НАШЫ АСОБЫ.
АЛЯКСАНДР КАСЦЮЧЭНКА.
ВЫЯЎЛЕНЧАЕ МАСТАЦТВА.
22 кастрычніка 1958 г. нарадзіўся беларускі мастак- жывапісец КАСЦЮЧЭНКА Аляксандр Кузьміч.
Нарадзіўся ў вёсцы Васільеўка Добрушскага раёна. У 1978 г. скончыў Мінскае мастацкае вучылішча. З 1982 г. удзельнічае ў абласных, рэспубліканскіх выстаўках і пленэрах. У 1997 г. прыняты ў Беларускі саюз мастакоў.

Forwarded from Звязда
🎨 Сувязь паміж мастацтвам і эмоцыямі
У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адкрылася персанальная выстаўка Надзеі Сёнмез «Твары. Рэха пачуццяў».
Экспазіцыя ўяўляе сабой серыю партрэтаў, а назва праекта адлюстроўвае глыбокую сувязь паміж мастацтвам і эмоцыямі, якія засталіся ў мастачкі пасля яркага і насычанага жыцця ў Беларусі.
Акрамя жывапісных работ на выстаўцы прадстаўлены ілюстрацыі да дзіцячай кнігі. Героі апавяданняў для самых маленькіх чытачоў таксама пражываюць шырокі спектр эмоцый і пачуццяў: радасць, сум, трывога, захапленне, каханне і нават нянавісць.
ℹ️ Выстаўка працуе да 10 лістапада.
zviazda.by

НАШЫ ПРАЕКТЫ.
СТУДЭНТЫ - 80-ГОДДЗЮ ВЫЗВАЛЕННЯ БЕЛАРУСІ.
"РЭХА ВАЙНЫ : ГАЛАСЫ ПАКАЛЕННЯЎ".
23 кастрычніка 2024 года ў 16:30 у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставы работ навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага каледжа рамесніцтва і дызайну імя Н.А. Кедышкі «Рэха вайны: галасы пакаленняў». З 16.00 да 17.00 уваход на адкрыццё выставы вольны.
Экспазіцыя выставы ўключае работы 15 лепшых вучняў каледжа, у якіх юныя мастакі праз жывапісныя і графічныя формы мастацтва ўвасобілі сваё бачанне і адчуванне падзей перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Кожная праца-гэта даніна памяці ўдзельнікам ваенных дзеянняў 1941-1945 гг..
Работы дапоўнены кароткімі апісаннямі ад аўтараў – думкамі і асабістымі перажываннямі, якія закладзены ў аснову іх творчасці.
Выстава будзе экспанавацца па 4 лістапада 2024 года ў галоўным корпусе музея (Леніна, 20).
#НацыянальныМастацкіМузей

НАША МАСТАЦТВА.
МЕРКАВАННЕ - ЦІКАВА...
"І зноў нельга не сказаць добрых слоў у адрас галерэі "АРТ Фабрика " за шыкоўную для любога гледача выставу "Ад малога да вялікага", Уладзіміра Аляксеевіча Церашчука.
Уладзімір Аляксеевіч- гэта мастак, пра якога можна сказаць - вельмі сакавіты і яскравы. Але сакавітасці фарбаў ён дасягае не моднымі тэндэнцыямі выкарыстання акрылавых фарбаў а-ля "кроў з вачэй", а майстэрствам спалучэннем усёй палітры колераў бачнага чалавеку спектра.
Таму работы Уладзіміра Аляксеевіча выглядаюць так гарманічна і лёгка. Пры бачнай эцюднасці работ майстра, яны маюць завершаны выгляд, дзе ўсё на сваіх месцах і як мае быць.
І нельга абмінуць такую рэдкасную якасць жывапіса Уладзіміра Аляксеевіча, як прастор. Прастор, які ўражвае сваёй велічнасцю і натхняе адправіцца ў вандроўку:)"
#МікалайСікорскі
#Мінск

МАТУЛЯ INTERNATIONAL. USA.
ШАГАЛ на CHRISTIE'S.
"Закаханыя з чырвоным букетам" - аўкцыённы дом Christie's пачаў серыю анлайн-таргоў, прысвечаных працам Марка Шагала.
З малатка ўжо сышлі 23 працы мастака.На маючых адбыцца таргах спадчыннікі знакамітага імпрэсіяніста плануюць прадаць яшчэ 72 карціны. Пра гэта напісана на сайце аўкцыённага дома.
9 кастрычніка, на Christie's завяршыўся аўкцыён "Працы імпрэсіяністаў і сучасных мастакоў на паперы". На ім прадалі 23 карціны мастака. Самая дарагая праца — "Закаханыя з чырвоным букетам " - знайшла пакупніка за 352,8 тыс.фунтаў стэрлінгаў ($461,5 тыс.).
Гуаш-эскіз "Снег" 1951 года сышла з малатка ў 13 разоў даражэй ніжняй ацэнкі — амаль за 53 тыс.фунтаў стэрлінгаў ($63 тыс.).
Яшчэ адну працу віцебскага мастака прадалі 10 кастрычніка, падчас дзённага аўкцыёну твораў імпрэсіяністаў і сучасных мастакоў.
Аўтапартрэт Марка Шагала з пеўнем разлічваюць прадаць за 400-600 тыс. фунтаў стэрлінгаў ($523-785 тыс.).
Крыніца інфармацыі: #OfficelifeMedia

МАТУЛЯ INTERNATIONAL. JAPAN.
ЯПОНСКІЯ ПРАЦОЎНЫЯ - ART-МАДЭЛІ
У 2016 годзе мастак KNarf стварыў працу Hatarakimono.
Больш за год мастак фатаграфаваў японскіх работнікаў. Героямі праекта сталі 102 чалавекі. На фотаздымках яны апранутыя ў форму, у якой працуюць кожны дзень.
Прыязджаючы на працоўнае месца кожнага героя, мастак прывозіў з сабой пераносную фотастудыю. Ён прасіў чалавека адарвацца на некалькі хвілін ад яго штодзённых абавязкаў, стаць на зэдлік і пазіраваць для фота.
Ад кандуктара ў цягніку да ліфцёра-фота кожнага работніка ўстаўлена ў рамку так, як быццам чалавек спакаваны ў скрынку, як цацка.
Мастак упэўнены, што вельмі важна захаваць гэтых работнікаў перад тым, як іх абавязкі будуць замененыя сучаснымі тэхналогіямі. З часам гэтыя здымкі стануць унікальнымі гістарычнымі фотадакументамі. Ён плануе зберагчы іх у архіве да 2042 года і паказваць на выставах у розных музеях па ўсім свеце. Мастацтва ці не ?