Як сказаць па-беларуску "ИЗ ОДНОГО ТЕСТА"?
🔸Чэрці адное шэрсьці
🔸Бліны-ляпешкі з аднае дзежкі (рас. "квашни")
❓Як вам такія ''чэрці''? 😊
📍Фота: @anyagrapes
#фразэалягізмы

Хутка ва ўсіх дамах краіны! 🐈🎄
ДÁЦЬ РÁДЫ (-У) можна каму ці чаму. А мае гэты выраз наступныя значэньні:
1. ДАЦЬ РАДУ: Парадзіць, параіць.
🔸️Табе раду я дам, як бяду ашукаць. (Купала).
2. ДАЦЬ РАДЫ: Адолець, управіцца з кім-, чым-н.
🔸️Кабанам цяжка было даць рады, яны раўлі, як зьвяры, і не хацелі ці не маглі падняцца. (Чорны).

Вітанкі, сябры! Мы, разам з Каляднаю Крамаю, вырашылі зладзіць калядную разыгранку ☃️
Далучаймася: https://www.instagram.com/p/C1EFw3vIE4m/?igshid=ZDE1MWVjZGVmZQ==

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
20 спосабаў, як назваць лянівага чалавека 😉
🔸️абібОк
🔸️гультАй
🔸️латрУга
🔸️нядбАйла
🔸️нядбАлец
🔸️лянІвец
🔸️лОтра
🔸️баглАй
🔸️байбАк
🔸️убОіна
🔸️віхлЯй
🔸️брЫнда
🔸️біньдзЮк
🔸️бІндус
🔸️дзяньгУб
🔸️дЫндаль
🔸️папіхАйла
🔸️таўлУй
🔸️трУцень
🔸️бЭйбус
Які зь іх ваш фаварыт? 😄
🔸️абібОк
🔸️гультАй
🔸️латрУга
🔸️нядбАйла
🔸️нядбАлец
🔸️лянІвец
🔸️лОтра
🔸️баглАй
🔸️байбАк
🔸️убОіна
🔸️віхлЯй
🔸️брЫнда
🔸️біньдзЮк
🔸️бІндус
🔸️дзяньгУб
🔸️дЫндаль
🔸️папіхАйла
🔸️таўлУй
🔸️трУцень
🔸️бЭйбус
Які зь іх ваш фаварыт? 😄
Ці чыталі вы раман Івана Шамякіна "Сэрца на далоні"? А ці ведалі, што ягоная назва — гэта цэлы фразэалягізм, які нават мае адпаведнік у расейскай мове — "душа нараспашку"? 🤍
А яшчэ ў фразы ёсьць 'сынонімы':
🔸️Душа наросхрыст (нáхлашч)
🔸️Шчырая душа
#фразэалягізмы
А яшчэ ў фразы ёсьць 'сынонімы':
🔸️Душа наросхрыст (нáхлашч)
🔸️Шчырая душа
#фразэалягізмы
Як усё ж завецца гэтае цудоўнае дрэва?🌲 А што тады такое ёлка? Расказываем 😉
Паводле В. Вячоркі:
✏️Cлова ёлка ў значэньні адпаведнага дрэва ведаюць асобныя беларускія гаворкі — напрыклад, на Віленшчыне.
✏️У іншыя гаворкі ды ў літаратурную мову слова ёлка прыйшло ўжо ў савецкі час для абазначэньня менавіта сьвяточнага дрэва. Яшчэ "ёлачкай" могуць называць узор вышыўкі.
✏️Беларускія этымолягі з агульнаславянскай пэрспэктывы і пра елку, і пра ёлку кажуць: такія формы "маюць вельмі абмежаваны характар: галоўным чынам беларуска-руская тэрыторыя".
✏️На пераважнай жа бальшыні абшару менавіта беларускае мовы вядомая назва дрэва ялíна, з варыянтамі éліна, ялінá, а нават ядлíна.
✏️Ёлка ў роце! Гэта значыць — горка, прыкра ў роце. Многія ў Беларусі, нават расейскамоўныя, ведаюць і ўжываюць беларускі прыметнік ёлкі, які апісвае спэцыфічны непрыемны смак сапсаванага масла ці сала. Ёсьць і дзеясловы — зьялчэць, ёлкнуць. Этымалёгія слова зьвязаная з старымі яшчэ індаэўрапейскімі каранямі, як у слова эль. Гэтак беларускае слова ёлка са значэньнем горкага смаку падказвае нам, што для сьвяточнага дрэва лепей выбіраць іншыя словы.
✏️Сьвяткаваньне пад назваю калядная ялінка, перажыўшы савецкія часы на эміграцыі, вярнулася на Бацькаўшчыну. То хай жыве ялінка!
🔸А ялінка!.. Чаго толькі
На яе няма галінках!
Сьвецяць зоркі і вясёлкі
У бліскучых павуцінках. (Я. Колас).

