Матуля Беларусь
182 subscribers
35K photos
666 videos
1 file
3.17K links
加入频道
БЕЛАРУСКАЯ ПРЫМАЎКА.
НАШЫ ВЕРШЫ.
РАДАЎНІЦА.

"Радаўніца...
Радавацца ці не таму,
Што радоўку тлумлівую адбываеш,
Што паклоны апошнія адбіваеш
Гасцяванню зямному свайму.

Радаўніца...
Рада ніца чало
Нахінуцца ля ціхага ўзгорка,
Дзе палын прачынаецца горка,
Дзе самоту ўбакі павяло.

Радаўніца...
Радавод нагадаць
Пра сябе не забудзе маўкліва.
Жорны хмараў
Срабрыстага мліва
Просіць змрок на душу нагайдаць,

Радаўніца...
Радавод даўніну
Цёмнымі апаўе каранямі.
Цень забытай душы акрыяе,
Абапершыся аб труну..."

( РЫГОР БАРАДУЛІН )
НАШЫ ТРАДЫЦЫІ.
РАДАЎНІЦА - ДАТА ПАМЯЦІ.

РАДАЎНІЦА, РАДУНІЦА, РАДУНІЦКІЯ ДЗЯДЫ, ВЯЛІКДЗЕНЬ МЁРТВЫХ.
1⃣
Язычнiцкае веснавое  свята ўсходнiх славян (беларусаў і рускіх), звязанае з культам продкаў, дзень памiнання памерлых. У беларусаў было вядома яшчэ пад назвай «снеданне па радзіцелях». Адзначалася ў праваслаўных на 9–ы дзень пасля Вялiкадня, у аўторак на Фаміным тыдні, непасрэдна на могiлках. У некаторых мясцiнах Радаўніца дзялiлася на «жывую» (у панядзелак малiлiся за жывых) i «мёртвую» (у аўторак памiналi памерлых). Паходжанне слова Радаўніца выводзяць ад розных слоў: ад ст.–гр. йodwniЬ «ружавы куст, дзень ружаў; свята памінання памерлых», лiт. raudа «плач з галашэннем», raudмnл «малітва з плачам і галашэннем па памерлых», ад агульнаславянскiх слоў «род» або «рад», ад iмя мiфiчнага бога Рады i г. д.. З увагі на арэал бытавання слова (адсутнічае на Украіне), яго семантыку і супадзенне найбольш характарыстычных элементаў абраду ў беларусаў і літоўцаў самай імавернай здаецца балтыйская этымалогія.
👇
НАШЫ ТРАДЫЦЫІ.
РАДАЎНІЦА - ДАТА ПАМЯЦІ.

РАДАЎНІЦА, РАДУНІЦА, РАДУНІЦКІЯ ДЗЯДЫ, ВЯЛІКДЗЕНЬ МЁРТВЫХ
2⃣
На Радаўніцу кожная сям’я iшла памiнаць родзiчаў спачатку ў царкву, а потым на могiлкi, дзе прыводзiлi ў парадак магiлы блiзкiх. Рассцiлалi на насыпе абрус i пачыналi памiнальную трапезу, якая нагадвала старажытную язычнiцкую трызну. Гаспадынi клапацiлiся, каб у гэты дзень нагатаваць як мага больш страваў — так званыя «грыбкі» (тоўстыя бліны з пшанічнай мукі, на масле і яйках), яйкi, пiрог з яйкамi, грэчневыя блiны, мёд, тварог, каўбасы, смажанае мяса, вяндлiна ды iнш. Крыху ад стравы (фарбаваныя яйкi, куцця, мяса) i гарэлкi пакiдалi «для мёртвых». Яйка на магiлу клалi як магiчны сродак. Лiчылася, што такiм чынам можна часова ажывiць мёртвага. У размовах успамiналi нябожчыкаў, часта гучалi галашэннi. Рэшту памiнальных страў раздавалi жабракам.
👇
НАШЫ ТРАДЫЦЫІ.
РАДАЎНІЦА - ДАТА ПАМЯЦІ.

РАДАЎНІЦА, РАДУНІЦА, РАДУНІЦКІЯ ДЗЯДЫ, ВЯЛІКДЗЕНЬ МЁРТВЫХ.
3⃣
У некаторых мясцiнах Палесся Радаўніца падмянялася т. зв. «Наўскiм вялiкаднем» (вялiкаднем мёртвых), якi адбываўся ў чацвер велiкоднага  тыдня.  На  ўсходзе Беларусi функцыю Радаўніцы выконвалi летнiя (траецкiя, сёмушныя) дзяды. У некаторых рэгіёнах Рараўніцу спраўлялi толькi жанчыны. Дзе–нідзе Радаўніца мела назоў «грэць бацькоў». У памяць кожнага памерлага разводзiлi вогнiшча. Праз вогнiшчы скакалi, на iх пяклi яешню. Яшчэ ў пачатку ХХ ст. на Чэрвеньшчыне i Дзiсеншчыне захоўваўся звычай — перш чым iсцi на магiлысваiх блiзкiх, людзі заходзiлi на курганныя могiльнiкi (магiлы  сваiх далёкiх продкаў). Курганы падсыпалi, на iх вяршынi закопвалi пятку афарбаванага яйка i пакiдалi крыху ежы. Бывала, разводзiлi вогнiшчы або высыпалi на  вяршынi курганоў вуголлi, прынесеныя з печы з дому. Гаршчок,  у якiм  неслi вуголлi, разбiвалi ўшчэнт.

