Матуля Беларусь
182 subscribers
35K photos
666 videos
1 file
3.17K links
加入频道
МАТУЛІН АЛЬБОМ.

Калісьці...
Шмат гадоў таму. Школа. #НаташаБардзілоўская
з 10 "Б".
ДА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ.
#МАРАФОНКАХАННЯ12.
НАШЫ ДЫЯЛЕКТЫ.

Беларускія ДЫЯЛЕКТЫ - гэта такая багатая, сакавітая і прыгожая ТЭМА, што #НаташаБардзілоўская вырашыла агульную сваю штодзённую рубрыку ДА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ - ПАДрубрыкай узбагаціць.
Пройдземся па ЎСІХ рэгіёнах 👍 !
ДА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ.
#МАРАФОНКАХАННЯ12.
ДЗЕНЬ ЧАТЫРНАДЦАТЫ.

ГАЙД ПА ПРАКТЫЧНАМУ БЕЛАРУСКАМОЎЮ.

На маёй ТБ-працы ёсць моўныя спецыялісты,якія сочаць,каб у эфір трапляла толькі правільная мова (пісьмовая ці вусная). Прафесійныя філолагі-стылісты сочаць за журналісцкімі тэкстамі, рэдактуюць іх.Але, па-за працай - мы,як і ўсе, "самі сабе рэдактары" і ў побыце, асабістым жыцці ці на сацсеткавых Старонках і Каналах... можам і памылку зрабіць.Нармальны чалавек, Сябар - падкажа і паправіць,ці вырашыць,што я ўсё заўважу і папраўлю сама. Ёсць жа і такія "добразычліўцы",хто пачынае здзеквацца, абражаць і думае,што такім чынам прымусіць саромецца... Не ! Дарагія мае, #НаташаБардзілоўская даўно і на 1000 працэнтаў упэўненая,што не памыляецца толькі той,хто нічога не робіць ! Памылкі - гэта нясорамна.Памылкі - гэта наш шлях да развіцця і яго адолее той,хто ідзе, а не той, хто стаіць і баіцца...Можа і ВЫ баіцеся памылак у мове ? Я хачу паказаць ВАМ, СЯБРЫ,што баяцца не варта !
І гэтаму прысвячу шэраг наступных публікацый !
НАША СВЯТА.
14 ЛЮТАГА - ВАЛЯНЦІНАВА ДАТА.

Дзень закаханых - у Дзяржынску ❤️ !
Адзняўшы тэлематэрыялы - далучыліся да акцыі Цэнтральнай раённай бібліятэкі "Дзень закаханых У КНІГУ" !
Аказалася, сёння яшчэ і свята ДАРЭННЯ КНІГ : усе жадаючыя маглі прынесці любыя кнігі ў бібліятэку, пакінуць іх у дар і... атрымаць таксама кніжны падарунак !

Вось, #НаташаБардзілоўская чакаў прыемны сюрпрыз - сучасны том беларускай літаратуры !

ДЗЯКУЙ, дарагая мае дзяржынцы !

Мы - на адной хвалі ДАБРЫНІ, КАХАННЯ да ЧЫТАННЯ і да БЕЛАРУСКАГА СЛОВА !!!
ДА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ.
#МАРАФОНКАХАННЯ12.
ДЗЕНЬ ДВАЦЦАЦЬ ВОСЬМЫ.

ЖЫВАЯ СУСТРЭЧА - ЖЫВОЕ СЛОВА.

ДЗЯКУЙ за запрашэнне калектыву дзіцячай бібліятэкі № 10 Мінска !

#НаташаБардзілоўская атрымала такі зарад добрага настрою, такі імпэт і такую веру «у заўтра» ад сустрэчы з разумнай, дапытлівай беларускай моладдзю і іх настаўнікамі !

Было вельмі важна адчуць «градус» цікавасці да тэмы беларускай мовы, роднага слова і шчасце, што гэты «градус» - высокі !

Сучасныя дзеці – патрыёты. Ім важна ведаць гісторыю, культуру, традыцыі і мову сваёй краіны – гэта ВІДАВОЧНА і гэта РАДАСНА ❤️ !

Спадзяюся, у гэтых хлопцаў і дзяўчат засталіся такія ж прыемныя ўражанні ад нашай сустрэчы, як і ў мяне 😉.

