✏️Як сказаць па-беларуску "ТОЧКА ЗРЕНИЯ":
⠀
🔸"ПУНКТ ГЛЕДЖАНЬНЯ"
⠀
🔸Некаторыя слоўнікі дапускаюць ужываньне выразу "ПУНКТ ПОГЛЯДУ".
⠀
❗Ні ў якім разе не кажам "кропка погляду" і тым больш "кропка зроку" 😉
#фразэалягізмы

АГРЭ́СТ (agrest)
(назоўнік | мужчынскі род)
⠀
1. Кустовая садова-ягадная расьліна сямейства агрэставых.
⠀
🔸Ад шашы дом аддзяляўся садам з чатырох яблынь і кустамі агрэсту і парэчак. (Маўр).
⠀
2. Кісла-салодкія ягады гэтай расьліны.
#словы_А

ГÁЛІЦЦА (halicca)
(дзеяслоў | незакончанае трываньне)
⠀
Размоўнае слова: квапіцца на што-н., імкнуцца завалодаць чым-н.
⠀
🔸Галіцца на чужое дабро.
#словы_Г

А вось і тое самае ГАЛІЦЦА з націскам на другі склад 😊
⠀
ГАЛІ́ЦЦА (halicca)
(дзеяслоў | незакончанае трываньне)
⠀
1. Галіць сябе; брыцца.
⠀
[Янукевіч] старанна галіўся і доўга ўціраў далонямі крэм у скуру шчок. (Хадкевіч).
⠀
2. Не насіць барады і вусоў. Як і некалі, дзядзька Іван не адпускае барады, голіцца. (Васілевіч).
⠀
❗Назоўнік: ГАЛЕНЬНЕ

ЦЫРАВА̜́ЦЬ (cyravać)
(дзеяслоў | незакончанае трываньне)
⠀
1. Зашываць дзірку ў якой-н. тканіне, вырабе, ня сьцягваючы краі ў рубец, а пераплятаючы ніткі тым або іншым спосабам.
⠀
[Маці] падняла Алесевы шкарпэткі з падлогі і.. пачала іх цыраваць. (Броўка).
⠀
2. Рамантаваць сетку (у 1 знач.), зьвязваючы разарваныя канцы.
#словы_Ц

ТЫНК (tynk)
(назоўнік мужынскі род)
⠀
1. Аздабленчы (рас. отделочный) раствор з сумесі вяжучых рэчываў (вапны, цэмэнту, гліны, пяску, вады і пад.), які наносяць на паверхню будынкаў, унутраных сьцен памяшканьняў і пад.
⠀
🔸Пытаюся ў будаўнікоў: — Мо' прымеце ўжо навасёлаў? — Рыхтуем пірагі для вас, А вы не падаяце вестак, — Дзяўчына кажа мне ў адказ І тынк замешвае, як цеста. (Аўрамчык).
⠀
2. Цьвёрды слой такога раствору на паверхні будынкаў, на ўнутраных сьценах.
⠀
🔸Тынк у розных мясьцінах быў абабіты, з-пад яго сьвяціліся пераплёты дранак, прыбітых да сьцен. (Колас).
🔸Тынк на сьценах даўно ўжо змылі дажджы, і дом пачарнеў. (Чорны).
🔸Падлога страсянулася, са столі і сьцен пасыпаўся тынк. (Мележ).
⠀
❗Дзеяслоў: ТЫНКАВАЦЬ
#словы_Т

А мы тут прыказку знайшлі:
СМОЎЖ ПАЎЗЕ, ПАЧАКАНКУ ВЯЗЕ (рас. ''Улита едет, да когда-то будет'') — гэтак кажуць, калі ня ведаюць, як доўга давядзецца чакаць абяцанага.
#прыказкі

На фота Гомель ад @vovaosipenko (Instagram) 😍
⠀
ЗЬНÍЧКА (źnička)
(назоўнік | жаночы род)
⠀
Размоўнае слова: зорка, што падае (якая «зьнікае»).
⠀
🔸Недзе далёка ўперадзе прамільгнула зьнічка, праз некаторы час упала другая. (Васілёнак).
🔸У небе дзесь далёка Над лесам тым у момант вока Мігнецца стужка агнявая — То зьнічка згасьне залатая. (Колас).
#словы_З

АСÁДКА (asadka)
(назоўнік | жаночы род)
⠀
Пісьмовая прылада — палачка, у якую ўстаўляецца пяро; тое, што і ручка.
⠀
🔸А тым часам галоўнае было ўсё ўперадзе: дастаць аркуш паперы для кантракта, асадку, чарніла, пяро. (Колас).
🔸Прывычным вокам Варанецкі агледзеў іх, прывычным жэстам узяў асадку і падпісаў некалькі паперак. (Скрыган).
🔸А ў рабочым пакоі ляжала асадка і пачаты ліст да маскоўскага сябра. (Лужанін).

