НАША НАДВОР'Е.
Прагноз надвор'я па Беларусі на 20 студзеня.
Воблачна з праясненнямі.
На большай частцы тэрыторыі снег, мокры снег, па захадзе моцны снег, слабая мяцеліца.
🌫 У асобных раёнах слабыя туман і галалёд, ️ ️ на дарогах галалёдзіца.
Вецер пераменных напрамкаў умераны,
💨 у заходніх раёнах парывісты , местами месцамі да моцнага.
Максімальная тэмпература паветра -5..+1°з.
У Мінску сёння:
☁️ пераважна воблачна.
🌨 Ў другой палове дня часам снег (верагоднасць ападкаў 80-90%).
❄️ На асобных участках дарог галалёдзіца.
🌬 Вецер паўднёва-заходні з пераходам на паўднёва-ўсходні ўмераны.
Тэмпература паветра:
раніцай і днём -3..-5 ° з,
увечары -2..-4°з.

НАША ВЕРА.
БІБЛЕЙСКАЕ.
НЕПАРАЗУМЕННЕ.
Іісус з вучнямі прыйшоў у дом. І зноў сабраўся натоўп, так што яны не маглі нават хлеба паесці. Пачуўшы гэта, Яго родныя пайшлі забраць Яго, бо казалі, што Ён страціў розум.
Мк 3:20-21
Разважанні да сённяшняга Слова Божага.
Як і ў сітуацыях з іншымі прарокамі, асоба Іісуса выклікала разнастайныя рэакцыі. Некаторыя натхняліся, а іншыя бачылі ў Ім ворага. Несумненна, былі і цікаўныя, роўна як і сапраўдныя веруючыя. Божа, дай нам больш глыбокую веру ў Цябе, каб Ты не быў выцеснены з нашага жыцця шумам, мітуснёй, іншымі людзьмі, якія не маюць на Цябе часу.
Нават Твае родныя былі збянтэжаныя тэмпам Твайго жыцця. Яны былі занепакоеныя тым, што адбываецца, і адчувалі небходнасць Цябе выратаваць. Божа, бываюць моманты, калі людзі ў нашым жыцці не разумеюць нас і думаюць, што мы страцілі розум. Дай нам мудрасць зразумець Твае шляхі і дар ісці за Табой сярод непаразуменняў жыцця.
https://www.prastoramalitvy.by

Forwarded from Catholic.by
Catholic.by
Дзеці са сталічнай парафіі сталі «святымі Мікалаямі» для сваіх аднагодкаў на Віцебшчыне
Маленькія вернікі парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Кольбэ ў Мінску ўзялі ўдзел у дабрачыннай акцыі «Стань святым Мікалаем», якая была прымеркавана да Божага Нараджэння.
Forwarded from Catholic.by
Catholic.by
Парафіяльныя Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі правялі шэраг акцый, прымеркаваных да Божага Нараджэння
З пачатку Адвэнту валанцёры парафіяльных Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі правялі шэраг дабрачынных акцый, каб падзяліцца з людзьмі ў патрэбе радасцю, якая сыходзіць з убогай стаенкі, дзе нарадзіўся Хрыстус, Збаўца свету.
Forwarded from Звязда
Лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне» — пра прадвызначанасць лёсу, нябесных ахоўнікаў манастыра і духоўнае выхаванне моладзі
«Нам бы заслужыць міласці Божай».
zviazda.by
«Нам бы заслужыць міласці Божай».
zviazda.by
НАШЫ АСОБЫ.
РЫГОР ШЫРМА.
МУЗЫКА.
20 студзеня -
дзень нараджэння дырыжора, фалькларыста, народнага артыста СССР і БССР ШЫРМЫ Рыгора Раманавіча (1892 - 1978).
Нарадзіўся ў в.Шакуны Пружанскага раёна. У 1918 г. скончыў Седлецкі настаўніцкі інстытут (Польшча). З 1912 г. настаўнічаў, удзельнічаў у 1-й сусветнай вайне. Стварыў шэраг харавых калектываў, у тым ліку народны хор у Пружанах, хары Беларускай гімназіі і Беларускага саюза студэнтаў у Вільні. У Заходняй Беларусі быў сакратаром Галоўнай управы Таварыства беларускай школы, выдаўцом і аўтарам часопіса "Беларускі летапіс". Быў двойчы зняволены ўладамі Польшчы. У 1940 арганізаваў і ўзначальваў да 1970 г. Дзяржаўную акадэмічную харавую капэлу БССР (у 1978 г. ёй прысвоена імя Шырмы).
З 1910 г. збіраў беларускія народныя песні, у выніку - 4-томнае "Беларускія народныя песні".
Р.Шырма - лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР, у 1966 - 78 гадах быў старшынёй праўлення СК БССР, сакратаром праўлення СК СССР. Герой сацыялістычнай працы.
#ViktarKaval

Forwarded from Белорусская государственная академия музыки
#ФотоИсторияБГАМ📸
🎞Т.Н. Нижникова в окружении артистов оперы после спектакля "Cевильский цирюльник" 1960-1965гг.

