НАША МОВА.
КОНКУРС РОДНАГА СЛОВА.
Завяршыўся конкурс “Вы паслухайце родную мову: жаўруковаю песняй звініць…”
Адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага конкурсу навукова-даследчых работ “Вы паслухайце родную мову: жаўруковаю песняй звініць…”.
Падобныя конкурсы – добрая традыцыя часопіса “Роднае слова”, на якую ахвотна адгукаюцца чытачы з усіх рэгіёнаў краіны. Гэтым разам ён праводзіўся супольна з Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа і быў прымеркаваны да яго 95-годдзя.
Пераможцы конкурсу атрымалі дыпломы і памятныя падарункі ад арганізатараў. Спецыяльным прызам ад “Роднага слова” для ўладальнікаў дыпломаў І ступені сталі сертыфікаты на атрыманне асобніка лістападаўскага нумара, які яны знойдуць у сваіх паштовых скрынях напрыканцы месяца.
#АдукацыяВыхаванне

Forwarded from Звязда
🍂Вераснёўскі нумар «Нёмана» адкрывае ўнутраны свет пісьменнікаў
Восеньскі дождж і пахмурнае неба навяваюць на беларускіх пісьменнікаў сум і настройваюць на філасофскі лад. Гэта можна ўбачыць у дзявятым нумары часопіса «Нёман», які напоўнены лірычнымі разважаннямі аўтараў пра сэнс жыцця і месца чалавека ў гэтым свеце. Здаецца, нічога новага — тыя ж праблемы хвалююць паэтаў і празаікаў ужо не адно стагоддзе. Але вераснёўскі «Нёман» расказвае не пра агульныя праблемы светабудовы, а пра асабістыя хваляванні саміх пісьменнікаў, дзе вельмі шмат «я» і мала «іх»…
zviazda.by

НАШЫ КНІГІ.
БЕЛАРУСКІЯ ВЫДАННІ.
ПРА ГАННУ САНГУШКУ.
Чорная дама з Мірскага замка. Княгіня Ганна Кацярына з Сангушкаў Радзівіл (1676-1746) (Серыя «Genus Albaruthenicum»).
Калектыўная манаграфія прысвечана жыццю і дзейнасці княгіні Ганны Кацярыны з Сангушкаў, жонкі канцлера ВКЛ князя Караля Станіслава Радзівіла.
Рана аўдавеўшы,яна не выйшла другі раз замуж, а прысвяціла сябе выхаванню дзяцей, кіраванню шматлікімі маёнткамі роду Радзівілаў.Ганна з Сангушкаў Радзівіл пэўна час жыла ў Міры,што спрыяла росквіту мястэчка.Менавіта «мірскаму» перыяду яе біяграфіі прысвечана дадзенае даследаванне.
Разглядаюцца такія аспекты, як сямейнае выхаванне,стасункі ў шлюбе, выхаванне дзяцей, гаспадарчая дзейнасць,паўсядзённае жыццё ў Міры і Мірскім замку, а таксама аналізуецца вядомы на сёння іканаграфічны матэрыял, звязаны з Ганнай.
Кніга будзе карыснай для гісторыкаў, выкладчыкаў, краязнаўцаў і шырокага кола чытачоў, якія цікавяцца айчыннай гісторыяй, жыццём і дзейнасцю славутых асоб старажытнай Беларусі.
#АкадэмКніга

НАШЫ АСОБЫ.
АНТОНІ ТЫЗЕНГАЎЗ.
ГІСТОРЫЯ. ПАЛІТЫКА.
У лістападзе ўзгадваюць палітычнага і грамадскага дзеяча ВКЛ, графа Антонія ТЫЗЕНГАЎЗА (1733 - 1785).
З шляхецкага графскага роду Тызенгаўзаў. Нарадзіўся ў маёнтку Наваельня Слонімскага павета. Валодаў мястэчкамі Ятвеск, Іўе, Жалудок, меў палац у Вільні, шэраг будынкаў у Гродне.
Загадваў дзяржаўным скарбам у Вялікім княстве Літоўскім, з 1765 г. быў гродзенскім старастам. Заснавальнік мануфактур, шэрагу асветных і культурных устаноў у Гродне (капэла, школы, тэатр), ініцыятар першага ў ВКЛ перыядачнага выдання "Газеты гродзенскай", будаўніцтва гродзенскіх палацаў і інш.
Апошнія гады жыцця правёў у Варшаве. Пахавалі графа ў фамільным склепе ў Жалудоцкім касцёле.
#ViktarKaval

