІЛЁЎ.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. МІНСК.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. БРЭСТ.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. БУДА-КАШАЛЁВА. ГОМЕЛЬШЧЫНА.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. МАЛАДЗЕЧНА. МІНШЧЫНА.