НАШЫ КНІГІ.
БЕЛАРУСКІЯ ВЫДАННІ.
КЛАСІКІ - ПРА ВАЙНУ.
ВАСІЛЬ БЫКАЎ.
Выбраныя творы:
"Альпійская балада", "Сотнікаў", "Абеліск", "У тумане", "Адна ноч", "Смерць чалавека".
АЛЕСЬ АДАМОВІЧ.
"Партызаны": дылогія.
Складаецца з двухраманаў- "Вайна пад стрэхамі" і "Сыны ідуць у бой".
"Карнікі". "Радасць нажа ці жыццяпісы гіпербарэяў".
Гэтая мастацка-дакументальная драма Алеся Адамовіча апавядае пра крывавыя дзеянні батальёна гітлераўскага карніка Дырлевангера на тэрыторыі часова акупаванай Беларусі, пра зверствы фашыстаў і трагічны лёс жыхароў спаленых вёсак. Кнігу папярэднічае Выяўленчы блок ілюстрацый Арлена Кашкурэвіча, як сімвалічнае абагульненне твора вялікага майстра.
#АкадэмКніга

НАШЫ ПРАЕКТЫ.
"ПАЛЯВАЯ ПОШТА" ЗАСЛАЎЯ.
Да свята 9 мая адбылася сустрэча сямейнага клуба “Заслаўскія фарбы” ў
Музей “ДАП”. У гэты дзень наведвальнікаў чакала экскурсія па аб’екце і майстар-клас па каліграфіі “Палявая пошта”.
Удзельнікі імпрэзы зачыталі лісты ўраджэнца Заслаўя пісьменніка Хвядоса Шынклера, якія ён пісаў сваёй жонцы, сыну і дачцэ з фронту. А таксама ўласнаручна напісалі цытату з лістоў Хвядоса
каліграфічным пяром у палявых умовах.

НАШЫ ТРАДЫЦЫІ.
РАДАЎНІЦА - ДАТА ПАМЯЦІ.
Хутка РАДАЎНІЦА - ВЯДІКДЗЕНЬ для памерлых, для нашых продкаў.
У нашай культуры - са старажытнасці важны, сакральны дзень. На дзяржаўным календары ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ выдзелены, як выходны.
На РАДАЎНІЦУ прынята наведваць могілкі, памінаць зыйшоўшых у царкве... Што яшчэ і як ?!
МАТУЛЯ падрыхтавала спецыяльную рубрыку, каб за некалькі дзён распавесці пра ГЭТУ ПАМІНАЛЬНУЮ ТРАДЫЦЫЮ, як мага больш...
РАДАЎНІЦА - 14 МАЯ 🙏.

РАДАЎНІЦА, РАДУНІЦА, РАДУНІЦКІЯ ДЗЯДЫ, ВЯЛІКДЗЕНЬ МЁРТВЫХ.
1⃣
Археолагамi на курганах XI—XII стст.зафiксаваныя сляды памiнання продкаў у часы позняга Сярэднявечча i да ХХ ст.(Сухая Гара Лагойскага, Маяк Бабруйскага р–наў ды iнш.). На Лепельшчыне яшчэ ў канцы XIX — пачатку ХХ ст.у гэты дзень моладзь прыбiрала курганы зелянiнай i потым вадзiла з песнямi карагоды. Аб колiшнiх святкаваннях Радаўніцу на курганах сведчаць назвы курганных могiльнiкаў — Карагодзiца, Гуслiшчы,Цымбалы, Дудкi. У некаторых мясцінах на Сёмуху падмяталі магілы бярозавым венікам для лазні — «парылі» нябожчыкаў (звычай, вядомы таксама паўднёвым рускім).
На тэрыторыi дрыгавiчоў захаваўся звычай навальваць на свежую магiлу дубовую калоду — прыклад, i пазней, толькi на Радаўніцу, побач ставiлi высокi драўляны крыж.
На Радаўніцу ў многiх мясцiнах адбывалiся кiрмашы. Гандлявалi ў асноўным пернiкамi, абаранкамi, гарэлкай. У гэты дзень забаўлялiся бiццём яек. Яйкi крыжападобна качалi па магiлах.
👇

2⃣
Правядзенне ўсiх рытуалаў накiроўвалася на тое, каб залагодзіць душы продкаў, заслужыць iх спрыянне.
З днём правядзення Радаўніцы звязвалiся разнастайныя народныя назiраннi i павер’i. Калі яе прыход супадаў з маладзiком — чакалi добрага ўраджаю; калi ж Месяц быў у апошняй квадры — прадказвалi няшчымнiцу. На Радаўніцу, звязаную з культам нябожчыкаў, не пажадана было нiчога садзiць i сеяць, але ў панядзелак на «жывую Радаўніцу» гэта, наадварот, было пажадана Радаўніцу рабіць.
У Свіслацкім раёне кідалі тры разы яйка цераз гумно так, каб яно не разбілася, тады збожжа будзе добра захоўвацца. У народзе верылі, што гаспадыня, якая першая згатуе вячэру, з дапамогай Бога і душ памерлых першая скончыць жніво; той, хто першы з’явіцца на Радаўніцу на могілкі, пачуе ад крэўных нябожчыкаў таемную параду, як здабыць схаваны скарб.

