НАШЫ АСОБЫ.
ЛІДЗІЯ АРАБЕЙ.
ЛІТАРАТУРА.
27 чэрвеня 1925 нарадзілася Людзей Львоўна Арабей
(вёска Нізок, Уздзенскі раён).
Пайшла з жыцця 20 лютага 2015 (Мінск) — беларуская пісьменніца і літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук.
Нарадзілася ў сям'і службоўцаў. У 1942—1944 жыла ў Шчучыне. З 1944 — супрацоўнік рэдакцыі шчучынскай раённай газеты «Чырвоны сцяг». З 1945 жыве ў Мінску. Працавала ў часопісе «Вожык», у рэдакцыі газеты «Чырвоная змена», настаўнічала.
Скончыла філалагічны факультэт БДУ (1951), аспірантуру пры Інстытуце літаратуры і мастацтва АН БССР (1954). Была старшым рэдактарам выдавецтва «Беларусь» (1955—1967), літсупрацоўнікам часопіса «Полымя» (1967—1974). Кандыдат філалагічных навук, дысертацыя была прысвечана жыццю і творчасці Алаізы Пашкевіч (Цёткі).

НАШЫ ВЫДАННІ.
АД "РОДНАГА СЛОВА"...
ЧЫТАЕМ У ЧАСОПІСЕ :
З нагоды 90-годдзя з дня нараджэння Віктара Карамазава, якое адзначаецца сёння, у чэрвеньскім нумары “Роднага слова” змешчаны артыкул “Пісьменнік будуе словам тое, што мастак будуе колерам”: Наватарства празаіка і жывапісца Віктара Карамазава» Ангеліны Ляшэнкі і сістэма ўрокаў беларускай літаратуры па вывучэнні апавядання “Дзяльба кабанчыка”, распрацаваная фіналістамі рэспубліканскага конкурсу “Настаўнік года – 2023” Яўгенам Есісам і Юліяй Фядзюк.
#РоднаеСлова

НАША ПАМЯЦЬ.
ВАЛОЖЫН ПРЫГАЖЭЕ :
МУРАЛ ДУНІНА-МАРЦІНКЕВІЧА.
1⃣
Валожын пераўтвараецца грунтоўна. Цэнтр горада - краязнаўчая энцыклапедыя ! Пра Рушчыца ўжо пісала : выява земляка валожынцаў упрыгожыла адну з цэнтральных пабудоў. І вось - яшчэ адна з самых яркіх персон : Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, яго жыццё з Валожыншчынай перакрыжавана дастаткова...
1840 годзе пакінуў службу, набыў фальварак Люцынка каля Івянца Валожынскага раёна, які стаў для яго месцам пастаяннага жыхарства да канца дзён. Аднак ён працягнуў шмат часу праводзіць у Мінску, у асяроддзі дэмакратычнай інтэлігенцыі.
Разам з пісьменніцкай дзейнасцю Дунін-Марцінкевіч актыўна займаўся і асветніцкай працай-арганізоўваў беларускія школы, збіраў фальклор, запісваў гутарковую мову. У яго ў доме збіралася ўся Мінская інтэлігенцыя, дзе абмяркоўвалі стан беларускай культуры.
Асаблівай увагі заслугоўвае тэатральная дзейнасць Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча...
На фота: аўтар мурала #УладзімірСайко + наша тэлездымка ў Валожыне.
👇

2⃣
Намаганнямі Дуніна-Марцінкевіча быў створаны першы беларускі тэатральны калектыў.У гісторыю беларускай культуры ён увайшоў пад назвай ТЭАТР
Дуніна-Марцінкевіча.
Захапленне тэатрам прыйшло да Дуніна-Марцінкевіча вельмі рана, яшчэ ў той час, калі ён жыў у Пецярбургу і Вільні. Не прапускаў ён ніводнага спектакля і ў Мінску. Верагодна,з гэтага глядацкага захаплення і пачаўся Марцінкевіч-драматург, рэжысёр і акцёр.
Пад уплывам спектакляў рускіх і польскіх труп у яго нарадзілася думка стварыць свой, адметны,беларускі тэатр. У трупу тэатра ўваходзіла сям'я пісьменніка, суседзі,вучні мясцовай школы,знаёмыя і сяляне.
Тэатр выступаў пераважна ў фальварку Люцынка (пад Валожынам). Рэпертуар складаўся з п'ес,напісаных самім драматургам.
Тэатр быў сінтэтычным і ўбіраў у сябе розныя віды сцэнічнай творчасці: драматычнае, вакальна-музычнае і танцавальнае мастацтва. Ён успадкаваўтрадыцыі народнага сцэнічнага мастацтва і быў цэнтрам дэмакратычнай культуры.

