Лёгкая Мова
4.29K subscribers
1.13K photos
63 videos
1 file
38 links
Створана зь любоўю да беларускае мовы і беларусаў 💜
加入频道
🐞БАГО́ЎКА (bahoŭka)
(назоўнік | жаночы род)

Тое, што і божая кароўка.

🔸Багоўка у тваёй далоні, як кропля цёплая крыві. (Караткевіч).
#словы_Б
АБІБО́К (abibok)
(назоўнік | мужчынскі род)

🔸Размоўнае слова, пагардлівае: лежабок, гультай.

[Жывіцкі:] Ты ўсё лёгкае работы хацеў і зрабіўся нарэшце абібокам, гультаём. (Чорны).
#словы_А
Сябры, а ці валодаеце вы беларускаю лацінкаю? Змаглі правільна прачытаць цытату Уладзімера Арлова?
#цытаты #lacinka
ДРАНЦЬВÉЦЬ (dranćvieć)
(дзеяслоў | незакончанае трываньне)

Дзеравянець, нямець, страчваць адчувальнасьць.

🔸Ад холаду дранцьвелі рукі і ногі, але ..[Эдазі] плыў і плыў уперад. (Каваль).
🔸Шкада было матораў гэтых машын, шкада было шафёраў, рукі якіх дранцьвелі ад напружаньня. (Кулакоўскі).
#словы_Д
ВАЛАЦУ́ГА (vałacuha)
(назоўнік | мужчынскі і жаночы род)

1. Размоўнае слова: бяздомны чалавек, які ня мае пэўнага прыстанішча і заняткаў; бадзяга.

🔸Бежанства зблытала.. [Сёмкавы] разьлікі, выбіла з-пад ног падпору і вось — перад.. [Рыгорам] бяздомны валацуга. (Гартны).

2. Лаянкавае слова: пра таго, хто любіць валачыцца, цягацца бяз справы.
#словы_В
БУХМÁТЫ (buchmaty)
(прыметнік | мужчынскі род)

Размоўнае слова: пышны, пушысты.

🔸З аднаго боку бухматымі гольлямі шапацелі хвоі, а з другога — пад ветрам ракаталі хвалі. (Броўка).
🔸Грабель мільганьнем, звонам кос Трымцяць ліловыя прасторы, І вось, нібы ў зялёным моры, Плыве бухматы воз. (Крапіва).
#словы_Б
І зноў беларуская лаціначка!
#lacinka
✏️Як сказаць па-беларуску "ТОЧКА ЗРЕНИЯ":

🔸"ПУНКТ ГЛЕДЖАНЬНЯ"

🔸Некаторыя слоўнікі дапускаюць ужываньне выразу "ПУНКТ ПОГЛЯДУ".

Ні ў якім разе не кажам "кропка погляду" і тым больш "кропка зроку" 😉
#фразэалягізмы
АГРЭ́СТ (agrest)
(назоўнік | мужчынскі род)

1. Кустовая садова-ягадная расьліна сямейства агрэставых.

🔸Ад шашы дом аддзяляўся садам з чатырох яблынь і кустамі агрэсту і парэчак. (Маўр).

2. Кісла-салодкія ягады гэтай расьліны.
#словы_А
ГÁЛІЦЦА (halicca)
(дзеяслоў | незакончанае трываньне)

Размоўнае слова: квапіцца на што-н., імкнуцца завалодаць чым-н.

🔸Галіцца на чужое дабро.
#словы_Г
А вось і тое самае ГАЛІЦЦА з націскам на другі склад 😊

ГАЛІ́ЦЦА (halicca)
(дзеяслоў | незакончанае трываньне)

1. Галіць сябе; брыцца.

[Янукевіч] старанна галіўся і доўга ўціраў далонямі крэм у скуру шчок. (Хадкевіч).

2. Не насіць барады і вусоў. Як і некалі, дзядзька Іван не адпускае барады, голіцца. (Васілевіч).

