Матуля Беларусь
184 subscribers
35.2K photos
667 videos
1 file
3.18K links
加入频道
АМАТАРЫ ЗДЗІЎЛЯЮЦЬ ! ТВОРЧАСЦЬ У «ЭЛЕГАНТНЫМ ЎЗРОСЦЕ». НАШЫ ТАЛЕНТЫ.
«На пенсіі – не засумуеш !» - вопыт, які хочуць перадаць удзельніцы студыі выяўленчага мастацтва «Залаты пэндзаль» (г.Жодзіна). Жанчыны «за 60» сабраліся пад кіраўніцтвам прафесійнага мастака, які навучае іх маляванню, мастацкім жанрам і тэхнікам, знаёміць з гісторыяй выяўленчага мастацтва. Аб“яднанню толькі два гады, а навічкі-дамы, якія па роду сваіх заняткаў ніколі не пісалі карціны – здзіўляюць сваімі поспехамі ! Глядзіце, гэта іх першая выстава – пейзаж, нацюрморт, партрэт...Дэбютанткі – шчаслівыя, мы – уражаныя і... рыхтуем тэлерэпартаж !!!
МАСТАКІ БЕЛАРУСІ. ВЕДАЮ. ЛЮБЛЮ. СЯРГЕЙ ВОЛКАЎ.
Яго дзед – пісаў герояў вызвалення Мінска трэцяга ліпеня 1944 года. А ён сам – стварае партрэты мірных беларусаў і юных беларусікаў ! Графік і акварэліст, аздабленец кніг Сяргей Волкаў – ганаруся асабістым знаёмствам і ...алоўкавым партрэтам, які Мастар напісаў мне, калі @Наташа Бардзілоўская змагалася з анкалогіяй...Яго цудоўнае супрацоўніцтва з часопісамі «Вожык» і «Вясёлка», і зараз, у стужцы – як цікава бачыць накіды яго новых работ, чытаць навіны пра яго жыццё-быццё. Дзякуй, Сяргей Анатольевіч за Ваш талент, шчырасць, ціхае служэнне мастацтву і выхаванне сваімі каларытнымі вобразамі нашых дзяцей ! Будзьце здаровы ! С задавальненнем запаўняю рубрыку работамі аднаго з сузор“я таленавітых мастакоў Беларусі. І, у падтрымку, відэасюжэт з удзелам Сяргея Волкава (архіў)
https://www.facebook.com/100009467506691/videos/1607163006275934
ДА ДНЯ ПЕРАМОГІ. ВІНШУЕМ ! ПРАЦОЎНАЯ СУБОТА.
Той выпадак, калі не шкадуеш, што субота - працоўная ! Сустрэліся са старэйшынамі БТ - яны ж дзеці вайны... Ўсё, як было - даведаліся і распавядзем тэлевізійна ! Прывітанне ВАМ ад Кісялёвых, СЯБРЫ !!!
ДА ДНЯ ПЕРАМОГІ. ВІНШУЕМ ! ПРАЦОЎНАЯ СУБОТА.
"Грай, гармонік ! Разлівайся, песня !"
ДА ДНЯ ПЕРАМОГІ. ВІНШУЕМ ! ПРАЦОЎНАЯ СУБОТА.
Самыя «залатыя» нашы людзі : ветэраны, удзельнікі вайны, блакаднікі,сведкі акупацыі...
Заехалі па адрасе Марыі Давыдаўны Ягадніцынай...