( ПРАЦЯГ БУДЗЕ )
НАШЫ ТРАДЫЦЫІ.
БЕЛАРУСКАЯ СЯМ'Я.
Там, дзе МАТУЛЯ - там і ТАТУЛЯ !

На фота : Уладзіслаў і Ядзвіга Прушынскія-Галубіцкія.
09.02.1941.
Баранавіцкі раён (Брэстчына).
НАШЫ СВЯТЫ.
15 МАЯ ў БЕЛАРУСІ - ДЗЕНЬ СЯМ'І.

Хай нас будзе БОЛЬШ, БЕЛАРУСІКІ ❤️ !
👨‍👩‍👦Республиканский конкурс студенческих семей «Счастливы вместе» стартует в Могилеве 16 мая.

Конкурсная программа рассчитана на три дня.

Участники продемонстрируют свои спортивные, творческие, кулинарные и другие способности.

🆕Новинкой этого года станет организация online-трансляции финальных этапов конкурса.

‼️У каждого будет возможность отдать свой голос за понравившуюся студенческую семью, которая по результатам online-голосования станет обладателем приза зрительских симпатий.

Читайте нас в Telegram / Inst / ВК / Одноклассники и на САЙТЕ
Forwarded from Беларусь 4 Витебск l НОВОСТИ 🎥 (Беларусь 4 Витебск)
📢 С 1 мая увеличиваются размеры государственных пособий семьям, воспитывающим детей, исчисляемые из БПМ, – на 2,9 %

▪️С 1 мая 2024 г. по 31 июля 2024 г.:

➡️ пособие в связи с рождением ребенка (единовременное):

▪️при рождении первого ребенка – 10 БПМ или 4 187,30 руб.

▪️при рождении второго и ▪️последующих детей – 14 БПМ или 5 862,22 руб.

➡️пособие женщинам, ставшим на учет в организациях здравоохранения до 12-недельного срока беременности (единовременное), – 100% БПМ или 418,73 руб.

➡️пособие семьям на детей в возрасте от 3 до 18 лет в период воспитания ребенка в возрасте до 3 лет (ежемесячное) – 50% БПМ или 209,37 руб.

➡️пособие на детей старше 3 лет из отдельных категорий семей, предусмотренных законодательством (ежемесячное):

▪️на детей старше 3 лет, воспитываемых в таких семьях (кроме ребенка-инвалида) – 50% БПМ или 209,37 руб.

▪️на ребенка-инвалида старше 3 лет – 70% БПМ или 293,11 руб.

ЧИТАТЬ ПОДРОБНОСТИ.


🔔 Читайте и смотрите нас в Telegram / Inst / YouTube / TikTok и на САЙТЕ
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚡️ РНПЦ "Мать и дитя": за 20 лет благодаря ЭКО родились более 10 тыс. детей

TikTok | VK | OK | TG | Instagram | Сайт
ДАБРАНАЧ - АД МАТУЛІ.

"Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог
Улажылі спаць мяне вы на зямлі.
Не ўстае стаўпом пыл светлы ўздоўж дарог,
Ў небе месяца праглянуў бледны рог,
Ў небе ціха зоркі расцвілі.

Заварожаны вячэрняй цішынёй
Я не цямлю, дзе рука, дзе галава;
Бачу я, з прыродай зліўшыся душой,
Як дрыжаць ад ветру зоркі нада мной,
Чую ў цішы, як расце трава."

( МАКСІМ БАГДАНОВІЧ )

Зіл'емся з прыродай, з вясной, з начной прыгажосцю і цішынёй.
З цудоўнай паэзіяй.
З марамі.
Са сном.

ДАБРАНАЧ, ДАРАГІЯ СЯБРЫ ❤️ !
СПАКОЙНАГА АДПАЧЫНКУ...
ДОБРАГА РАНКУ !
МАТУЛЯ ВІТАЕ !

"Там у светлых барах
Некранутай ад веку раскошы--
На прасторы зямной,
Для мяне не іначай як рай,
Ёсць куточак малы,
Месцаў іншых не лепшы, не горшы,
Але сэрцам сваім адчуваю—радзімы мой край.

