Матуля Беларусь
183 subscribers
34.9K photos
661 videos
1 file
3.16K links
加入频道
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ЛІЁЗНА. ВІЦЕБШЧЫНА.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ГОМЕЛЬ.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. БРЭСТ.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ГРОДНА.
НАША НАДВОР'Е.

Прагноз надвор'я па Беларусі на 20 мая.

Пераменная воблачнасць.
на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, навальніцы.
💨Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны, пры навальніцах парывісты.
Тэмпература паветра максімальная днём + 21..+26°з.

У Мінску:
пераменная воблачнасць.
🌧кароткачасовы дождж (верагоднасць ападкаў 80-90%), навальніца.
💨Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны, пры навальніцы парывісты.
Тэмпература паветра
раніцай +10..+13 ° з,
днём +22..+24 ° З,
увечары +17..+20°з.
НА ДОБРЫ ДЗЕНЬ...

"Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся iмя Тваё, прыйдзi Валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так i на зямлi.

Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння, і адпусцi нам правіны нашы, як i мы адпускаем вiнаватым нашым, і не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога. Амінь."

Дай Божа, КОЖНАМУ ЧАЛАВЕКУ, пражыць гэты дзень у здароўі, радасці, добрых справах, павазе і любові да бліжняга, у асабістым поспеху і веры.
НАША ВЕРА.
ХРЫСЦІЯНСКІ КАЛЯНДАР.
БАГАРОДЗІЧНАЕ СВЯТА.

20 мая - дзень
ЖЫРОВІЦКАЙ ІКОНЫ БОЖАЙ МАЦІ,
апякункі беларускага народа (1470).


Гэта ікона ўваходзіць у лік ста самых значных ікон праваслаўнага свету. Яна самая маленькая сярод шануемых ікон Божай Маці, з’яўляецца нацыянальнай Святыняй Беларусі.
Цудатворную ікону ў незвычайна яркім святле заўважылі пастухі на галінах грушы ў 1470 г. у жыровіцкім лесе  землеўласніка Аляксандра Солтана. На месцы з’яўлення  пабудавалі царкву ў гонар Прасвятой Багародзіцы. Каля 1520 г. падчас вялікага пажару храм згарэў, у агні знікла і ікона. Але аднойчы дзеці ўбачылі сідзячую на камені прыгожую дзеву, яна трымала ў руках вобраз, які ўсе лічылі згарэлым. Быў збудаваны мураваны храм, а с часам там узнік манастыр.

Ікону прызнаюць і праваслаўныя, і католікі. Укленчана стаялі перад Жыровіцкай Божай Маці і каралі Рэчы Паспалітай, і прадстаўнікі роду Сапегаў, і Радзівілаў...

І цяпер у Жыровічы з усіх куткоў едуць людзі !
НАША ВЕРА.
ХРЫСЦІЯНСКІ КАЛЯНДАР.

ДЗЕНЬ ЖЫРОВІЦКАЙ ІКОНЫ БОЖАЙ МАЦІ 🙏.

"О, Маці, што закрасавала
Свайму народу не ў
цвярдыні,
Акрытай славаю нязвялай,
А на грушцы ў пушчы сіняй,

Дай, каб імя Тваё святое
Пранеслі з вераю
па свеце,
Дай, каб злаба, мана,
зацятасць
Нам не былі ў жыцці
спакусай...
...Зберажы нівы нашы й
хаты,
О, Маці Божа Беларусі!"
“Жыровіцкае свята” – добрая традиция Слонимщины
19 мая, накануне празднования явления иконы Жировичской Божией Матери, прошел традиционный фестиваль “Жыровіцкае свята”.
Собравшихся в агрогородке Жировичи гостей и участников мероприятия приветствовали архиепископ Новогрудский и Слонимский Гурий и заместитель председателя Слонимского райисполкома Тереса Вацлавовна Юшкевич.
В музыкальном праздничном концерте участие приняли 16 хоровых и вокальных коллективов из разных уголков Беларуси, исполнивших духовно-патриотические произведения.
Изюминкой…
https://www.slonves.by/?p=262276
НАША ВЕРА.

ПРАВАСЛАЎНЫ КАЛЯНДАР : ПАДЗЕІ БЕЛАРУСКАЙ ЦАРКВЫ НА ТЫДЗЕНЬ.

20 мая - дзень святкавання ў гонар іконы Божай Маці " Жыровіцкая».

21 мая - рэспубліканскі маладзёжны форум " сэнс. Жыццё. Будучыня " ў Мінску.

22 мая - Дзень памяці свяціцеля Мікалая Цудатворца.

26 мая - Дзень памяці прападобнамучаніка Макарыя, ігумена Пінскага.
Forwarded from Узда.life
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Продолжаем совместный с православной церковью проект "Разговор со священником"

📝 Если у вас есть вопросы, на которые хотели бы услышать ответ "из первых уст", пишите в комментариях

#православие #церковь #разговорсосвященником #узда
ПАМЯЦІ ПАМЕРЛЫХ...

"Божа, супакой душы спачылых рабоў Тваіх. І даруй ім грахі вольныя і міжвольная. І дай ім Уладарства Нябеснае."

Божа, супакой душу кожнага чалавека, які сёння пайшоў з зямнога жыцця. Якому прыйшоў час зыйсці па прычыне ўзросту, хвароб, няшчасных выпадкаў, ад забойства, вайны і гвалту.
Якога Ты па сваёй волі забраў у гэты дзень.

СВЕТЛАЯ ПАМЯЦЬ і
СУПАКАЕННЯ БЛІЗКІМ.
НАШ КЛОПАТ.
УСЕ Ў САД !
ІНІЦЫЯТЫВА "ВЫТОКА".

Garden-тэрапія.
Праца звязаная з пасадкай і клопатам за раслінамі - прыносіць масу задавальнення пажылым людзям.

Пражываючыя інтэрната для састарэлых і інвалідваў "ВЫТОК" (Ждановічы) прынялі ўдзел у пасадцы гароху на ўчастку "саду памяці". Для пажылых людзей вельмі важна адчуванне таго, што яны на што тое здольныя і могуць прыносіць карысць.

А лёгкая працатэрапія дапамагае адчуць стан сваёй карысці і значнасці. Асноўныя задачы, якія пераследуе працатэрапія, гэта адцягненне ад трывожных думак і ўнутраных канфліктаў.

Уздым жыццёвых сіл і пазітыўнае мысленне. Аднаўленне фізічных навыкаў і паляпшэнне агульнага самаадчування. І самае галоўнае, што гэта прыносіць у жыццё ўцягнутасць і задавальненне!

#Выток