❗️Запомнім: формы дзеепрыметнікаў з суфіксам -ЯЧ ("надыходзЯЧыя") не ўласьцівыя нашай мове.
Як жа тады сказаць па-беларуску шырока ўжыванае "с наступающим/наступающими"?
Вось некалькі варыянтаў:
🔸️З надыходам сьвятаў!
🔸️З блізкімі сьвятамі!
🔸️З хуткімі сьвятамі!
🔸️З надыходнымі сьвятамі!
За пост дзякуем чароўнай @bolacka_ 🤍

Forwarded from Kiera dy Hardź
Вітаю шаноўнае спадарства!
Віншую ўсіх з калядамі!
(Хоць яны й пачаліся ужо як тыдзень, я думаю, што зваротак будзе усё адно дарэчным)
Сам гэтым годам я ўжо калядаваў, таму, для ўсіх хто яшчэ не пасьпеў, але плянуе, я пакідаю некалькі сваіх калядавальных песьняў, каторыя пісаліся літаральна два дні таму на нашыя каляды.
Спадзяюся, яны прыйдуцца ўсім да слыху)
(Імаверна, што маіх калядаванкаў тутай у прышласьці можа стаці болей, бо да канцу калядаў я пляную напісаць яшчэ некалькі песьняў)
Чытайма й сьпявайма!!

Вой ішла Каляда, Каляда-Калядка!
Вой зайшла Каляда, Каляда ў хатку!
Дык прыймаце ж Каляду, Каляду-Калядку,
Кабы жыці ў хараству, хараству-дастатку!
Вой вашэце гаспада, гаспадаре хаткі,
Не шкадуйце вы для нас, вы для нас Калядкі!
Будзе шчасьце, будзе сьмех, дужа весялосьці,
Калі мы не адмарозім тутай свае косьці!
Ну а зараз мы ў паклон, у паклон шырокі,
Не тлумiці кабы вашы, гаспадараў вокі!
Вой ідзе, вой ідзе, ходзіць у сьвяты вечар!
Каляда ў дамы ідзе, ходзіць у сьвяты вечар!
Не квапіся, гаспадар, нам на калядункі,
Кабы былі ў жыцьці, былі ўсе жадункі!
Песьні мы сьпяваем усім толькі ў сьвяты вечар,
Дорым мы настрой для ўсіх у гэты сьвяты вечар!
Не шкадуйце ў сюю ноч лішняе марокі,
Ну а мы ідзем далей, вам паклон шырокі!
Калядуйма, шаноўнае спадарства, шчасьлівых сьвятаў!Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
І ўжо па традыцыі, відэа з кожным днём "Лёгкай Мовы" ад @karma177 🥰
З Новым годам, даражэнечкія! 🎄
Хай шчасьціць ✨️✨️✨️
З Новым годам, даражэнечкія! 🎄
Хай шчасьціць ✨️✨️✨️
Бібікі біць — гультаяваць, бязьдзейнічаць; займацца пустымі справамі.
А яшчэ можна сказаць гэтак:
🔸️Бáйды біць
🔸️Лы́нды біць
🔸️Тылылы́ біць
🔸️Гýльма гуляць
❗️Бібікі — у некаторых беларускіх гаворках гэта "гузікі". Гэта дае падставу меркаваць, што першапачаткова бібікі біць значыла "гуляць у якуюсьці гульню з гузікамі".
❗️Бáйды біць — агульны выраз для бел. і ўкр. (байди бити, байдики бити).
Байда — устарэлае слова са значэньнем ‘барка’, роднаснае са словамі байдак, байдара, байдарка.
Словам байда называлі рачныя судны на Дняпры і яго прытоках. Праца людзей на байдзе, нанятых на пэрыяд навігацыі, здавалася лёгкім заняткам, нявартаю справаю (асабліва так глядзелі на яе тыя, хто на гэты час заставаўся адзін на гаспадарцы).
❗️Слова лы́нда мае некалькі значэньняў, але ў выразе, верагодна, ужываецца як адзінка вымярэньня даўжыні ці плошчы (’вузкая палоска зямлі, загон’).
❗️Тылылы́ — гэта пра балбатню. У некаторых беларускіх гаворках сустракаецца слова «тылілікаць», гэта значыць — утвараць адпаведныя гукі пры дапамозе языка.