Назоўнік: ГАЛЕНЬНЕ
#словы_Г
ЦЫРАВА̜́ЦЬ (cyravać)
(дзеяслоў | незакончанае трываньне)

1. Зашываць дзірку ў якой-н. тканіне, вырабе, ня сьцягваючы краі ў рубец, а пераплятаючы ніткі тым або іншым спосабам.

[Маці] падняла Алесевы шкарпэткі з падлогі і.. пачала іх цыраваць. (Броўка).

2. Рамантаваць сетку (у 1 знач.), зьвязваючы разарваныя канцы.
#словы_Ц
ТЫНК (tynk)
(назоўнік мужынскі род)

1. Аздабленчы (рас. отделочный) раствор з сумесі вяжучых рэчываў (вапны, цэмэнту, гліны, пяску, вады і пад.), які наносяць на паверхню будынкаў, унутраных сьцен памяшканьняў і пад.

🔸Пытаюся ў будаўнікоў: — Мо' прымеце ўжо навасёлаў? — Рыхтуем пірагі для вас, А вы не падаяце вестак, — Дзяўчына кажа мне ў адказ І тынк замешвае, як цеста. (Аўрамчык).

2. Цьвёрды слой такога раствору на паверхні будынкаў, на ўнутраных сьценах.

🔸Тынк у розных мясьцінах быў абабіты, з-пад яго сьвяціліся пераплёты дранак, прыбітых да сьцен. (Колас).
🔸Тынк на сьценах даўно ўжо змылі дажджы, і дом пачарнеў. (Чорны).
🔸Падлога страсянулася, са столі і сьцен пасыпаўся тынк. (Мележ).

Дзеяслоў: ТЫНКАВАЦЬ
#словы_Т
А мы тут прыказку знайшлі:

СМОЎЖ ПАЎЗЕ, ПАЧАКАНКУ ВЯЗЕ (рас. ''Улита едет, да когда-то будет'') — гэтак кажуць, калі ня ведаюць, як доўга давядзецца чакаць абяцанага.
#прыказкі
На фота Гомель ад @vovaosipenko (Instagram) 😍

ЗЬНÍЧКА (źnička)
(назоўнік | жаночы род)

Размоўнае слова: зорка, што падае (якая «зьнікае»).

🔸Недзе далёка ўперадзе прамільгнула зьнічка, праз некаторы час упала другая. (Васілёнак).
🔸У небе дзесь далёка Над лесам тым у момант вока Мігнецца стужка агнявая — То зьнічка згасьне залатая. (Колас).
#словы_З
АСÁДКА (asadka)
(назоўнік | жаночы род)

Пісьмовая прылада — палачка, у якую ўстаўляецца пяро; тое, што і ручка.

🔸А тым часам галоўнае было ўсё ўперадзе: дастаць аркуш паперы для кантракта, асадку, чарніла, пяро. (Колас).
🔸Прывычным вокам Варанецкі агледзеў іх, прывычным жэстам узяў асадку і падпісаў некалькі паперак. (Скрыган).
🔸А ў рабочым пакоі ляжала асадка і пачаты ліст да маскоўскага сябра. (Лужанін).
#словы_А
САЧЫ́ЦЬ (sačyć)
(дзеяслоў | незакончанае трываньне)

1. Назіраць за тым, што рухаецца, пераводзячы за ім позірк.

🔸Малашкін доўга сачыў за воблачкам, аж пакуль яно не растала ў паветры. (Пестрак).
🔸Вось і цяпер Грыша прылажыў брылём руку да ілба і сочыць, як жаваранак падае каменем на зямлю. (Пальчэўскі).

2. Глядзець на каго-, што-н., не адрываючы вачэй.

🔸Туравец, які сачыў за полем, убачыў наводдалек постаці. (Мележ).
🔸[Мірон] пяшчотна падкладаў трэскі і сачыў, як языкі полымя лізалі іх. (Маўр).

3. Пазіраючы куды-н., падглядваць.

🔸Маці прычыніла дзьверы і нават у шчылінку не сочыць. (Гарбук).
#словы_С