САЧЫ́ЦЬ (sačyć)
(дзеяслоў | незакончанае трываньне)
⠀
1. Назіраць за тым, што рухаецца, пераводзячы за ім позірк.
⠀
🔸Малашкін доўга сачыў за воблачкам, аж пакуль яно не растала ў паветры. (Пестрак).
🔸Вось і цяпер Грыша прылажыў брылём руку да ілба і сочыць, як жаваранак падае каменем на зямлю. (Пальчэўскі).
⠀
2. Глядзець на каго-, што-н., не адрываючы вачэй.
⠀
🔸Туравец, які сачыў за полем, убачыў наводдалек постаці. (Мележ).
🔸[Мірон] пяшчотна падкладаў трэскі і сачыў, як языкі полымя лізалі іх. (Маўр).
⠀
3. Пазіраючы куды-н., падглядваць.
⠀
🔸Маці прычыніла дзьверы і нават у шчылінку не сочыць. (Гарбук).
#словы_С

КРА́СКА (kraska)
(назоўнік | жаночы род)
Палявая кветка.
🔸Ідуць касцы, зьвіняць іх косы,
Вітаюць буйныя іх росы,
А краскі ніжай гнуць галовы,
Пачуўшы косак звон сталёвы. (Колас).
#словы_К
(назоўнік | жаночы род)
Палявая кветка.
🔸Ідуць касцы, зьвіняць іх косы,
Вітаюць буйныя іх росы,
А краскі ніжай гнуць галовы,
Пачуўшы косак звон сталёвы. (Колас).
#словы_К
СЛАНЕ́ЧНІК (słaniečnik)
(наазоўнік | мужчынскі род)
⠀
1. Аднагадовая травяністая расьліна сямейства складанакветных з буйным жоўтым суквецьцем на высокім сьцябле (вырошчваецца ў асноўным для атрыманьня алею з насеньня).
⠀
🔸На палях, апрача пшаніцы, расьсьцілаюцца цэлыя лясы сланечніку. (Пестрак).
🔸Ніжэй згіналі цераз плот цяжкія шапкі цыбатыя сланечнікі. (Адамчык).
⠀
2. Насеньне гэтай расьліны, якое ядуць як ласунак.
⠀
🔸[Максім Сьцяпанавіч:] – І танцаваць ня ўмею. Не навучыўся, бачыш, у маладосьці, бо гэта, як і лусканьне сланечніку, страшэнным мяшчанствам лічылася. (Карпаў).

ЖНІ́ВЕНЬ (žnivień)
(назоўнік | мужчынскі род)
⠀
Восьмы месяц года, апошні летні месяц.
⠀
🔸Быў канец жніўня — час, калі сьпяшаліся на вучобу студэнты, вярталіся ўдзельнікі шматлікіх экскурсій, людзі, якія адпачывалі на курортах. (Даніленка).
#словы_Ж

ПРЫСТУ́ПКА (prystupka)
(назоўнік | жаночы род)
⠀
1. Падножка, ступенька, па якіх падымаюцца ўверх або спускаюцца ўніз.
⠀
🔸Прыступка трамвая.
🔸Гэты нізенькі ў дзьве прыступкі ганак быў улюбёным месцам адпачынку для ўсіх жыхароў нашай кватэры. (Ракітны).
🔸Па добра знаёмай крутой лесьвіцы з абцёртымі прыступкамі .. [Вера] ўзабралася на мансарду. (Асіпенка).
⠀
2. Пераноснае значэньне, размоўнае слова: асобны этап у разьвіцьці чаго-н., у якой-н. справе.
⠀
🔸Вызваленьне беларускага народа з царскіх і панскіх ярэм — яшчэ адна прыступка ў будыніне канчатковай свабоды чалавецтва. (Лужанін).
🔸Але ні да чаго так не ляжала яго сэрца, як да працы журналіста. Ён зьведаў усе прыступкі гэтай складанай справы — ад пасыльнага да рэдактара. (Машара).
#словы_П

ХВÁЛЯ (chvala)
(назоўнік | жаночы род)
⠀
1. Вадзяны вал, які ўтвараецца гайданьнем паверхні вады.
⠀
🔸Марскія хвалі.
🔸Каля нізкага берага.. ледзь чутна, раскошліва пахлёбвае хваля. (Брыль).
⠀
2. Пераноснае значэньне: пра тое, што сваім рухам, формай нагадвае хвалі.
⠀
🔸Акно расчынілася, хваля сьвежага паветра зь ліпавым водарам абдала Зосю. (Хомчанка).
🔸Дыхне ветрык і бягуць прыбоем жытнёвыя хвалі ў неабсяжную даль. (Машара).
⠀
3. Пераноснае значэньне: прыліў або праяўленьне якога-н. пачуцьця, адчуваньня.
⠀
🔸Сэрца захліснула цёплая пяшчотная хваля. (Місько).
🔸З кожным новым пытаньнем у душы чалавека падымаецца хваля ярасьці. («Полымя»).
⠀
4. Спэцыяльны тэрмін: форма распаўсюджваньня ваганьняў у пругкім асяродзьдзі.
⠀
🔸Электрамагнітныя хвалі.
🔸Гукавая хваля.

5. Пераноснае значэньне; чаго. Пра масу, плынь чаго-н., што рухаецца адно за адным з пэўнымі інтэрваламі, перапынкамі.
⠀
🔸Першая хваля, дзесятка паўтара, прайшла на вялікай вышыні, пабліскваючы чырваньню ад набрынялай, гатовай выпусьціць сонца на небакрай, зары. (Хадкевіч).
⠀
6. Пераноснае значэньне; чаго. Узмоцнены рух, праяўленьне чаго-н.
⠀
🔸Хваля пратэсту.
🔸Хваля арыштаў.

ПАДАРÓЖЖА (padarožža)
(назоўнік | ніякі род)
⠀
1. Паездка на чым-н. або пешы паход (звычайна далёка ад таго месца, дзе жывеш).
⠀
🔸Падарожжа па моры.
🔸Кругасьветнае падарожжа.
🔸Яшчэ зь зімы рыхтавала.. [Ліда] вучняў да.. падарожжа па вобласьці. (Шамякін).
⠀
2. Літаратурны жанр.
⠀
🔸Сяргей кульгаў, ходзячы па пакоі, разглядаў падоўгу два тоўстыя тамы падарожжаў Пржэвальскага ў бліскучай .. вокладцы і хваліў камсамольцаў. (Галавач).