Краю вечнай вясны,
Дзе і рэха гучыць чысцінёю!
І як скончыцца шлях--
На зямлі той знайду супакой.
Там я ў хаце не госць.
За сталом са сваёю раднёю
Наталюся я песняй, нібыта крынічнай вадой.

Акрыляе душу,
Бо і сам гэты край белакрылы!
Сваёй годнасці моц,
Як і прашчуру, мне дараваў.
І цябе, любы край, што было,
Што было толькі сілы
За бацькоўскую шчырасць я ў сэрцы не раз апяваў."


   ( ЗМІЦЕР ПЯТРОВІЧ )

Міра і дабра ЎСІМ, хто любіць нашу Беларусь. А яе ж немагчыма не любіць 😉 ?! Яна прыгожая. Яна добрая. Яна мудрая. Яна шчырая. Яна адкрытая, ад гэтага можа і шматпакутная, і цярплівая, і мужная... Але, яна БЫЛА, ЁСЦЬ і БУДЗЕ 🌞!

ДОБРАЙ РАНІЦЫ, ЗЕМЛЯКІ ❤️ !
СВЕТЛАГА, ЦЁПЛАГА ВАМ ДНЯ !

На фота : майскі смарагд Налібокскай пушчы.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ВІЦЕБСК.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. СТРОЧЫЦЫ.
МІНШЧЫНА.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ДУКОРЫ. МІНШЧЫНА.

XIX ст. - часы росквіту Дукорскага маёнтка. Дзіўны час, у якім спалучыліся раскоша бальнай культуры і жах вайны 1812 г.
12-13 траўня ўзгадаем падзеі той эпохі. Перад вашымі вачыма паўстануць ваяры часоў эпохі Напалеона.

У рэканструктарскім паходным ваенным лагеры з 12:00 да 17:00 вас чакаюць дэманстрацыя дзеянняў пяхоты, расповеды пра зброю і рыштунак. Не забудземся пра галантнасць: пазнаёмімся з аспектамі свецкага жыцця фузілераў-грэнадзёраў. Пасочым за працай і побытам французскіх маркітантак.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. МІНСК.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. МАГІЛЁЎ.
НАША НАДВОР'Е.

Прагноз надвор'я па Беларусі на 12 мая.

Пераменная воблачнасць.
Пераважна без ападкаў.
Вецер паўночны ўмераны. Максімальная тэмпература паветра днём будзе знаходзіцца ў межах ад + 9 ° C па ўсходзе да + 18 ° C па паўднёвым захадзе.

У Мінску :
чакаецца пераменная воблачнасць.
Без ападкаў.
Вецер паўночны ўмераны.
Тэмпература паветра раніцай +4..+ 7 ° з,
днём +13..+15 ° з,
увечары +10..+13 ° з
НАШЫ ДАТЫ.
ДЗЕНЬ ДЗЯРЖАЎНЫХ СІМВАЛАЎ БЕЛАРУСІ.

Сёння - дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.

Беларускія герб, сцяг і гімн-галоўная сімволіка народа-пераможцы, народа-патрыёта, які адбыўся як нацыя, свабоднага і незалежнага, велічнага і мірнага.

Нашы сапраўды народныя сцяг, герб і гімн зразумелыя і праўдзівыя, захоўваюць у сабе жыццёвую мудрасць, ўмацоўваюць духоўныя сілы, натхняюць на новыя здзяйсненні.

Імкненне да міру, адданасць роднай зямлі і гатоўнасць ствараць у імя будучых пакаленняў дапамагалі беларусам ва ўсе часы заставацца вернымі сабе.
Хай жа так будзе і сёння, і надалей !

Паважаць і шанаваць дзяржаўныя сімвалы-найпершы абавязак кожнага грамадзяніна.
НАШЫ ДАТЫ.
ДЗЕНЬ ДЗЯРЖАЎНЫХ СІМВАЛАЎ БЕЛАРУСІ.

Статус дзяржаўных сімвалаў вызначаецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 19. Сімваламі Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы з'яўляюцца яе дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн. Апісанне дзяржаўных сімвалаў і парадак іх выкарыстання вызначаюцца законам".
НАШЫ СІМВАЛЫ.
ГІМН БЕЛАРУСІ.

"Мы, беларусы – мірныя людзі,
Сэрцам адданыя роднай зямлі,
Шчыра сябруем, сілы гартуем
Мы ў працавітай, вольнай сям’і.

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!

Разам з братамі мужна вякамі
Мы баранілі родны парог,
У бітвах за волю, бітвах за долю
Свой здабывалі сцяг перамог!

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!

Дружба народаў – сіла народаў –
Наш запаветны, сонечны шлях.
Горда ж узвіся ў ясныя высі,
Сцяг пераможны – радасці сцяг!

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!"

Словы Міхася Клімковіча, Уладзіміра Карызны

Музыка Нестара Сакалоўскага