Матуля Беларусь
185 subscribers
38K photos
681 videos
1 file
3.31K links
加入频道
#МАРАФОНКАХАННЯ2 "НОВЫСЕЗОН" СЛАВА МАМАМ !!!
Дзень, Тыдзень роднай мовы прайшоў для мяне ўзрушана…Было шмат працы, сустрэч, гаворак вакол, назіранняў…і - аднаго важнага рашэння : замаўляю ПРАЦЯГ (!!!) праекта #МАРАФОНКАХАННЯ !!!
#МАРАФОНКАХАННЯ2 будзе пра самае дарагое і бясспрэчнае для любога чалавека. Пра МАМУ !!!
Нашу мову завуць МАТЫЧНАЙ. Наша першае слова ідзе АД МАМЫ і ДА МАМЫ. Усё самае важнае і добрае, што маем – МАТУЛЬЧЫНА. І, урэшце, да традыцыйных вясновых жаночых свят мне хочацца з ВАШАЙ дапамогай, СЯБРЫ, стварыць НОВЫ САЦСЕТКАВЫ ПАЭТЫЧНЫ ЗБОРНІК – хай ён будзе пра МАТУЛЬ. Дасылайце радкі пра сваіх мам (ВАШЫ аўтарскія), бярыце вершы ад нашых класікаў і сучасных паэтаў. СТВОРЫМ разам ГІМН беларускай матулі на матычнай жа беларускай мове !!! Я ж штодня буду мясціць на СВАЁЙ Старонцы ў Фэйсбуку і Тэлеграм – верш МАМА і падмацоўваюць яго малюнкам. Запрашаю і…НЕ ЗАБЫВАЙЦЕСЯ ставіць хэштэг #МАРАФОНКАХАННЯ2 !!! У ДОБРЫ ШЛЯХ – паэтычны шлях у гонар МАМ павінен быць святым !!!!!!!!!
На фота – мая матуля.
РЫГОР БАРАДУЛІН. ЧАКАЕ. #МАРАФОНКАХАННЯ2
Мой першы верш да #МАРАФОНКАХАННЯ2 – ад Рыгора Барадуліна, бо вельмі трапна сёння пра маё, пра @Наташа Бардзілоўская ... Чакай мяне, МАМА !!! Чакай, як мага даўжэй - крычу нават моўчкі і так мару, каб МАМА чакала мяне, як мага даўжэй !!! Бо МАМА чакае цябе любЫм і лЮбым...
РЫГОР БАРАДУЛІН.
“За мной цікавалі і грэх, і брэх.
Сяброў і дарог мне было ўсё мала.
Сябе даганяў я,
Спазняўся, бег.
А мама мяне чакала.
Мой сум саладзее,
Гарчэе смех.
Сяброў забірае дарога глухая.
Сябе не дагнаў я,
Прыстаў мой спех.
А мама мяне чакае...»
На фота - матуля мяне чакае...
#МАРАФОНКАХАННЯ2 МАМА. НА МОВАХ ПЛАНЕТЫ !
Абвясціўшы #МАРАФОНКАХАННЯ2 я задумалася : слова МАМА павінна гучаць на ЎСІХ мовах !!! ЯНО амаль так і гучыць : мадрэ, mam, mutti, mother, omma…І захацелася, каб хаця б у каханні да нашых МАМ, у выяўленні гэтага кахання – у нас ва ЎСІХ не было нейкіх спрэчак і абмежаванняў.Так, я – БЕЛАРУСКА, якая любіць і стаіць за сваю родную мову. І буду весці свой праект па-беларуску. Але, я думаю, што найпрыгажэйшыя радкі пра МАТУЛЬ у маім праекце могуць прагучаць і на іншых мовах !!! Дык ЗАПРАШАЮ ЎСІХ без абмежаванняў - да ВЯСНЫ і міжнароднакага дня 8 сакавіка - ЗАПРАШАЮ ЎСІХ друкаваць на сваіх Старонках вершы пра МАМ, на СВАІХ РОДНЫХ МОВАХ !!! І сама – паспрабую запоўніць свой паэтычны праект радкамі на розных мовах свету – СПЕЦЫЯЛЬНА для сваіх Сяброў !!! Вось такі эксперымент…Падтрымайце !!! Просьба ставіць аўтарскі хэштэг #МАРАФОНКАХАННЯ2
– так я буду бачыць ВАС, мы ЎСЕ будзем бачыць адзін аднога !!!
Фота – з асабістага архіва Наташа Бардзілоўская “Шчаcце чакання”.
ВАЛЯНЦІНА ГІРУЦЬ-РУСАКЕВІЧ. МАЦІ, МАТУЛЯ, МАМА. #МАРАФОНКАХАННЯ2
Сёння ДАРАВАЛЬНАЯ НЯДЗЕЛЯ. Па традыцыі прынята прасіць прабачэння адзін у аднаго. Мне здаецца, няма таго чалавека, які б не хацеў прыхіліць калена і папрасіць прабачэння ў сваёй…МАМЫ 🙏?! Бо больш, чым ЯНА – нашых грахоў не ведае ніхто (акрамя БОГА). І больш літасціва і любоўна нам НЕ ДАРУЕ НІХТО. Даруй, МАМА !
