ЗАВАДА́ТАР (zavadatar)
(назоўнік | мужчынскі род)
⠀
Той, хто пачынае, арганізоўвае што-н.; верхавод, зачыншчык.
⠀
🔸Была .. [Майка] ў школе верхаводам, завадатарам усякіх гульняў. (Лынькоў).
🔸Заўсёды і ўсюды знойдзецца свой завадатар, нехта такі, хто становіцца над астатнімі. (Васілёнак).
#словы_З

АХА́ЙНЫ (achajny)
(прыметнік | мужчынскі род)
⠀
Старанна прыбраны; чысты, акуратны.
⠀
🔸Алесь і Зіна — самі сіроты — кожны па-свойму адчулі ў гэтым ахайным прыемным чалавеку [Нікіфаровічу] нешта бацькоўскае. (Броўка).
🔸За.. [Міколам Лазьнюком] крочыў майстар Красовіч — пажылы каржакаваты мужчына ў ахайным форменным гарнітуры. (Васілёнак).
#словы_А

БЯНТЭ́ЖЫЦЦА (biantežycca)
(дзеяслоў | незакончанае трываньне)
⠀
Хвалявацца, непакоіцца, губляцца.
⠀
🔸Калі .. [Кастусь] называў яе не «Волька», а «Волечка», яна чырванела і бянтэжылася. (Чорны).
🔸Жора не бянтэжыўся ў гэтым шумлівым акружэньні, — аглядваючы дзяўчат чорнымі цікаўнымі вачамі, малы адказваў спакойна. (Мележ).
⠀
❗Назоўнік: БЯНТЭ́ЖЛІВАСЬЦЬ
#словы_Б

НЕПЯРЭ́ЛІЎКІ (niepiareliŭki)
(назоўнік)
⠀
Размоўнае слова: кепскія справы; нявыкрутка.
⠀
🔸— Падмацуемся... і пададзімся адсюль далей, — так раіў сябрам Клышэўскі. — На вясну вернемся, а пакуль непярэліўкі, пойдзем у лясы, туды, пад Клайпеду. (Броўка).
Дзед шапнуў унуку:
🔸— Бяжы, ратуй свайго дружбака! Відаць, у яго нейкія непярэліўкі. (Рылько).
#словы_Н

КРЫВАДУ́ШНІЧАЦЬ
(дзеяслоў | незакончанае трываньне)
⠀
Паступаць няшчыра, праяўляць у паводзінах ілжывасьць.
⠀
❗Назоўнік: КРЫВАДУШНАСЬЦЬ, КРЫВАДУШША
❗Прыметнік: КРЫВАДУШНЫ
⠀
[Генрых] разумеў усё, і яго чыстая дзіцячая душа не магла крывадушнічаць. (Ракітны).
#словы_К

ПЛЁТКА (plotka)
(назоўнік | жаночы род)
⠀
1. Неправераная або ілжывая чутка (рас. ''слух''), якая перадаецца з вуснаў у вусны і звычайна шкодзіць чыёй-н. рэпутацыі.
⠀
🔸Той такую плётку прынёс, той гэткую. Так і малолі языкамі да самага полудня. (Карпюк).
🔸Пушчаная злым языком плётка, што хадакоў затрымалі за зладзейства і пасадзілі ў астрог, хутка разьвеялася. (Пальчэўскі).
⠀
2. Раменны, вяровачны і пад. бізун.
⠀
🔸Плёткамі пасечанае цела, Да плячэй кашуля прыкіпела, Ды жывы Данілка. (Бялевіч).
⠀
❗Дзеяслоў: ПЛЯТКАРЫЦЬ
#словы_П

✏️Як сказаць па-беларуску ''РАСПУСКАТЬ НЮНИ''?
✏️Вось так:
🔸Румы папускаць
🔸Кізі (кізікі) распускаць (папускаць)
🔸Сьліну папускаць
🔸Плакаць, як дзіця
🔸Вочы (вочкі) на кулак праціраць
🔸Румзаць
#фразэалягізмы
✏️Вось так:
🔸Румы папускаць
🔸Кізі (кізікі) распускаць (папускаць)
🔸Сьліну папускаць
🔸Плакаць, як дзіця
🔸Вочы (вочкі) на кулак праціраць
🔸Румзаць
#фразэалягізмы
ВАЛО́ШКА (vałoška)
(назоўнік | жаночы род)
⠀
Травяністая расьліна сямейства складанакветных, якая расьце звычайна ў азімых пасевах і цьвіце сінімі кветкамі; васілёк.
⠀
🔸З густога лесу жыта.. вытыркалі ўперад сінія галоўкі цыбатае валошкі. (Гартны).
#словы_В

