НАШЫ РАМЁСТВЫ.
ЗБЕРАГАЮЧЫ ТРАДЫЦЫІ.
КЕРАМІКА КРЭВА.
У музейным кутку Крэўскага Дома культуры захоўваецца калекцыя гліняных гаршчкоў – каля дзвух дзясяткаў экзэмпляраў. Работнікі клуба збіралі па людзях у аграгарадку і яго ваколіцах.
“У кагосьці гаршчок на плоце вісеў, у кагосьці – на гарышчы захоўваўся, хтосьці – у ім кветкі вырошчваў. А аднойчы мы ўбачылі, як з людзі з Мірклішак сабачку сваю з такой пасудзіны кармілі. Мы ўгаварылі такі экспанат нам у музей перадаць, - расказвае загадчыца Крэўскага ДК Жанна Барташ. – Людзі з паразуменнем да нашых збораў ставіліся. Многія самі прыносяць гаршчэчкі ў клуб сталі.
Між іншым крэўскія гаршчкі маюць багатую гісторыю. Раней у Крэве ледзь не ў кожным доме былі ганчары. І гэта не дзіва. Вядомы смаргонскі кераміст Сяргей Нагаеў сцвярджае, што крэўская гліна лічыцца лепшай не толькі ў Беларусі. У ёй высокая колькасць мінералаў, таму яна вогнетрывалая.
Пра жыватворныя якасці крэўскіх “залежаў” ведаюць нават тыбецкія ламы ❗️
#ГалінаАнтонава
#Крэва

Forwarded from Витебская область. Официально
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📺Включайте
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
НАШЫ АСОБЫ.
ЯКУБ БРАЙЦАЎ.
ЛІТАРАТУРА.
19 лютага -
дзень нараджэння празаіка, драматурга, паэта БРАЙЦАВА ЯКУБА (Якава Раманавіча, 1861 - 1931).
Нарадзіўся ў вёсцы Забялышын Хоцімскага раёна. З сялян. Скончыў Клімавіцкае павятовае вучылішча. Працаваў у Забялышыне. Выдаў кнігу "Багацеі. Аповесць з беларускага простанароднага жыцця" (1889 г., Масква). У сваіх творах пісаў пра сацыяльную несправядлівасць, гаротнае жыццё пры паншчыне, барацьбу з прыгнятальнікамі. У 1920-я гады супрацоўнік "Крестьянской газеты" у Маскве. У 1925 г. па стану здароўя пераехаў у вёску Забялышын, дзе ў школе выкладаў курс земляробства. Пахаваны ў вёсцы Забялышын Хоцімскага раёна.

ДА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ.
КОЛАСАЎСКІ МУЗЕЙ ЗАПРАШАЕ...
Музейная акцыя да Міжнароднага дня роднай мовы “Урок у музеі”.
21 лютага 2024 года а 13 гадзіне Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае далучыцца да музейнай акцыі, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы “Урок у музеі”.
Мова — душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб. Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца штогод з мэтай заахвочвання моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі і спрыяння ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.
Народны паэт Беларусі Якуб Колас − адзін з заснавальнікаў сучаснай беларускай мовы і новай беларускай літаратуры. За некалькі месяцаў да смерці паэт напісаў свой знакаміты ліст-заклік аб крытычным стане беларускай мовы,дзе адзначыў: “Найвялікшым духоўным багаццем народа з’яўляецца яго мова.У мове адлюстроўвалася гісторыя народа,яго працоўнае жыццё,яго барацьба,яго смутак і радасць,яго прырода,яго любоў і гнеў”.