ВАЛЯНЦІНА ГІРУЦЬ-РУСАКЕВІЧ.
“Мне б да цябе спяшацца хуткакрыла,
Ды крылы тыя падразае час...
Спатоліцца б святлом усмешкі мілай
І прыхінуцца ціха да пляча.
Ў галінках бэзу пад акенцам вецер
Табе хай перашэптвае-пяе,
Матуля, мама, лепшая на свеце,
Ўсе словы найласкавыя мае.
Жыццё гады, як пацеркі, нанітвае,
І сёння з пакаяннем гавару:
За ўсе, што без спатканняў нашых, дні твае — ДАРУЙ, матуля любая,ДАРУЙ.
Маці, матуля, мама —
Першае слова самае,
Цёплае і лагоднае,
Найдарагое, роднае.
Маці, матуля, мама,
Хай і цябе таксама
Дзеці цяплом атуляць
Мамачку, маці, матулю"
На фота - Мінская ікона Божай Маці (Свята-Духаў кафедральны сабор).
MERUK AZHOLDYBAI. МАМАМ. #МАРАФОНКАХАННЯ2 INTERNACIONAL. КАЗАХСТАН.
Я ўжо замовіла : #МАРАФОНКАХАННЯ2 – будзе гучаць на розных мовах, бо няправільна, калі б мы МАТУЛЬ дзялілі “наша”-“не наша”. І вось сёння я хачу прыгадаць свайго Сябра з Казахстана @Салауат Игликов - гэта мой калега, журналіст. Вітаю, Салаўат і заўсёды замілоўваюся фота з тваіх сямейных свят, як і здымкамі з вашых казахстанскіх народных урачыстасцяў, дзе вашы МАМЫ – у нацыянальных строях, такія прыгожыя ! ДАЙ БОГ усім ім – міра, здароўя і доўгага жыцця. А я знайшла ВЕРШ ПА-КАЗАХСКУ ! Прабачце, калі будуць памылкі, але – АД ДУШЫ !
MERUK AZHOLDYBAI
"Бал бөбегін баптаған,
Анам үшін мақтанам.
Аялайтын біздерді,
Көп жасасын ақ мамам!
Әр сөзіңді жаттағам,
Жүрегімде сақтағам.
Анашым деп мақтанам,
Айналайын ақ мамам!"
"Любит своего сладкого малыша,
Я горжусь своей мамой.
Жалеющих нас,
Да здравствуют светлые мамы !
Запоминаю каждое слово,
И храню в своем сердце.
Хвастаюсь, что мама,
Навсегда моя светлая мама!"
Фота - у архіва @Салауат Игликов.
#МАРАФОНКАХАННЯ2 ПРА МАЦІ. іДА 8 САКАВІКА.
Мы шкадуем, што мала часу аддаем МАТУЛЯМ…Працуем, дасягаем чагосьці, росцім сваіх дзяцей і хвілінкі вольнай не маем …Але ж…ці варта сябе караць ? Ці хацелі б нашы МАЦІ, каб мы былі “прывязаныя” да іх спадніцы ?! Калісьці яны выпусцілі нас ў палёт з хатняга гнязда, каб мы жылі поўным, бурлівым, насычаным жыццём…каб працавалі і бралі вяршыні, каб сустрэлі сваю любоў і працягнулі род…Мяркую, МАТУЛІ ганарацца нашымі поспехамі, разумеюць Крыж, які нясуць іх дзеці і не злуюцца на нас…Можа і ўздыхнуць, узгадаўшы час, калі нас можна было ўзяць за ручку і пагуляць-прайсціся,..але ведаюць, як нам-іх дзеткам нялёгка ў сваім ДАРОСЛЫМ жыцці і …проста моляцца за нас.
ДЗЯКУЙ, паважаны @Константин Петриман за новае шчырае далучэнне да #МАРАФОНКАХАННЯ2 і дзякуй за шчыраванні. Я разумею Вас, я жадаю Вам святла душы і сіл Вашай любай матулі !

На фота – @Канстанцін Петрыман ля іконы Святой Тройцы. Хай святыя абразы абароняць нашых МАТУЛЬ !!!
