НАША МАСТАЦТВА.
ЭДУАРД РЫМАРОВІЧ : РОСПІС КОЛАСАЎСКАЙ ПРАСТОРЫ.
У спадчыне беларускага мастака Эдуарда Рымаровіча (1957 -2013) - шыкоўныя інтэр’еры бібліятэкі імя Якуба Коласа.
Першая частка дыптыха. Роспіс (энкаўстыка) "Наркевіч-Ёдка" (1986-1987) у чытальнай зале Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі.
На роспісе намаляваны выбітны беларускі вучоны, фізік, біёлаг, медык, прафесар, доктар медыцынскіх навук Якуб Наркевіч-Ёдка, які дзеліцца сваімі навуковымі адкрыццямі з калегамі.
Навуковец беларускага паходжання Наркевіч-Ёдка вынайшаў спосаб бесправадной перадачы і прыёму электрамагнітных хваляў на адлегласці (першы ў свеце правобраз радыёпрыёмніка, 1891), але не запатэнтаваў вынаходніцтва. Існуе дакумент, які пацвярджае прыярытет Наркевіча-Ёдкі ў гэтым вынаходніцтве - пратакол паседжання Французскага фізічнага таварыства ў Парыжы (1898). У ім азначаецца, што А.Лоджу «належыць першая ідэя тэлеграфіі без правадоў".
#МікалайСікорскі

НАШЫ КЛАСІКІ.
ПОМНІК КУПАЛЛЕ АДКРЫЛІ Ў ТУРКМЕНІСТАНЕ.
У Ашхабадзе адкрылі 5-мятровы помнік Янке Купале.
Скульптура з'явілася на алеі класікаў замежнай літаратуры.
Мерапрыемства прайшло ў рамках святкавання 300-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Туркменістана Махтумкулі Фрагі, піша Мірістэрства зампжных спраў. Помнік Купале з'явіўся на алеі ў кампаніі з 25 класікам замежнай літаратуры.
Вышыня скульптуры складае 4,9 метра. Пасол Туркменістана ў Беларусі распавядаў, што яе вонкавы выгляд узгадняўся з беларускім бокам.

НАШЫ АСОБЫ.
ЯЗЭП ПУШЧА.
ЛІТАРАТУРА.
20 мая - дзень нараджэння беларускага паэта ЯЗЭПА ПУШЧЫ (1902-1964).
Плашчынскі Іосіф Паўлавіч нарадзіўся ў вёсцы Каралішчавічы Мінскай губерні. У 1910 - 1913 вучыўся ў Каралішчавіцкім народным вучылішчы, потым - Мінскае рэальнае вучылішча. У 1925 - 1927 вучыўся на педфакультэце БДУ, адкуль перавёўся ў Ленінградскі ўніверсітэт. Працаваў настаўнікам, у Інбелкульце, выдавецтве і інш.. Ён адзін з заснавальнікаў літаб’яднанняў "Маладняк" і "Узвышша". 25 ліпеня 1930 г. арыштаваны ОГПУ па справе "Саюза вызвалення Беларусі". 5 гадоў высылкі. Адбываў пакаранне спачатку ў Чувашыі, затым на Урале. Вызваліўся 24 ліпеня 1935. У 1937 - 1958 гг. працаваў настаўнікам і дырэктарам школ Горкаўскай і Уладзімірскай абласцей. 19 ліпеня 1958 г. з сям’ёй вярнуўся ў Мінск.
Друкаваўся з 1922 г. Аўтар паэтычных зборнікаў, паэм "Песні вайны", "Крывавы плакат", "Бор шуміць", казкак для дзяцей. Нягледзячы на перажытыя рэпрэсіі і высылку, паэзія Пушчы засталася светлай па настрою.
#ViktarKaval

НАШЫ ПАЭТЫ.
ЯЗЭП ПУШЧА.
З "НЕАДАСЛАНЫХ ЛІСТОЎ"
"Астыў з гадамі, пасталеў,
Білет на песню здаў у касу,
А вы - ўсё на маім стале,
Вас адаслаць не меў я часу.
Засеяны зямлі пласты,
І ўсходаў ніва прычакае;
Неадасланыя лісты
Мой сын напэўна прачытае.
А можа пройдзе ўсё, міне,
Вярнуся я з багатым ловам,
І крытык памінаць мяне
Не будзе больш нядобрым словам.
Ўсміхнецца ў майскіх росах сад,
І моцна верыць маё сэрца,
Што атрымае адрасат
Лісты з расінкай на канверце
Лісты, я вас ў жыццё прынёс,
Як сонца сцяг свой напрадвесні.
Пра мой раскажаце вы лёс
І пра мае ад сэрца песні."
Верш напісаны у ссылцы пад час рэпрэсій.