Forwarded from Большой театр Беларуси/Bolshoi Theatre of Belarus
Музыка, мова, характары...
"...Дух беларускіх легенд ды паданняў адчуваецца адразу ж з уверцюры - музыка выплывае нібыта з мінуўшчыны і злучае часы, каб тых, хто сядзіць у зале, не проста заглыбіць у дзею, а зрабіць сузіральнікамі падзей, што адбываюцца на сцэне...
#bolshoibelarus91
Напэўна, Уладзіміру Караткевічу было няпроста адаптаваць літаратурны твор для сцэнічнага ўвасаблення, але ж яго светабачанне і стыль усё ж адчуваюцца, асабліва, калі слухаеш прыгожа-пранікнёныя арыі, якія гучаць па-беларуску. А як іначай, калі героі разважаюць пра вельмі тонкія і інтымныя рэчы: каханне да жанчыны і любоў да радзімы?..
#музыка #опера #прыгажосць #слухаемсваё #Мінск #горад #тэатр #Вялікітэатр #Беларусь #слова #артыст #настрой
Шчырае і ахвярнае каханне, жаданне змагацца за яго, сяброўская здрада і бязлітасная рэўнасць, за якой стаіць смерць... І цяжка сказаць, хто з чатырох герояў тут другасны. Сплятаецца складаная інтрыга, калі шляхціц Раман закаханы ў халопку Ірыну, якая належыць яго сябру Кізгайлу. А яго жонка Любка супраць таго, каб адпусціць Ірыну... Увага гледача пераключаецца з аднаго героя на іншага... Але сутнасць і кульмінацыя — арыя Рамана, калі яго раздзіраюць сумненні, і тут выразна гучыць тэма болю за радзіму. Яна ёсць, няхай дзея ўсё ж ідзе ўслед за каханнем - яно ставіцца ў аснову ўсяго, яно перамагае змрок і разбурае смерць. Стрыжань галоўнага героя ў тым, што ён умее любіць і кахаць..." Л.Цімошык для партала "Звязда"
Музыка Дзмітрыя Смольскага будзе гучаць у Вялікім 13 лютага. На сцэне - опера "Сівая легенда", лібрэта да якой напісаў сам Уладзімір Караткевіч. За дырыжорскім пультам - Юрый Караваеў. У галоўных партыях: Алена Золава, Дзмітрый Шабеця, Аксана Волкава, Уладзімір Громаў, Дзмітрый Капілаў.
Квіткі тут

ЛАРЫСА АЛЕКСЮТОВІЧ.
ХАРЭАГРАФІЯ.
20 студзеня -
111 гадоў з дня нараджэння беларускай танцоўшчыцы і балетмайстра АЛЕКСЮТОВІЧ Ларысы Канстанцінаўны (1913 - 2003).
Нарадзілася ў Мінску. Вучылася ў балетнай студыі пры БДТ-1 (тэатр імя Я.Купалы). Працавала ў Рэспубліканскім Доме народнай творчасці, балетмайстарам- педагогам ансамбля танца БДУ. Стварыла шэраг сцэнічных танцаў на традыцыйннай народнай аснове. Яна аўтар навучальнага дапаможніка "Беларускія народныя танцы, карагоды, гульні", манаграфіі "Балетмайстар К.Алексютовіч. Жыццё і творчы шлях".
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі.
Ларыса Алексютовіч з бацькам К.Алексютовіч.