КАНСТАНЦИН ПЕТРЫМАН. СПОВЕДЗЬ СЫНА. #МАРАФОНКАХАННЯ2
Ад @Канстанцін Петрыман :
“Я заўсёды спяшаўся. Сапраўды, нашыя размовы не былі ніколі даволі працяглымі. На вёску прыязджаў на пару дзён, спяшаўся падладзіць ды абнавіць нашую сядзібу ды ізноў ходу: праца, стасункі, нейкія неадкладныя справы. І нават калі матуля назусім пераехала да мяне, часу на размовы не хапала. Ды і здавалася, што паспею яшчэ нагаварыцца... Што ж, цяпер я размаўляю... Але матуля не пазнае мяне і глядзіць недзе ў далеч вачамі, што заўсёды глядзелі з надзеяй мне ў след! Я размаўляю з ёй і спадзяюся, што яна ж такі чуе мяне, чуе сэрцам сваім і, спадзяюся, даруе мне тую паспешлівасць! Але як сабе самаму дараваць?
Сёння ўсім сэрцам далучаюся да #МАРАФОНКАХАННЯ2 і шчыра дзякую спадарыні Наталлі Бардзілоўскай за такую магчымасць ! Проста стаміўся спазняцца! “

На фота – маці заўсёды чакае…
ЯЎГЕНІЯ ЯНІШЧЫЦ. СЫНОК І МАЦІ. #МАРАФОНКАХАННЯ2
Ад @Канстанцін Петрыман :

ЯЎГЕНІЯ ЯНІШЧЫЦ.
“Пaкyль яшчэ зялёнaя зямля
Tpымae нac пa мiлacцi зaкoнa,
Cынoк i Maцi – зepнe i paлля.
Cынoк i Maцi – мyдpaя iкoнa.
I cпeюць xaй yдзячныя гaды,
Бяжыць yдaль дapoгa пaлявaя.
Ён для яe мaлeнькi нaзaўжды, Hявoпытны, пaкyль янa жывaя.
Kpывaвы чac, aдкiнь cвoй гpoзны мeч, Пpыcлyxaйcя дa cцiшaнaгa cлoвa.
3 кapoткix, як caмo жыццё, cycтpэч Caткaнa ix нявeчнaя размова.”
На фота – паэт Яўгенія Янішчыц са сваім сынком.
ПРА МАТУЛЮ. ДА 8 САКАВІКА. #МАРАФОНКАХАННЯ2
@Марына Кузьміч – родам з Карэлічаў. Жыве і працуе ў Мінску. Мая калега – журналіст. Але, галоўнае, пра што хочацца сказаць і пра што піша сама Марына – гэта яе любоз да самага блізкага чалавека на Зямлі, да сваёй МАМЫ. Сама матуля – @Марына Кузьміч не па чутках ведае, што такое матулін лёс : бяссонныя ночы, адвечныя хваляванні і абсалютная любоў да свайго дзіця ! Мілая Марына – разам з Вамі перадаем найлепшыя пажаданні Вашаму роднаму чалавечку, МАЦІ Галіне Пятроўне Кузьміч !!! І – вялікі ДЗЯКУЙ, што ўпрыгожылі сваім удзелам наш #МАРАФОНКАХАННЯ2, прысвечаны 8 сакавіка !!!
На фота – @Марына Кузьміч са сваімі дзеткамі.
МІКОЛА ЛЯШЧУН. Я СЛАЎЛЮ МАМУ. #МАРАФОНКАХАННЯ2
Ад @Марына Кузьміч :
“Удзельнічаю ў #МАРАФОНКАХАННЯ2
ад паважанай Наташа Бардзілоўская
Як цудоўна, што можна крыху прыпыніцца і задумацца, наколькі ты шчаслівы, калі ў цябе ёсць мама!
Выказаць словы падзякі за тое, што нарадзіла, выгадавала, выхавала, часам, можа, дзесьці, ахвяравала асабістымі жаданнямі. Гэта пра маю маму Галіну Пятроўну Кузьміч
Усё для дзяцей - вось яе дэвіз, жыццёвае крэда.
І такі верш ёй хачу прачытаць:
МІКОЛА ЛЯШЧУН.
“Я слаўлю мамы светлае імя –
Пяшчотнае, нібыта яблынь квецень.
Матулінага сэрца цеплыня
Нас сагравае лепш за ўсё на свеце.
Я слаўлю мамы светлую душу,
Якая разумее нас з паўслова.
Я толькі маму памагчы прашу,
Калі жыццё паставіцца сурова.
Я слаўлю позірк маміных вачэй,
Якія бачаць, што нам невядома.
Даруйце боль праплаканых начэй,
Калі нас доўга не бывае дома.
Я слаўлю маму, бо яна – як Бог –
Усім прабачыць і усё даруе,
Яна для нас сабою ахвяруе,
Як аніхто пакуль яшчэ не змог.”

На фота – Марына і Галіна Пятроўна Кузьміч.
ДЛЯ НАШЫХ МАЦІ. ДА 8 САКАВІКА. #МАРАФОНКАХАННЯ2
Паглядзіце кліп, які @Марына Кузьміч стварыла для сваёй МАТУЛІ…Праўда, кранальна ?!
https://www.facebook.com/100002284419018/videos/599586784960929