3⃣
Тэатр Дуніна-Марцінкевіча абуджаў нацыянальную самасвядомасць гледачоў.
Першая пастаноўка камічнай оперы "Сялянка" ("Ідылія") адбылася 9 лютага 1852 года, а на тэатральных падмостках адкрыта прагучала беларускае слова. Гэтая дата і лічыцца адпраўной ва ўзнікненні беларускага сцэнічнага мастацтва. Пасля першага прадстаўлення спектакль быў забаронены ўладамі і ў далейшым ставіўся ў Мінску і беларускіх мястэчках нелегальна...
Памёр Дунін-Марцінкевіч 29 снежня 1884 года.
Пахаваны на могілках у Тупальшчыне (вёска Падневічы, недалёка ад Люцінкі), цяпер Валожынскі раён. Дунін-Марцінкевіч пахаваны недалёка ад капліцы-пахавальні Жаброўскіх, якая размешчана на могілках вёскі Тупальшчына, Валожынскага раёна. Магіла пазначаная вялікім кветнікам, на высокім п'едэстале са светла-шэрага граніту ўсталяваны бронзавы бюст драматурга і мемарыяльная шыльда з рэльефным надпісам:»Вікенцій Іванавіч / Дунін-Марцінкевіч / 1807 – 1884 ".

ДАБРАНАЧ - АД МАТУЛІ.
"Яе словы, як вішні спелыя,
Што глынаю я з прагай салодкаю...
Мая мова – крамяная, светлая –
Палымяная песня продкаў.
Ў ёй - глыбокая праўда і мудрасць,
І народнасць жывога гучання,
Захавана спрадвечная сутнасць
Непадкупных нашых жаданняў,
Спадзяванні майго народа,
Яго светлую мару і радасць
Увабрала яна, мова гордая,
Што дае мне натхненне і сталасць."
( МІХАСЬ МЕЛЬНІК )
Бяры мову !
Смакуй мову !
Прагні мовы !
Дзяліся мовай !
Яна сапраўды салодкая, яркая, сакавітая - нібы тая вішня, што ўзгадаў паэт...
Даўно ўжо вітаюся і развітваюся на мове, СЯБРЫ - спадзяюся, гэта ВАМ да спадобы ?!)
ДАБРАНАЧ УСІМ ❤️ !
СПАКОЙНАГА СНА.

ДОБРАГА РАНКУ !
МАТУЛЯ ВІТАЕ !
"Жаночы неглюбскі строй выяўляе сабой жанчыну як усясвет.
— На тым свеце нявема, што будзе,а тут жывем, красуемся, самавольнічаем."
Ярына Тарасенка,98 год
"Хусціна з наміткаю — сонца
з месяцам русым касы.
Зоркі-пяцёркі і кікіцы —
у паяску кутасы.
Белае неба кашулі
«крыжам» ад шыі да ног
ўзорам ахоўных мядзведзяў
зачаравана па швох.
Перажагнаная тройчы,
каб не склялі,не ўраклі,
крацястае мора панёвы
падвязана паскам зямлі.
Збочце,галактыкі цемры!
Наша дыхнула зара.
У подданства?
He — на звыцяжства
рукі жанчына ўзняла!
Кветкай вясновай, нядзеляй,
прыбраная ў неглюбскі строй,
дачка Беларусі,
Надзея,
чаруе красой маладой."
( ДАНУТА БІЧЭЛЬ-ЗАГНЕТАВА )
І ў кожным беларускім строі - свая гісторыя края,
арнаменты,крой... Дзівосныя беларускія прыгажуні! Спрадвеку былі ўмеліцы,усе ткалі-вышывалі.Дзякуй Богу,ёсць і сёння майстрыцы, якія зберагаюць рамёствы.Нізкі паклон і вашымі "залатымі рукамі" зберагаецца Беларусь!
ДОБРАГА РАНКУ, СЯБРЫ ❤️!
Мы складаемся з працы і з хараства...