АРЦЁМ ВЯРЫГА-ДАРЭЎСКІ.
ЛІТАРАТУРА.
4 лістапада нарадзіўся
беларускі паэт, драматург, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры АРЦЁМ ВЯРЫГА-ДАРЭЎСКI (1816 - 1884).
З'явіўся на свет ў вёсцы Кублiчы Лепельскага павета. Належыў да старадаўняга, але збяднелага дваранскага роду. Ахрышчаны ў каталіцтве. Скончыў Забельскую гiмназiю (Верхнядзвiнскi paён), служыў у розных установах Вiцебска.
Арцём Вярыга-Дарэўскі - аўтар паэмы "Ахульга", драмы "Гордасць", камедый "Хцівасць" і "Грэх 4-ы - гнеў", дарожных нататкаў "Гутарка з пляндроўкі па зямлі латышскай", верша "Думка хлопца з аколіц Віцебска на адгалос вольнасці", твораў "Быхаў", "Паўрот Міхалка" і інш..

ДАБРАНАЧ - АД МАТУЛІ.
"З буйных ліп і бяроз
Лісты валяцца.
Між павалаў і лоз
Рассыпаюцца.
Шапацяць, шалясцяць
Залацістыя,
Ўвысь галінкі глядзяць
Пусталістыя.
А як прыйдзе вясна —
Ўсё адменіцца,
I галінкі ізноў
Зазяленяцца."
( ЯНКА КУПАЛА )
Ну пра вясну цяпер мы можаі толькі сніць... Лістапад - ва ўсёй прыгажосці і панаванні, агаляе галінкі, рыхтуе іх да белага вэлюму зімы... Неяк сумна ад зыхода прыроднага буяння - нядаўна яшчэ радаваліся квецені садоў, шыку зеляніны, шчодрасці пладоў... Цяпер - дзе яны, пяшчота і яркія фарбы ?! Але гэта - ЖЫЦЦЁ. І навучыцца развітвацца, як і сустракаць у ім - вялікае мастацтва...
Развітаемся з ВАМІ хіба толькі на малы час ?!)
Да заўтра, СЯБРЫ !
ДАБРАНАЧ ❤️ !

ДОБРАГА РАНКУ !
МАТУЛЯ ВІТАЕ !
"Казбекам добры друг-кунак,
Яго папахай ганарыцца.
Я з другам згодзен.Гэта так.
А чым магу я пахваліцца?
Свой край я ў думах абышоў
З канца ў канец раз сотню,мусіць.
Ні гор,ні мора,ні стэпоў
Нідзе няма на Беларусі.
Ну што ж,скажу я, — выбачай,
Няма вяршынь у нас высокіх,
Ды ты,мой дружа, прыязджай,
Быць можа,што падзе на вока.
У нас,куды б ты ні пайшоў,
Напэўна стрэціш ручаінку
У срэбным клёкаце размоў,
Як гаманлівую дзяўчынку.
Нямала ўбачыш па гаях
Рабін-красунь чырванашчокіх,
Заўважыш — у старых дубках
Паміж галін вісяць аблокі.
I хай не стрэнеш вадаспад,
Крыніцы ўсмак напояць госця.
I скажаш ты:«Я згодзен, брат,
I ў вас нямала прыгажосці!»
( ПЯТРУСЬ БРОЎКА )
Ну,калі пашукаць і ў Беларусі знойдуцца і свае горы, і мора, і стэпы...На прыроду, на прыгажосць - багатыя мы.А тое, што яшчэ і прывабныя для гасцей - тут спрачацца ўвогуле, не аб чым ! Шмат прыязджаюць. Галоўнае,каб з мірам !
Мірнага і светлага (нягледзчы на туманы) дня жадаю ВАМ,СЯБРЫ !
ДОБРАГА РАНКУ ❤️!