Матуля Беларусь
184 subscribers
36.4K photos
671 videos
1 file
3.24K links
加入频道
ТБ- ЗДЫМКІ.
"ЗАСЛАЎСКІ СПАС"

ТУТ і ЗАРАЗ.

Прывітанне, Сябры !

Сённяшняе вялікае праваслаўнае свята мы дзелім з прыходам Спаса-Праабражэнскай царквы Заслаўя !

Усе падрабязнасці са свята - у 15.15,18 і 19.00 на тэлеканале "БЕЛАРУСЬ-1"
Праабразіўся Ты на гары, Хрысце Божа,
паказаўшы вучням Тваім славу Тваю, наколькі было ім магчыма.
Няхай і нам, грэшным, заззяе святло Тваё вечнае,
па малітвах Багародзіцы, Святладаўца, слава Табе.
НАШЫ ВОДГУКІ.
НАРОД пра НАРОДНАЕ

ЯБЛЫЧНЫ СПАС.

"Прыйшоў Спас - і лета ад нас". Лічыцца, што да яго нельга есці яблыкаў, бо яны не паспелі. Плады, калі яшчэ растуць, не маюць прывабны выгляд і смак. Паспяваючы, яны набываюць дасканалую прыгажосць. Так і чалавек, калі ён карыстаецца словам Божым, жыве праведна, паступова выспявае і, як "пшаніца спелая ў час жніва", прымаецца ў жытніцу Айца Нябеснага.

"Земляроб атрымлівае плады ад зямлі не столькі за сваю працу і руплівасць, колькі па міласэрнасці Бога"
(Ян Златавуст)."

#ViktarKaval
#Ветка
НАШ ТЭЛЕЭФІР.
ЯБЛЫЧНЫ СПАС : ЗАСЛАЎСКІ КАЛАРЫТ.

Здавалася б, кананічна свята Праабражэння Гасподняга - ва ўсіх храмах аднолькавае.
Але, у Заслаўі, сапраўды ёсць свая самабытнасць...

Пра "Заслаўскі Спас", як брэнд - наш вячэрні рэпартаж...

https://www.tvr.by/news/obshchestvo/yablochnyy_spas_so_svoim_nepovtorimym_koloritom_otmechayut_v_zaslavle_/
НАШЫ СВЯТЫ.
ЯБЛЫЧНЫ СПАС.

ЗАСЛАЎСКІЯ ХРОНІКІ.

На свята Праабражэння Господня мы стараемся паехаць у Заслаўе.

Там кананічнае свята рэлігійнага календара праводзяць у абрамленні арт-фестываля = дабрачыннага праекта, ён жа - краязнаўчая акцыя.

Вось сёлетні фэст стаў масштабней. І акрамя пленэра-вернісажа "аброс" майстар-класамі, лекцыямі, экскурсіямі, клубнымі сустрэчамі, батлейкай...

А сёння ва ўрачыстай атмасферы Праабражэння Гасподня і начале з мітрапалітам Веніямінам, была адкрыта памятная дошка святому Парфірыю Заслаўскаму - апекуну старажытнага горада, нашаму беларускаму вялікапакутніку.

#НаташаБардзілоўская сабрала кадры, што ўвайшлі ў эфір і што засталіся "па-за" - напамяць пра выдатны дзень і пра добрых людзей !
НАШЫ СВЯТЫ.
ЯБЛЫЧНЫ СПАС.

ЗАСЛАЎСКІЯ ХРОНІКІ.

На свята Праабражэння Господня мы стараемся паехаць у Заслаўе.

#НаташаБардзілоўская сабрала кадры, што ўвайшлі ў эфір і што засталіся "па-за" - напамяць пра выдатны дзень і пра добрых людзей !