Матуля Беларусь
180 subscribers
33.4K photos
649 videos
1 file
3.05K links
加入频道
НАШЫ ТРАДЫЦЫІ.
ЮРАЎСКІ КАРАГОД.

Адсвяткавалі Юраўскі карагод у Пагосце.
Уражанняў - на кіламетры))
Дзялюся з вамі
Альбом "Партрэты ўдзельнікаў фестываля"
Адсвяткавалі Юраўскі карагод у Пагосце (Гомельшчына).
Свята - моц, веліч,асвечаная Святая Зямля,святочны Сусвет,новае вымярэнне неабсяжнай жывой любові.

"ЮРАЎСКІ КАРАГОД" - традыцыйны веснавы абрад у вёсцы Пагост Жяткавіцкага раёна. Ладзіцца ў дзень святкавання Юр'я, 6 мая. 11 снежня 2019 года быў уключаны ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА, як аб’ект, якому неабходная тэрміновая абарона.

Фота #КацярынаАракчэева
НАШЫ ТРАДЫЦЫІ.
УПРЫГОЖВАННЕ ЕЎКІ.

Каменная дзевачка Еўка, вёска Данілевічы, Лельчыцкі раён. Жыхаркамі гэтай невялікай палескай вёскі захоўваецца старадаўні абрад пакланення антрапаморфнаму крыжу “Еве”, згодна з легендай - дачкой, якую калісьці неасцярожна пракляла маці падчас працы ў полі. Напярэдадні кожнага Вялікадня старая “вопратка” (аброкі) крыжа здымаюцца і спальваюцца, а ў свята дзевачка атрымлівае новае адзенне. У малітвах і просьбах мясцовых жанчын Еўка выступае “пасярэдніцай” між імі і Богам, народная пабожнасць таксама надае ёй і асабістую сілу, і магчымасць дапамагаць.

Экспедыцыю праводзяць #TatyanaValodzina і Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава.
НАШЫ ТРАДЫЦЫІ.
РАДАЎНІЦА - ДАТА ПАМЯЦІ.

Хутка РАДАЎНІЦА - ВЯЛІКДЗЕНЬ для памерлых, для продкаў.

У нашай культуры - са старажытнасці важны, сакральны дзень. На дзяржаўным календары ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ выдзелены, як выходны.
На РАДАЎНІЦУ прынята наведваць могілкі, памінаць зыйшоўшых у царкве... Што яшчэ і як ?!

МАТУЛЯ падрыхтавала спецыяльную рубрыку, каб за некалькі дзён распавесці пра ГЭТУ ПАМІНАЛЬНУЮ ТРАДЫЦЫЮ, як мага больш...

РАДАЎНІЦА - 14 МАЯ 🙏.
БЕЛАРУСКАЯ ПРЫМАЎКА.
НАШЫ ВЕРШЫ.
РАДАЎНІЦА.

"Радаўніца...
Радавацца ці не таму,
Што радоўку тлумлівую адбываеш,
Што паклоны апошнія адбіваеш
Гасцяванню зямному свайму.

Радаўніца...
Рада ніца чало
Нахінуцца ля ціхага ўзгорка,
Дзе палын прачынаецца горка,
Дзе самоту ўбакі павяло.

Радаўніца...
Радавод нагадаць
Пра сябе не забудзе маўкліва.
Жорны хмараў
Срабрыстага мліва
Просіць змрок на душу нагайдаць,

Радаўніца...
Радавод даўніну
Цёмнымі апаўе каранямі.
Цень забытай душы акрыяе,
Абапершыся аб труну..."

( РЫГОР БАРАДУЛІН )
НАШЫ ТРАДЫЦЫІ.
РАДАЎНІЦА - ДАТА ПАМЯЦІ.

РАДАЎНІЦА, РАДУНІЦА, РАДУНІЦКІЯ ДЗЯДЫ, ВЯЛІКДЗЕНЬ МЁРТВЫХ.
1⃣
Язычнiцкае веснавое  свята ўсходнiх славян (беларусаў і рускіх), звязанае з культам продкаў, дзень памiнання памерлых. У беларусаў было вядома яшчэ пад назвай «снеданне па радзіцелях». Адзначалася ў праваслаўных на 9–ы дзень пасля Вялiкадня, у аўторак на Фаміным тыдні, непасрэдна на могiлках. У некаторых мясцiнах Радаўніца дзялiлася на «жывую» (у панядзелак малiлiся за жывых) i «мёртвую» (у аўторак памiналi памерлых). Паходжанне слова Радаўніца выводзяць ад розных слоў: ад ст.–гр. йodwniЬ «ружавы куст, дзень ружаў; свята памінання памерлых», лiт. raudа «плач з галашэннем», raudмnл «малітва з плачам і галашэннем па памерлых», ад агульнаславянскiх слоў «род» або «рад», ад iмя мiфiчнага бога Рады i г. д.. З увагі на арэал бытавання слова (адсутнічае на Украіне), яго семантыку і супадзенне найбольш характарыстычных элементаў абраду ў беларусаў і літоўцаў самай імавернай здаецца балтыйская этымалогія.
👇
НАШЫ ТРАДЫЦЫІ.
РАДАЎНІЦА - ДАТА ПАМЯЦІ.