НАШЫ ВЫДАННІ.
"РОДНАЕ СЛОВА".
Чытайце ў майскім нумары часопіса "Роднае слова"-2024. (электронная копія на сайце часопіса https://rod-slova.by/subscribe/):
Старонка галоўнага рэдактара. “Помніце пра нас, людзі…”: Да 100-годдзя з дня нараджэння Васіля Быкова.
◼ Літаратура і час
◻ Шапран Сяргей. Ад імя пакалення: Кнігі і лёс Васіля Быкава ў люстэрку эпісталярнай спадчыны (4)
◻ Бароўка Ванда. Васіль Быкаў пра літаратуру і творчасць беларускіх пісьменнікаў (9)
◻ Уладзіміраў Сяргей. Фатаграфія як летапіс жыцця Васіля Быкава (13)
◻ Трус Мікола. Сінтэз фатаграфічнага і тэкставага, або Некананічныя аўтапартрэты пісьменнікаў [Васіль Быкаў і Уладзімір Караткевіч].
◻ Шапран Сяргей. “З перакананнем, што пачуцці сяброўства даўжэйшыя за жыццё”: Васіль Быкаў і Генадзь Бураўкін.
◻ Штэйнер Іван. “In rebus bellicis maxime dominatur Fortuna”: эсэ Мішэля Мантэня і максімы Васіля Быкова.
◻ Якавенка Наталля. “Народжаны беларусам – беларусам застанецца”: Нацыянальная адметнасць аўтарскіх перакладаў Васіля Быкава.
і іншае..

НАШЫ КНІГІ.
БЕЛАРУСКІЯ ВЫДАННІ.
"ГОРКІ ЛІПАВЫ МЁД".
Мастацкая літаратура :
аповесці, апавяданні Алены Васілевіч, Уладзіміра Караткевіча, Паўла Місько, Кузьмы Чорнага і іншых.
#АкадэмКніга

НАШЫ ПРАЕКТЫ.
КНІЖНАЯ ПРЭЗЕНТАЦЫЯ.
Супрацоўнікі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі разам з выдавецтвам “Беларусь” маюць гонар прэзентаваць тры першыя кнігі з серыі “Легенды і паданні зямлі беларускай”.
Маленькі чытач (кнігі для сярэдняга і старшага школьнага ўзростаў) атрымае магчымасць пазнаёміцца з паданнямі пра ўзнікненне назваў шэрага гарадоў і вёсак Беларусі, а таксама з этыялагічнымі легендамі пра ўзнікненне жывёл і птушак.
Прэзентацыя пройдзе ў суправаджэнні спеву ўнікальнага фальклорнага гурта “Стажары”.
Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі.
21 мая, у 15.00.

НАШ СВЕТ.
МІХАІЛ ВЕЛЛЕР.
ЛІТАРАТУРА.
20 мая 1948 г.
нарадзіўся пісьменнік
Міхаіл Веллер.
Нарадзіўся ў Камянец-Падольску, Украіна. Але, частку школьных гадоў правёў у Беларусі і ў 1966 г. скончыў школу нумар 3 у Магілеве з залатым медалём.
У "скарбонцы інтэрвью" #НаташаБардзілоўская - і дыялог з #МіхаілВеллер...У Мінску пісалі эксклюзіў для АТН Белтэлерадыёкампаніі.
Размова не была простай. Прызнаюся, цяпер я бы пабудавала яе па-іншаму...
Але, безумоўна, ганаруся такім знаёмствам з цікавым чалавекам і гутаркай са знакамітым аўтарам !

АНАРЭ ДЭ БАЛЬЗАК.
ЛІТАРАТУРА.
20 мая 1799 года нарадзіўся Анарэ дэ Бальзак (фр. Honoré de Balzac — французскі пісьменнік: раманіст, драматург, літаратурны і мастацкі крытык, эсэіст, журналіст і выдавец; адзін з заснавальнікаў рэалізму ў еўрапейскай літаратуры.
Найбуйнейшы твор Бальзака-серыя раманаў і аповесцяў «Чалавечая камедыя», малюе карціну жыцця сучаснага пісьменніку французскага грамадства. Творчасць Бальзака карысталася вялікай папулярнасцю ў Еўропе і яшчэ пры жыцці прынесла яму рэпутацыю аднаго з найвялікшых празаікаў XIX стагоддзя. Творы Бальзака паўплывалі на творчасць такіх буйных пісьменнікаў як Чарльз Дыкенс, Фёдар Дастаеўскі, Эміль Заля, Уільям Фолкнер і іншых.
Бальзак - аўтар такіх знакамітых твораў сусветнай літаратуры, як "Яўгенія Грандэ", "Айцец Горыа", "Габсэк", "Бляск і жабрацтва куртызанак", "Шагрэневая скура", "Лілея даліны" і інш..