Лёгкая Мова
4.41K subscribers
1.09K photos
46 videos
1 file
33 links
Створана зь любоўю да беларускае мовы і беларусаў 🩵

Тэрыторыя клясычнага правапісу 😌
加入频道
ЯДЛО́ВЕЦ (jadłoviec)
(назоўнік | мужчынскі род)

Вечназялёны куст, радзей дрэва, расьліна сямейства кіпарысавых з ягадападобнымі чорна-сінімі пладамі.

🔸За дарогай адразу кусьцікі, хвойкі, ядловец. (Быкаў).
#словы_Я
Я́ЛАВІЧЫНА (jałavičyna)
(назоўнік, жаночы род)

Мяса каровы як ежа.

🔸Кавалак ялавічыны, што захапілі з сабою, пакідаючы абжытую друкарню на беразе дзікага возера, парэзалі на тонкія скрылікі. (Карпаў).
#словы_Я
ЯДВÁБ (jadvab)
(назоўнік, мужчынскі род)

📍У некаторых слоўніках лічыцца састарэлым словам.

1. Валакно, якое выпрацоўваюць вусені тутавага шаўкапрада.

2. Ніткі або пража з такога валакна ці са штучнага сынтэтычнага валакна.

3. Тканіна з такіх нітак, пражы ці са штучнага, сынтэтычнага валакна.

4. Пераноснае значэньне: пра тое, што сваім бляскам, мяккасьцю, гладкасьцю і пад. нагадвае такія ніткі або тканіну.

🔸️За каляінкамі для калёс — шырэйшыя стужачкі таго ж травянога ядвабу. (Гартны).
#словы_Я
ЯСАЧКА (jasačka)
(мужчынскі і жаночы род)

Ласкавы зварот да кагосьці.

🔸️Шэпчуць нечыя вусны: — Як цябе я люблю, мая ясачка. (Зарыцкі)
🔸️Куды ж ты, мая ясачка, пойдзеш? (Грахоўскі)
#словы_Я
ЯСІК (jasik)
(назоўнік, мужчынскі род)

Маленькая падушка.

🔸️Тата бухае сяньнік на ложак, мама засьцілае прасьціною, зьверху новаю посьцілкаю, кладзе горачкай падушкі і на самы верх — маленечкі ясік, вышыты валошкамі. (Каліна)
🔸️У спальні стаялі два нікеляваныя ложкі, засланыя квяцістымі капамі, на іх — пышныя падушкі з маленькаю наверсе — ясікам. (Пальчэўскі)
#словы_Я