НАШЫ ВЕРШЫ.
РАДАЎНІЦА.
"Гэты дзень ён для многіх святы,
А для нас асаблівы да скону,
Не спыняюць машыны пасты,
Дазваляюць праехаць у “зону “.
Я гляжу на сваіх землякоў
І заходзіцца сэрца ад болю,
Лёс пакінуў нас без каранёў,
Чарнабыллем пазначаны долі...
На пагосце магілы дзядоў,
Як і мы без віны вінаваты,
Сустракаюць яны сваякоў
Раз у год... Гэта сумнае свята...
Пастаю каля родных крыжоў
І паціху пайду да дварышча,
Дзе мой род жыў з прадвеку вякоў,
Недзе цацкі мае на гарышчы...
Вось і роднага дому парог...
Я прысяду на ім у адчаю,
Колькі пройдзена розных дарог,
Толькі лепшай зямлі не знайшла я...
Тут суседзяў маіх двары,
Дзе і спрэчкі былі, і гулянкі,
Працавалі ад самай зары
І гулялі да самага ранку.
Тут любілі прымаць гасцей
І любілі хадзіць у госці,
А цяпер сустракаюцца ўсе
Раз у год, ды і то - на пагосце.
Я гляджу на маіх землякоў,
Што па вёсцы знявечанай ходзць ...
Божа, будзь міласэрдны: хай зноў
Усе сустрэнуцца ў будучым годзе."
( АЛЯФЦІНА ЦІМАШКОВА )
РАДАЎНІЦА.
"Гэты дзень ён для многіх святы,
А для нас асаблівы да скону,
Не спыняюць машыны пасты,
Дазваляюць праехаць у “зону “.
Я гляжу на сваіх землякоў
І заходзіцца сэрца ад болю,
Лёс пакінуў нас без каранёў,
Чарнабыллем пазначаны долі...
На пагосце магілы дзядоў,
Як і мы без віны вінаваты,
Сустракаюць яны сваякоў
Раз у год... Гэта сумнае свята...
Пастаю каля родных крыжоў
І паціху пайду да дварышча,
Дзе мой род жыў з прадвеку вякоў,
Недзе цацкі мае на гарышчы...
Вось і роднага дому парог...
Я прысяду на ім у адчаю,
Колькі пройдзена розных дарог,
Толькі лепшай зямлі не знайшла я...
Тут суседзяў маіх двары,
Дзе і спрэчкі былі, і гулянкі,
Працавалі ад самай зары
І гулялі да самага ранку.
Тут любілі прымаць гасцей
І любілі хадзіць у госці,
А цяпер сустракаюцца ўсе
Раз у год, ды і то - на пагосце.
Я гляджу на маіх землякоў,
Што па вёсцы знявечанай ходзць ...
Божа, будзь міласэрдны: хай зноў
Усе сустрэнуцца ў будучым годзе."
( АЛЯФЦІНА ЦІМАШКОВА )
НАШЫ ТРАДЫЦЫІ.
РАДАЎНІЦА - ДАТА ПАМЯЦІ.
НАРОДНЫЯ ПРЫКМЕТЫ.
🔹Вядомая прымета пра надвор'е абвяшчае, што дождж на Радаўніцу абяцае добрае надвор'е ў летні час, а таксама багаты ўраджай. Рэкамендуецца памыцца дажджавой вадой,
🔹Калі памінальны дзень супадае з маладзіком, тады варта чакаць багатага ўраджаю. Пра тое, што ўраджай будзе дрэнным, судзілі па Месяцы, якая знаходзіцца ў апошняй чвэрці.
🔹Сядаючы за стол, варта абавязкова запрасіць памерлых сваякоў. Калі занядбаць гэтым правілам, то ўвесь год будзе нешчаслівым.
🔹Нельга не сказаць пра прымеце на Радаўніцу на шчасце, паводле якой чалавек, які першы прыйдзе ў гэты дзень на могілкі, атрымае ад памерлых заступніцтва і падтрымку.
🔹Існуе прымета на Радаўніцу , згодна з якой у кожнага чалавека ёсць шанец убачыць сваіх сваякоў у сне і ён можа быць прароцкім. Для гэтага трэба было пасля наведвання могілак сказаць такія словы:
«Радаўніца,Фаміна тыдзень,дзень усіх памерлых! Заклікаю ў памагатыя:прашу даць мне сон прарочы.У імя Айца,і Сына,і Духа Святога. Амэн».