Forwarded from Пресс-центр Дома прессы
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Рэспубліканская дыктоўка па беларускай мове, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы адбудзецца 21 лютага 2024 г. з 13:00 да 14:00 у рэжыме анлайн.
Для ўдзелу ў мерапрыемстве рэгістрацыя 👈🏻
🗣️Паведаміў Ігар Капылоў, дырэктар філіяла «Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа» Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
@dompressy

НАЦЫЯНАЛЬНАЯ АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ - МЕРАПРЫЕМСТВЫ.
З 6 па 25 лютага 2024 года Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі праводзіць мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню Роднай мовы.
26 лютага рэгіянальная грамадская арганізацыя «Нацыянальна-культурная аўтаномія» Беларусы Масквы «праводзіць мерапрыемства, прысвечанае Дню Роднай мовы "Мова – душа народа". У рамках гэтага мерапрыемства выступяць супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа, якія раскажуць аб праблеме захавання і папулярызацыі помнікаў старабеларускага пісьменства.
Міжнародны дзень роднай мовы-штогадовае свята, заснаванае ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА. Яго галоўная мэта-захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, Падтрымка нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.

#МАРАФОНКАХАННЯ12.
ДЗЕНЬ ДВАЦЦАЦЬ СЁМЫ.
КАЛЬКА.
Ёсць такая з'ява ў мовах (таксама ў беларускай), як калька, калькаванне (ад фр.: calque — копія).У лінгвістыцы так завецца адмысловы тып запазычання іншамоўных слоў, выразаў, фраз.
Мовазнаўцы назывць кальку "шашалем беларускай мовы".
Лекамі ад калькавання, якое роўна, што гвалт над мовай спецыялісты лічаць зварот да жывой народнай мовы. У ёй ёсць усё. Ёю можна выказаць любую думку, любое паняцце. Толькі трэба не ленавацца, шукаць патрэбныя словы, патрэбныя выразы.
Як адзначаў яшчэ Якуб Колас, «мы маем вялікі слоўны запас, які незаслужана забыты намі, літаратарамі, і з поспехам ужываецца ў народзе».
Вядома, са з’яўленнем у свеце новых паняццяў да нас прыходзяць і новыя, невядомыя нам словы. Гэта натуральна. Без такіх запазычанняў не абыходзіцца любая мова. Самі па сабе іншаземныя словы не шкодзяць нацыянальнай мове, якая падпарадкуе іх сваім законам. Шкодзіць толькі бяздумнае іх выкарыстанне, неапраўданае захапленне іншаземшчынай.

ДАБРАНАЧ - АД МАТУЛІ.
"Не мае дабрыня ні часу, ні прасторы:
Яна патрэбна ўсім заўсёды і паўсюль.
Як коратка кіты жывуць без мора,
Так мы жывем, яе няма пакуль.
За моманты прамень святла знікае.
Ў жыцці яго запоўніць сумны мрак.
Далей што? Не жыццё, а існаванне
Тваё і іншых цёмных небарак.
А ты зрабі, каб быў прамень твой вечны,
Каб ён не каштаваў якіх манет!
Ты станеш назаўсёды чалавечным.
І асвятляць ты будзеш цэлы свет.
Твайму дабру не трэба громкай славы,
Бо дастаткова ў сэрцы цеплыні.
І атрымаецца тады дабро сапраўдным.
Тады не згасне промень дабрыні!"
( АЛЕСЯ СТРАКОТКА )
Часта дабрыню і цярплівасць лічаць слабасцю, мяккасцю і няўменнем даць адпор. Гэта вялікая памылка ! Бо, толькі моцны,мудры і шчодры чалавек можа бясконца назіраць, як гарыць агонь, цячэ вада і... як нахабнічаюць людзі. Глядзець на ўсё з унутранай усмешкай... Спакойнай, упэўненай і... проста ведаць, што ўсё ў добрых людзей будзе ДОБРА !
СПАКОЙНАЙ НОЧЫ, СЯБРЫ ❤️ !