НАШЫ ПРАЕКТЫ.
ЛІТАРАТУРНЫ КОНКУРС.
ЯЎГЕНІЯ ЯНІШЧЫЦ.
Аб’яўлены рэспубліканскі літаратурны конкурс імя Яўгеніі Янішчыц “Жывём, як светлай памяці зарок” на лепшы паэтычны зборнік.
Яго мэты – прывіццё любові да роднага краю, зберажэнне гістарычнай спадчыны беларускага народа, папулярызацыя лепшых сучасных паэтычных твораў і інш..
Сёлета з 1 лютага па 15 мая на конкурс прымаюцца паэтычныя зборнікі 2022-2024 гадоў выпуску на рускай і беларускай мовах з аўтарскімі аўтографамі. Ад аднаго аўтара ад 18 гадоў, што жыве на тэрыторыі Беларусі, – не больш як 1 аўтарская кніга (у 2 экземплярах). Важна: не разглядаюцца кнігі, раней узнагароджаныя на міжнародных, рэспубліканскіх і абласных творчых спаборніцтвах!
Да конкурснай работы дадаецца заяўка, у якой указваюцца кароткія біяграфічныя звесткі аўтара, месца яго пражывання і кантактны
тэлефон. Кнігі дасылаюцца на адрас: 224013, г.Брэст, пр-т Машэрава, 75\1, к.605.
Брэсцкае абласное аддзяленне
Саюза пісьменнікаў Беларусі.

НАШЫ КЛАСІКІ.
ВАСІЛЬ БЫКАЎ.
ПРАЕКТ-УГАНАРАВАННЕ.
У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры (вуліца Максіма Багдановіча, дом 13), падрыхтавана першая выстава з цыкла юбілейных літаратурных мерапрыемстваў 2024 года. Імпрэза, урачыстае адкрыццё якой адбудзецца 25 студзеня ў 17.00, прысвечана класіку беларускай нацыянальнай літаратуры і называецца: «Васіль Быкаў. Жыццё праз абрысы і лініі...».
У галоўнай музейнай скарбніцы літаратурнай памяці пра нашых папярэднікаў сабраны сотні, калі не тысячы ўнікальных матэрыялаў, прысвечаных аўтару «Альпійскай балады», «Сотнікава» і іншых неўміручых, знакавых твораў беларускай ваеннай прозы. Гэта — і рукапісы Васіля Уладзіміравіча, і фотаздымкі, якія расказваюць пра яго жыццё, і кнігі, выдадзеныя ў Беларусі і іншых краінах у розныя дзесяцігоддзі.
#МіколаБерлеж

НАШЫ КНІГІ.
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНКІ.
ПРА БЕЛАРУСАЎ.
"Як нацыя вучылася спяваць : жыццё і дзейнасць Антона Грыневіча"
Манаграфія прысвечана асобе Антона Грыневіча - збіральніка фальклору, кампазітара, педагога і выдаўца. У цэнтры яго жыцця і дзейнасці - арыентацыя на беларускае культурнае адраджэнне : ад арганізацыі прыватнага выдавецтва да збірання і папулярызацыі фальклору, выкладання і падрыхтоўкі падручнікаў па музыцы. На падставе архіўных матэрыялаў, частка якіх уводзіцца ў навуковы зварот упершыню, у кнізе ўзноўлены малавядомыя этапы біяграфіі А.Грыневіча, паказана роля фальклору ў працэсе нацыянальнага будаўніцтва ў першай трэці ХХ ст. Яго ўнёсак у развіццё нацыянальнай культуры пераасэнсаваны з сучасных пазіцый.
Адрасуецца гісторыкам, этнографам, фалькларыстам, этнамузыколагам, краязнаўцам, а таксама ўсім, хто цікавіцца гісторыяй беларускай культуры.
#АкадэмКніга

СЯРГЕЙ ТАРАСАЎ.
АРХЕАЛОГІЯ.
20 студзеня (1961 г.)
дзень нараджэння беларускага гісторыка, археолага, пісьменніка
Сяргея ТАРАСАВА.
Нарадзіўся ў Мінску. Скончыў Мінскі педагагічны інстытут. У 1982 - 2006 гадах працаваў у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі, апасля пяць гадоў заведаваў аддзелам археалогіі. Кандыдат гістарычных навук (1992), дацэнт. Даследуе археалагічныя помнікі старажытнага Полацка і старажытнага Мінска. Аўтар больш 150 навуковых прац.

НАШЫ ТРАДЫЦЫІ.
ЛЕКАРКІ АД НАРОДА.
ВОДГУК. СЯМЁН.
"У дзяцінстве,калі што тое пачынала хварэць, мама заўсёды ўспамінала даваенную суседку,маўляў пашэпча і як рукой здымае боль.Нядаўна ў англамоўнай газеце прачытаў нататкі пра апошніх беларускіх шаптунняў і іх фота.Нататкам 10 гадоў і фота скапіяваў адтуль.Народных лекараў артыкул назваў "Шаптунні" ці я недакладна перавёў "Выдатныя асобы жанчын."
#SimenGinzburg