Наш праект да Дня роднай мовы завяршыўася агульным фота і агульным вынікам : хай наша краіна жыве праз стагоддзі незалежнай і суверэннай, а наша беларуская мова – хай квітнее ў кожным сэрцы і ў вуснах кожнага БЕЛАРУСА !!!
МАТУЛІН АЛЬБОМ.

З НАРОДНЫМ Іванам Якімавічам Міско.
Фота 2023.

Сённяшнему імянінніку #НаташаБардзілоўская патэлефанавала, павіншавала, сведчу : мастак у добрым здароўі, у выдатным настроі !

Шмат гадоў, Маэстра і моцнага здароўя ❤️ !!!
ТБ-ЗДЫМКІ.
СВЯТА БАТЛЕЙКІ Ў СТРОЧЫЦАХ.

ТУТ і ЗАРАЗ.
Канстанцін Петрыман, Уладзіслаў Парамонаў і Мікіта Жыгала - дзівосны калектыў Мірскай батлейкі са сваёй старажытнай тэатральнай традыцыяй!

#НаташаБардзілоўская так рада ! Сустрэцца з даўнім Сябрам #КанстанцінПетрыман - між іншым, штодня вітаемся раніцай і ўвечары,
ДЗЯКУЙ і вялікіх поспехаў ❤️ !!!
НАША ЖЫЦЦЁ.
СВЯТЫ СЯРОД СЯБРОЎ.

ДЗЕНЬ НАРАДЖЭННЯ : МОЙ ПРАЦЯГ.

Традыцыйнае сакавіцкае маё - ВІНШАВАНКІ-ПАЖАДАНКІ ад калег ! Сёлетні ДР #НаташаБардзілоўская зноў стаў рознакаляровым кірмашом падарункаў і вадаспадам шчыраванняў і добрых слоў ! Жоўтыя, пад мой любімы колер, ружы ад Іллі... Цёплы і прыгожы шалік ад Святланы... Хатняй выпечкі, свойскі хлеб ад Аксаны, ласункі ад Іры, аўтарскі верш ад Аляксея... А яшчэ мілыя прывецікі ад Сашы, Карыны, Лены, Вольгі і Лізы...

Карацей кажучы, людзі, якія "зрабілі мой дзень" - мае дарагія калегі !
Паплечнікі па тэлевізійнай справе.


А яшчэ - сям'я, бо, сапраўды, бОльшую частку часу мы праводзім разам, на працы і мне побач з гэтымі чароўнымі таварышамі - надзейна і ўтульна ❤️ !!!
ДЗЯКУЙ, БТ-шнікі !!!
ДОБРАГА РАНКУ !
МАТУЛЯ ВІТАЕ !

"Падснежнікаў палянка
Ні ветру, ні дажджоў,
Няма і сонца зранку,
А сакавік прыйшоў...

Лёд ломіцца на крыгі,
Тараніць плынь ракі,
Даносяць дзетак крыкі
Рачныя берагі…

Караблікі з паперы
Пускае дзетвара...
І скача заяц шэры -
Вясны прыйшла пара.

Бабры будуюць хату,
Мышкуе рыжы ліс,
А мурашы-піраты
Галіну цягнуць уніз.

Ажыў і лес, і поле,
У бярозах сок журчыць,
Вясна ідзе паволі,
А сакавік бяжыць."

( ЛЮДМІЛА ВОРАНАВА )

Вітаю, СЯБРЫ !!!
Які пазітыўны вершык 😘 на дзень - дзень новы, з новымі справамі, радасцямі і спадзяваннямі...

І - з новымі...вірусамі, чыёй ўладальніцай стала ваша Сяброўка #НаташаБардзілоўская і К.

Жарты жартамі, але не чакалася ўжо, што "нейкі нягоднік" прыйдзе па вясне і парушыць стваральна-радасныя планы !

Такім чынам, прывітанне вам.., але пакуль - з канапы...

БЕРАЖЫЦЕ СЯБЕ ❤️ !
НАША ВЕРА.

ЗАХОДНІЯ ХРЫСЦІЯНЕ - НАПЯРЭДАДНІ ЎВАСКРЭСЕННЯ ХРЫСТОВА !

HALLO, любімыя католікі !!!
У перадВялікодны дзень - #НаташаБардзілоўская традыцыйна побач з ВАМІ !!!
Рыхтуем тэлематэрыялы...
"Ловім" настрой і сонейка !!!

Да сустрэчы ў эфіры 🌞 !!!