Матуля Беларусь
173 subscribers
29.1K photos
621 videos
1 file
2.8K links
加入频道
В 2023 году в Беларуси было выявлено порядка 56 тысяч новых случаев онкологии, рассказал на пресс-конференции в Белпрессентре заместитель директора по научной работе РНПЦ онкологии и медицинской радиологии Сергей Красный.

В структуре заболеваемости онкологией в Беларуси, первое место у мужчин занимает рак предстательной железы. Далее по распространенности идут рак легкого и колоректальный рак (рак толстой кишки). У женщин чаще всего выявляется рак молочной железы, на втором месте – колоректальный рак, на третьем – различные опухоли гинекологической сферы.
НАШЫ ІНІЦЫЯТЫВЫ.
СУПРАЦЬ РАКА : РАЗАМ.

4 лютага ў Мінску адбыўся хакейны матч паміж камандамі "Дынама-Мінск" і "Адмірал", прымеркаваны да Сусветнага дня барацьбы супраць рака!

🏒На гульню былі запрошаны дзеці, якія прайшлі лячэнне ў РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі - яны змаглі перамагчы хваробу і пачаць жыць паўнавартасным жыццём.

🏒Сімвалічнае ўкіданне вырабілі Крысціна Перадрый і Мікіта Баравы - рабяты перамаглі лейкоз. Мікіта цяпер вучыцца ў каледжы і хварэе за «Дынама», а Крысціна лечыць дзяцей - яна працуе лекарам-анестэзіёлагам у РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі.
Падрабязнасці:
https://oncology.by/hokkejnyj-match-posvjashhennyj-vsemirnomu-dnju-borby-protiv-raka/
Патриарший Экзарх совершил молебен в больнице паллиативного ухода «Хоспис» города Минска

Подробнее
Forwarded from Звязда
Метад Шляхтунова

Загадчыку кафедры анкалогіі з курсам факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Віцебскага ўніверсітэта Яўгену Шляхтунову за распрацоўку новага метаду хіміятэрапіі прысуджана вучоная ступень доктара медыцынскіх навук. Гэты метад дазваляе паспяхова змагацца з рэцыдывам раку, на стадыі, калі візуальнага метастазу яшчэ няма. У яго аснове — стандартныя, недарагія прэпараты, палова з якіх — айчыннай вытворчасці. Такі падыход робіць лячэнне даступным і не патрабуе набыцця дарагіх лекаў. Сёння новы метад лячэння ўжо ўкаранёны ва ўсіх вядучых анкалагічных дыспансерах.

Фотанавіна на zviazda.by
Самое распространенное онкозаболевание у белорусов и продукты, которые ему способствуют
https://brestcity.com/blog/onkozabolevanie-u-belorusov

В Беларуси в ближайшие годы прогнозируют увеличение смертности от онкологических заболеваний. Около 17 тысяч онкопациентов умерло в 2023 году в Беларуси, т...
НАША ЗДАРОЎЕ.
КУЛІНАРНАЯ ФАЛЬГА : "НЕ !"

Ніколі не запякайце ў фальзе!

Алюміній з'яўляецца моцным нейротаксінам, здольным выклікаць нярвовасць, дэпрэсію, пагаршэнне памяці !

Знойдзена прамая залежнасць празмернасці алюмінія са зменамі ў лёгкіх, камнеўтварэння ў нырках, парушэннем абмену фосфару і кальцыя.

Пры запякання ў фальзе ў ежу трапляе парадку 400 мг алюмінія.

Спрыяе гэтаму кіслае асяроддзе, якая ствараецца дзякуючы цытрынавым соку, воцату і спецыям.

Яна павышае ўбіранне часціц алюмінія ў страва

Гэта ўсё толькі адно даследаванне, але яно насцярожвае. Як мінімум трэба пастараццавыкарыстоўваць фальгу на кухні як мага радзей...

#ДасканалыАрганізм
МАТУЛІНА КУХНЯ.
ЯБЛЫЧНЫЯ АЛАДКІ.

Да Масленіцы яшчэ далёка !
На Беларусь свята прыйдзе ў сакавіку... Але, хто казаў, што нельга сёння есць бліны ці аладкі 😉 ?!
Прапаную лёгкія ў прыгатаванні і на смак - яблычныя аладачкі : з’ядаюцца ў момант !

Каб згатаваць яблычныя аладкі, вам спатрэбіцца:

🍎12 вялікіх яблыкаў,
🥚3 яйкі,
🥛950 мілілітраў малака,
🍚мука — колькі возьме цеста.

ПРЫГАТАВАННЕ :

З малака, яек і мукі робім цеста: узбіваем яйкі, дадаём малако і муку, пакуль цеста не набудзе кансістэнцыю смятаны (не вельмі густой).
Ачысціце яблыкі і дастаньце з іх сярэдзіну, натрыце іх на буйную тарку ці парубіце так, каб кавалкі былі памерам з гарошыну.
Смажце аладкі на масле. Падавайце іх з цукровай пудрай і лімонным сокам.
Не бойцеся эксперыментаваць з рэцэптам: смела дадавайце ў цеста тварог, а таксама іншую садавіну і гародніну — напрыклад, банан і моркву.

СМАЧНА ВАМ ЕСЦІ ❤️ !
ДА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ.
#МАРАФОНКАХАННЯ12.
НАШЫ ДЫЯЛЕКТЫ.
БЕШАНКОВІЦКІ РАЁН (Віцебская вобласць).