ДОБРАГА РАНКУ !
МАТУЛЯ ВІТАЕ !
"Свяці, мая мова, зоркай
Цераз стагоддзі людзям.
Пакуль будзе жыць мая мова,
Народ існаваць мой будзе.
Ляці аж да самага сонца!
І словам сваім напеўным
Натхняй на жыццё бясконца!"
( ТАЦЦЯНА ПАЛАШАВЕЦ )
Мы напярэдадні Дня роднай мовы. Па календары ён - заўтра, 21 лютага. Мне дзіўна, калі менавіта пад гэтую дату людзі "раптам" узгадваюць, што трэба шанаваць роднае слова і размаўляць па-беларуску : для БЕЛАРУСАЎ так павінна быць ЗАЎСЁДЫ, 24/7 кожны Божы дзень ! Але... Ўсё роўна ВІТАЮ мноства тых мерапрыемстваў і ініцыятыў, якія публічна арганізуюцца і яшчэ раз натхняюць, заклікаюць, упэўніваюць і дэманструюць - НАША мова прыгожая, старадаўняя, багатая, любімая, патрэбная, самабытная, непаўторная і... прагнучая нашай увагі і кахання ! Знайдзіце і ВЫ час неяк ушанаваць беларускую мову, СЯБРЫ ❤️ ! Кажыце ПА-БЕЛАРУСКУ 🌞 !
ДОБРАГА ЎСІМ ДНЯ і ПЛЁНУ😊 !!!

НАШЫ ПРАЕКТЫ.
ДА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ.
ЖЫВАЯ СУСТРЭЧА - ЖЫВОЕ БЕЛАРУСКАЕ СЛОВА.
Сёння #МАРАФОНКАХАННЯ12 бяжым разам з моладдзю СШ 121 і супрацоўнікамі, наведвальнікамі Мінскай дзіцячай бібліятэкі 10 !
На старт !
СЯБРЫ, мы пачынаем !

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
ДА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ.
#МАРАФОНКАХАННЯ12.
ДЗЕНЬ ДВАЦЦАЦЬ ВОСЬМЫ.
ЖЫВАЯ СУСТРЭЧА - ЖЫВОЕ СЛОВА.
Напярэдадні Дня роднай мовы - знаёмства з навучальнай моладдзю і цудоўніымі настаўнікамі СШ 121 Мінска 👍 !
Тэлематэрыял пра імпрэзу, што адбывлася ў сталічнай дзіцячай бібліятэцы № 10 пабачыць эфір заўтра.
А сёння - дыялог з маладымі людзьмі і дарослымі, якія знаёмяць новае пакаленне з прыгажосцю роднага слова.
ДЗЯКУЙ ❤️, паважаныя настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Вольга Буйневіч і Тамара Хвашчэўская !
За ўсіх - самыя кранальныя словы пра мову ў інтэрвью выказала Вольга Антонаўна Буйневіч - паслухайце яе казанне да канца, лепш не скажаш 🙏...

ДЗЯКУЙ за запрашэнне калектыву дзіцячай бібліятэкі № 10 Мінска !
#НаташаБардзілоўская атрымала такі зарад добрага настрою, такі імпэт і такую веру «у заўтра» ад сустрэчы з разумнай, дапытлівай беларускай моладдзю і іх настаўнікамі !
Было вельмі важна адчуць «градус» цікавасці да тэмы беларускай мовы, роднага слова і шчасце, што гэты «градус» - высокі !
Сучасныя дзеці – патрыёты. Ім важна ведаць гісторыю, культуру, традыцыі і мову сваёй краіны – гэта ВІДАВОЧНА і гэта РАДАСНА ❤️ !
Спадзяюся, у гэтых хлопцаў і дзяўчат засталіся такія ж прыемныя ўражанні ад нашай сустрэчы, як і ў мяне 😉.
Наш праект да Дня роднай мовы завяршыўася агульным фота і агульным вынікам : хай наша краіна жыве праз стагоддзі незалежнай і суверэннай, а наша беларуская мова – хай квітнее ў кожным сэрцы і ў вуснах кожнага БЕЛАРУСА !!!