РАДАЎНІЦА, РАДУНІЦА, РАДУНІЦКІЯ ДЗЯДЫ, ВЯЛІКДЗЕНЬ МЁРТВЫХ
2⃣
На Радаўніцу кожная сям’я iшла памiнаць родзiчаў спачатку ў царкву, а потым на могiлкi, дзе прыводзiлi ў парадак магiлы блiзкiх. Рассцiлалi на насыпе абрус i пачыналi памiнальную трапезу, якая нагадвала старажытную язычнiцкую трызну. Гаспадынi клапацiлiся, каб у гэты дзень нагатаваць як мага больш страваў — так званыя «грыбкі» (тоўстыя бліны з пшанічнай мукі, на масле і яйках), яйкi, пiрог з яйкамi, грэчневыя блiны, мёд, тварог, каўбасы, смажанае мяса, вяндлiна ды iнш. Крыху ад стравы (фарбаваныя яйкi, куцця, мяса) i гарэлкi пакiдалi «для мёртвых». Яйка на магiлу клалi як магiчны сродак. Лiчылася, што такiм чынам можна часова ажывiць мёртвага. У размовах успамiналi нябожчыкаў, часта гучалi галашэннi. Рэшту памiнальных страў раздавалi жабракам.
👇
НАШЫ ТРАДЫЦЫІ.
РАДАЎНІЦА - ДАТА ПАМЯЦІ.

РАДАЎНІЦА, РАДУНІЦА, РАДУНІЦКІЯ ДЗЯДЫ, ВЯЛІКДЗЕНЬ МЁРТВЫХ.
3⃣
У некаторых мясцiнах Палесся Радаўніца падмянялася т. зв. «Наўскiм вялiкаднем» (вялiкаднем мёртвых), якi адбываўся ў чацвер велiкоднага  тыдня.  На  ўсходзе Беларусi функцыю Радаўніцы выконвалi летнiя (траецкiя, сёмушныя) дзяды. У некаторых рэгіёнах Рараўніцу спраўлялi толькi жанчыны. Дзе–нідзе Радаўніца мела назоў «грэць бацькоў». У памяць кожнага памерлага разводзiлi вогнiшча. Праз вогнiшчы скакалi, на iх пяклi яешню. Яшчэ ў пачатку ХХ ст. на Чэрвеньшчыне i Дзiсеншчыне захоўваўся звычай — перш чым iсцi на магiлысваiх блiзкiх, людзі заходзiлi на курганныя могiльнiкi (магiлы  сваiх далёкiх продкаў). Курганы падсыпалi, на iх вяршынi закопвалi пятку афарбаванага яйка i пакiдалi крыху ежы. Бывала, разводзiлi вогнiшчы або высыпалi на  вяршынi курганоў вуголлi, прынесеныя з печы з дому. Гаршчок,  у якiм  неслi вуголлi, разбiвалi ўшчэнт.

( ПРАЦЯГ БУДЗЕ )
НАШЫ ТРАДЫЦЫІ.
БЕЛАРУСКАЯ СЯМ'Я.
Там, дзе МАТУЛЯ - там і ТАТУЛЯ !

На фота : Уладзіслаў і Ядзвіга Прушынскія-Галубіцкія.
09.02.1941.
Баранавіцкі раён (Брэстчына).
НАШЫ СВЯТЫ.
15 МАЯ ў БЕЛАРУСІ - ДЗЕНЬ СЯМ'І.

Хай нас будзе БОЛЬШ, БЕЛАРУСІКІ ❤️ !
👨‍👩‍👦Республиканский конкурс студенческих семей «Счастливы вместе» стартует в Могилеве 16 мая.

Конкурсная программа рассчитана на три дня.

Участники продемонстрируют свои спортивные, творческие, кулинарные и другие способности.

🆕Новинкой этого года станет организация online-трансляции финальных этапов конкурса.

‼️У каждого будет возможность отдать свой голос за понравившуюся студенческую семью, которая по результатам online-голосования станет обладателем приза зрительских симпатий.

Читайте нас в Telegram / Inst / ВК / Одноклассники и на САЙТЕ