🔹Макраццё - мокрае адзенне
🔹ПачОпка - кручок у паліто
🔹Набразнік - рушнік, што вешаюць на абразы
🔹Шкарпэткі - боты
🔹Фатэль - мяккае крэсла

🔹Перадочак - пярэдняе кола ровара, матацыкла
🔹Пераруб - складзены з барвення мост
🔹Таган - прыстасаванне ў выглядзе трох пераплеценых уверсе калкоў, на якое раней падвешвалі калыску.
🔹Малезны - вельмі малы
🔹Чакуха - жанчына, якая чакае каго-небудзь
🔹Угаднік - знахар
🔹НАбрадзь - зброд, дрэнныя людзі
ДА ДНЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ.
#МАРАФОНКАХАННЯ12
ДЗЕНЬ ШАСНАЦЦАТЫ.

ГАЙД ПА ПРАКТЫЧНАМУ БЕЛАРУСКАМОЎЮ.

Не ведаеш, як правільна? Лупі трасянкай !

Калі мы пачынаем размаўляць ці рэдка размаўляем па-беларуску, у нашу мову прарываюцца ўплывы той, на якой мы гаворым часцей. Гэта нармальна. Не варта кпіць з самога сябе і адмаўляцца казаць па-беларуску. Проста ўстаўце слова з іншай мовы і ідзіце далей. Калі побач будзе нехта, хто ведае, як гэта па-нашаму, хай падкажа. Калі не, то самі потым паглядзіце складанае слова ў слоўніку — і хай яно вам... прысніцца 😊.

Галоўнае, размаўляйце больш па-беларуску, і тады вам стануць сніцца сны на нашай роднай і прыгожай беларускай мове ❤️ !
НАШЫ АСОБЫ.
УЛАДЗІМІР ЛЯЎДАНСКІ.
ЛІТАРАТУРА.

7 лютага -
дзень нараджэння беларускага пісьменніка ЛЯЎДАНСКАГА Уладзіміра Аляксандравіча (1911-1973).
Нарадзіўся ў вёсцы Гудавічы Чэрвеньскага раёна. Скончыў Мінскі педагагічны інстытут. Літаратурную дзейнасць пачаў як перакладчык у 1937 г. Аўтар зборнікаў апавяданняў для дзяцей.
Прэзентацыя зборніка «Зямлі нязгаснае святло»

У Выдавецкім доме «Звязда» выйшаў зборнік «Зямлі нязгаснае святло», у які ўвайшлі вершы паэтаў – ураджэнцаў Віцебшчыны Янкі Сіпакова, Алега Салтука, Анатоля Канапелькі. У кнізе сабраныя выдатныя прыклады іх самаадданай творчай працы: вершы пра непарыўную сувязь з малой радзімай і з мінулым, прысвячэнні роднаму слову, а таксама шчырая любоўная і філасофская лірыка.

8 лютага ў 12:00 у Віцебскай абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна адбудзецца прэзентацыя выдання з удзелам старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі, дырэктара – галоўнага рэдактара Выдавецкага дома «Звязда» Алеся Карлюкевіча, укладальніка кнігі, намесніка дырэктара выдавецтва «Мастацкая літаратура» – галоўнага рэдактара часопіса «Полымя» Віктара Шніпа, прадстаўнікоў навучальных устаноў і бібліятэк горада і вобласці.

Новыя мастацкія і паэтычныя адкрыцці чакаюць усіх, хто неабыякава ставіцца да беларускага слова і роднай мовы, на выставе-продажы кніг Выдавецкага дома «Звязда».
НАШЫ КНІГІ.
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНКІ.
КРАЯЗНАЎСТВА.

"Ашмяншчына : штодзённае жыццё жыхароў краю ў Х-ХХІ стст." : зборнік навуковых артыкулаў ( Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі).

Зборнік уключае артыкулы, прысвечаныя праблемам палітычнай, сацыяльнай, эканамічнай і культурнай гісторыі Ашмянскага краю. Артыкулы прайшлі апрабацыю на навукова-практычных канферэнцыях "Гальшанскія чытанні".

Рэкамендуецца даследчыкам, студэнтам, краязнаўцам і ўсім, хто цікавіцца рэгіянальнай гісторыяй Беларусі.

#АкадэмКніга
БЕЛАРУСКАЯ ПРЫМАЎКА.
БЕЛАРУСКІ :
ДАР ПРЫГАЖОСЦІ.
НАШЫ ТРАДЫЦЫІ.
БЕЛАРУСКІЯ РАМЁСТВЫ.
ГОМЕЛЬШЧЫНА.

ПРАКТЫКУМ ПА БІСЕРАПЛЯЦЕННІ.

Гарлячка, падгорлік - так называлі ў Неглюбцы моднае ўпрыгожванне, бо насілі (і зараз носяць) на шыі.
У моду такі аксэсуар уваходзіць у рэгіёне ў канцы XIX - пачатку XX ст. І кожная модніца рабіла яго сабе ўласнаруч.

У нашым Веткаўскім музеі стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Фёдара Шклярава ёсць дзве цудоўныя супрацоўніцы, якія вучаць плесці гарлячку: Святлана Петрышэнка і Валянціна Сачук.

Фота з майстар-класаў па гарлячцы, якія адначасова былі і ў Веткаўскім музеі і ў яго гомельскім філіяле.