Матуля Беларусь
184 subscribers
35.6K photos
669 videos
1 file
3.2K links
加入频道
НАШЫ ПРАЕКТЫ.
" БАБУЛІНЫ КАЗКІ" с ЗАСЛАЎЯ.

"Прачытаць лекцыю пра маляваныя дываны ў краме брэнда MUA - лёгка?)
- Цікава)))
Гэта вам не на канферэнцыях разумнічаць)
Але ў маім выпадку аўдыторыя сапраўды была годная. Мабыць, нават больш зацікаўленая да лектара, чым музейныя калегі-навукоўцы)))
А калі сур'ёзна, то, насамрэч, вельмі цешыць, што сучасныя крутыя дызайнеры звяртаюцца да тэмы мастацкай спадчыны Беларусі, да сапраўднага, адметнага, наскага.
Таму з вялікім задавальненнем адгукнулася на прапанову і ўзяла ўдзел у прэзентацыі калекцыі адзення "Бабуліны казкі".

А бабуліна сукенка надала мне ўпэўненасці і гламурнага шыку, як вы ўжо здагадаліся".

Традыцыі маляваных дываноў - сучаснасць..!

#НастаБалыш
БЕЛАРУСКІ :
ДАР ПРЫГАЖОСЦІ.
НАШЫ ПРАЕКТЫ.
КАНІКУЛЫ - у МУЗЕІ НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ.

УК “Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей” наведалі вучні гімназіі №1 г.Гродна, каб даведацца пра старажытнае беларускае рамяство ткацтва і яго асаблівасці на Панямонні.

Дзеці паслухалі цікавы аповед пра гісторыю і традыцыі ткацкай справы беларусаў: вырошчванне і апрацоўку лёну, прадзенне ніткі і стварэння тканіны. Хлопчыкі і дзяўчынкі разгледзелі хатнія прылады вырабу палатна, палюбаваліся вынікамі ткацкай працы – ручнікамі, абрусамі, дыванамі, традыцыйным народным адзеннем.

Замацаваць матэрыял дапамаглі гульнёвая праграма "Таямніцы ткацкага майстэрства" і майстар-клас па ткацтву.

Дзеці атрымалі масу станоўчых эмоцый і ...уменняў !

#Гудзевічы
#ЛітаратурнаКраязнаўчыМузей
НАШЫ ПРАЕКТЫ.
ДЗЕНЬ СВЯТОГА ГУБЕРТА - АПЕКУНА ГРОДНА.

Штогод 3 лістапада адзначаецца Дзень Святога Губерта. У гэты дзень узгадваецца духоўны подзвіг чалавека, які на працягу ўжо 13 стагоддзяў служыць узорам самаўдасканалення.

Гродзенцы называюць Губерта сваім апякуном і заступнікам. Таму на гербе нашага горада размясціўся менавіта алень Губерта: паміж яго рагамі ззяе залаты крыж – сімвал веры, справядлівасці, велікадушнасці, чысціні помыслаў і мудрасці.

Запрашаем вас на музейную батлейку “Святы Губерт ”, а таксама вы зможаце пазнаёміцца з экспазіцыяй Старога замка.

14.00/15.00/16.00 – музейная батлейка “Святы Губерт”

📞 Падрабязней па тэлефонах: 71-86-88, + 375 (29) 77-66-588 (МТС),
+375 (29) 61-48-235

#Гродна
#ГісторыкаАрхеалагічныМузей
НАШЫ АСОБЫ.
ДЗМІТРЫЙ ДАЎГЯЛА.
АРХЕАГРАФІЯ.ГІСТОРЫЯ.

1 лістапада 1868 года — нарадзіўся Дзмітрый Іванавіч Даўгяла, беларускі археограф і гісторык.

Працаваў у Віцебскім і Віленскім цэнтральных архівах старажытных актаў. З 1913 года — старшыня Віленскай археаграфічнай камісіі, рэдактар «Записок Северо-Западного отдела Русского географического общества». 3 1925-га супрацоўнічаў у Інбелкульце. У 1929-м узначальваў бібліятэку Акадэміі навук Беларусі, а з 1937 года — навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН Беларусі.

Аўтар прац па гісторыі беларускіх гарадоў і мястэчак. Складальнік і рэдактар «Гістарычна-юрыдычных матэрыялаў...» Першы даследаваў гісторыю і гістарычную тапаграфію полацкіх, Барысаўскага, Свіслацкага і Аршанскага замкаў.
НАШЫ КНІГІ.
БЕЛАРУСКІЯ ВЫДАННІ.
КРАЯЗНАЎСТВА.

"Уладальнікі старога Мсціслава. Гістарычныя партрэты."
А.А.Мяцельскі.


Манаграфія прысвечана ўладальнікам Мсціслава - аднаго з найпрыгажэйшых гарадоў Беларусі. Расказваецца, хто і калі ў Сярэнявеччы валодаў горадам, паказваецца іх уклад і ў развіццё мсціслава, і ў агульнадяржаўныя справы. асобныя главыпрысвечаны князям Мсіслаўскім, што жылі ў Вялікім Княстве Літоўскім, а таксама ў Рускім царстве.

#АкадэмКніга
НАШЫ ВЫДАННІ.
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНКІ.

ДА СКАРЫНАЎСКАГА ЮБІЛЕЯ.

Да 500-годдзя выдання скарынаўскага «Апостала» «Тэхналогія» падрыхтавала каляндар «Францішак Скарына ў Вільні».

«Апостал» — гэта першая дакладна датаваная кніга, выдадзеная ў Вільні.

Каляндар змяшчае не толькі зручную прасторную сетку, але і багатую калекцыю візуальных матэрыялаў, звязаных з нашым знакамітым кнігавыдаўцом, — ад жывапісу і скульптуры да марак і манет.

#Тэхналогія
https://tn.by
#TnBy