Матуля Беларусь
182 subscribers
34.3K photos
652 videos
1 file
3.12K links
加入频道
НАШЫ МАСТАКІ.
ЯДВІГА СЯНЬКО : МАСТАЧКА З МАЛАДЗЕЧНА ЗАПРАШАЕ...

Выстава карцін Ядвігі Сянько ў Цэнтры рамёстваў у Полацку Віцебскай вобласці працягнецца да 16 мая 2024 года.

Выстава іканапісу Ядвігі Сянько ў музеі г. Астравец Гродзенскай вобласці працягнецца да 12 мая 2024 года...

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ !
Forwarded from SAIKO ART
"Вішнёвая квецень" Палатно, алей. 60х20 см. 2021 год.
НАШЫ ПРАЕКТЫ.
АЛЯКСАНДР ПАШКЕВІЧ :
"АДЛЮСТРАВАННЕ".

"Адмысловае задавальненне ў жывапісе дастаўляе назіранне творчага эксперыменту, які мастак ажыццяўляе на працягу сваёй творчай дзейнасці. Як візуальна прыходзіць ад аднаго полюса да дыяметральна супрацьлеглага. Усё гэта нагадвае тямніцу сярэднявечнага вучонага ў пошуках філасофскага каменя. Наш беларускі мастак Аляксандр Пашкевіч безумоўна адзін з такіх вучоных. Яго эвалюцыя вобразаў ад вельмі атмасферных і фактурных пейзажаў да расшчэпленага на атамы святла, у пазнейшых графічных і жывапісных палотнах проста зачароўвае. Складаецца такое ўражанне, што майстар проста знайшоў формулу святла і зараз выявы нават самых простых рэчаў, такіх як яблык, яйка, келіх, зменьваецца ў дасканалую матэматычную сімфонію. Дысперсія святла на палотнах Аляксандра Пашкевіча напаўняе іх гармоніяй.

Р.S.
Асаблівую падзяку хочацца сказаць Арт-гасцёўні "Высокае месца" і Галерэі мастацтваў Леаніда Шчамялёва і асабіста іх дырэктару
#ГаннаЯсюк."

#МікалайСікорскі
БЕЛАРУСКІ ШЭДЭЎР.

"НАД ГОРАДАМ".

МАРК ШАГАЛ.
19 красавіка 2024 года ў Музеі прыроды і экалогіі пачынае працу мастацкая выстава “Зямля – наш агульны дом”. На выставе будуць прадстаўлены работы навучэнцаў мінскай інклюзіўнай арт-школы “Вышэй за дах”. Праект прысвечаны нашай цудоўнай планеце, яе дзівосным краявідам і прыродным багаццям. Выстава дзейнічае да 4 чэрвеня 2024 г.
БЕЛАРУСКАЯ ПРЫМАЎКА.
НАШЫ ТРАДЫЦЫІ.
"ЗАСЛАЎСКІЯ ПАДВЯЧОРКІ".

Фальк-праект прайшоў
у этнаграфічным комплексе "Млын".


Вечарына “Спеўныя падвячоркі” :
на беларускай вёсцы існаваў даўні звычай вячорак, калі дзяўчаты збіраліся восеньскімі і зімовымі вечарамі за працай у адной хаце.
Нашыя ж падвячоркі — местачковыя, веснавыя і запрашаюць да ўдзелу ўсіх ахвочых разам паспяваць, пажартаваць, крышку патанчыць і зрабіць нешта ўласнымі рукамі пад спеў.
Спеўным і музычным гэтае мерапрыемства зробіць гурт “Пілігрымы” Вольгінскага прыходу г. Мінска.
Мерапрыемства - з элементамі традыцыйнага адзення і з уласным рукадзеллем.

Як прайшло ?! Глядзіце самі ❤️ !

Фота #НастаБалыш