✏️Як ''ДАВАТЬ НА ЧАЙ'' ці ''ОСТАВЛЯТЬ ЧАЕВЫЕ'' па-беларуску?
⠀
Напрыклад: ''ДАВАЦЬ ГАСЬЦІНЦА''.
⠀
❔А як вы звычайна дзякуеце афіцыянтам?
#словы_Г
⠀
Напрыклад: ''ДАВАЦЬ ГАСЬЦІНЦА''.
⠀
❔А як вы звычайна дзякуеце афіцыянтам?
#словы_Г
МІНА́К (minak)
(назоўнік | мужчынскі род)
⠀
Тое, што і прахожы.
⠀
🔸Мінак паглядзеў на Мірона, як на пустое месца і пашыбаваў сабе далей. (Аўласенка).
❔Дык МІНАК ці ПРАХОЖЫ? Што вам больш па душы?
#словы_М

Пару дзён таму мы ладзілі апытанку наконт вашых улюбёных словаў — гэтае адно з самых частых, што вы дасылалі! 🥰
МАТУ́ЛЯ (matula)
(назоўнік | жаночы род)
Размоўнае слова, ласкальная форма: тое, што і мама. Гэтаксама перакладаецца на рас. як "мамаша", "маманя".
🔸Бацька не матуля: не пацалуе і не прытуле (прыказка).

АКСАМÍТ (aksamit)
(назоўнік | мужчынскі род)
⠀
Шаўковая тканіна з кароткім густым ворсам.
⠀
🔸Аксеня была ў новай сукенцы зь вішнёвага аксаміту. (Чорны).
⠀
❗Прыметнік: АКСАМІТАВЫ, АКСАМІТНЫ
⠀
📍Кветкі ''бархатцы'', адпаведна, называюцца ''АКСАМІТКАМІ''.

НАВАЛЬНÍЦА (navalnica)
(назоўнік | жаночы род)
⠀
1. Атмасфэрная зьява — непагода з маланкай, громам, дажджом або градам і моцным ветрам.
⠀
🔸Закружыўся віхор, узьнімаючы пыл. Насоўвалася вялізная чорная хмара, яе разрэзала маланка, потым ударыў раскацісты гром. Пачыналася навальніца. (Гурскі).
⠀
2. Пераноснае значэньне: бурныя, грозныя падзеі.
⠀
🔸Адшумелі гарачыя дні Баявых, агнявых навальніц. (Хведаровіч).
⠀
3. Пераноснае значэньне: бурнае праяўленьне якіх-н. пачуцьцяў.
⠀
🔸І расла навальніца нянавісьці дзікай і злосьці. (Глебка).
⠀
4. Пераноснае значэньне: бяда, небясьпека.
⠀
🔸Няхай цябе мінуць усе навалы, каб ты ня ведала ніякіх навальніц! (Дубоўка).
❔А вы любіце навальніцы? ⛈️

Яшчэ адно слова, якое вы дасылалі нам часьцей за астатнія 💕
⠀
ПЯШЧО́ТА (piaščota)
(назоўнік | жаночы род)
⠀
1. Поўнае задавальненьне чыіх-н. жаданьняў, капрызаў.
⠀
🔸Руды ў пяшчоце дый у ласцы: Штодзень тры разы бульбы ў ражцы Даюць яму, ды шчэ й з мукою. (Крапіва).
⠀
2. Пачуцьцё ласкі, замілаваньня, мяккасьці ў адносінах да каго-, чаго-н.
⠀
🔸[Кіру] ахапіла такая пяшчота, што, убачыўшы бацьку.., яна абвіла яго шыю і пачала цалаваць у шчокі, у нос, у лоб. (Карпаў).
⠀
3. Толькі множны лік (пяшчоты, -чот): учынкі, словы, якімі выказваюцца пачуцьці ласкі, замілаваньня.
⠀
🔸Карызна ў бурныя пяшчоты пераліваў сваё, прывезенае з раёна, узрушэньне. (Зарэцкі).

АЖЫ́НА (ažyna)
(назоўнік | жаночы род)
⠀
1. Кустовая ягадная расьліна сямейства ружакветных з калючымі сьцябламі.
⠀
🔸Масюк і Сушыцкі ў гэты час сядзелі ў канцы вёскі пад кустом ажыны. (Пальчэўскі).
⠀
2. Часьцей множны лік (ажыны, ажын): чорна-шызыя ядомыя ягады гэтай расьліны, з выгляду падобныя на маліны.
⠀
🔸[Каза:] — Але я ўсю пушчу гэту Абягаю зь лета ў лета. Пакажу, дзе шмат чарніц, Шмат малін, ажын, суніц. (Муравейка).