Ці чулі вы такое слова? ☺️
ЦÁПСТРЫКІ (capstryki)
(назоўнік, толькі мн.лік)
Дробныя рэчы дамашняга скарбу.
🔸️Апроч таго, тут абжыліся,
На ногі трохі падняліся;
Яшчэ б гадочак пажыць ціха,
Але найгоршае тут ліха —
Зьбірай зноў цапстрыкі, трасіся
Па каранях з дабром, зь сям'ёю,
У саму бездараж вясною. (Колас)
#словы_Ц
ЦÁПСТРЫКІ (capstryki)
(назоўнік, толькі мн.лік)
Дробныя рэчы дамашняга скарбу.
🔸️Апроч таго, тут абжыліся,
На ногі трохі падняліся;
Яшчэ б гадочак пажыць ціха,
Але найгоршае тут ліха —
Зьбірай зноў цапстрыкі, трасіся
Па каранях з дабром, зь сям'ёю,
У саму бездараж вясною. (Колас)
#словы_Ц
ЗЬДЗЯЦÍНЕЦЬ (ździacinieć)
(дзеяслоў, закончанае трываньне)
У паводзінах, разважаньнях зрабіцца падобным да дзіця.
🔸️Некаторыя хацелі адмахнуцца ад [гаворкі пра коней], казалі, што Агей ужо зьдзяцінеў на старасьць і сам ня ведае, што пляце. (Крапіва)
🔸️— Дальбог, зьдзяцінеў стары, з малым біцца надумаўся! — абураецца нявестка Іваніха. (Васілевіч)
#словы_З

СЯБРЫНА (siabryna)
(назоўнік, жаночы род)
1. Размоўнае слова: кола, асяродзьдзе сяброў.
🔸️Папрыходзілі сваякі і сябрына ўся. (Чорны)
2. Сяброўская бяседа (рас. "застолье), пачастунак.
🔸️Сябрына скончылася позна. І калі разыходзіліся па сваіх хатах, кожны ціснуў мне руку, запрашаў у госьці. (Сачанка)
#словы_С

ЖÁДНЫ (žadny)
(прыметнік, мужчынскі род)
Ніякі, ніводны.
🔸️Бяз жаднай перашкоды партызаны выйшлі на дуброўскае поле. (Шчарбатаў)
#словы_Ж

З Раством Хрыстовым, даражэнькія! ✨️✨️✨️
ЛАСУНАК (łasunak)
(назоўнік, мужчынскі род)
1. Штосьці вельмі смачнае; улюбёная страва.
🔸️ Грыбы госьці, вядома, хвалілі, дый удаваліся яны такія, што маглі лічыцца ласункам. (Лужанін)
2. Звычайна множны лік (ласункі, -аў): салодкія кандытарскія вырабы і наогул усё смачнае; прысмакі.
🔸️У парк рэдка хто заглядваў, і мядзьведзям ужо не прыносілі ніякіх ласункаў. (Даніленка)
#словы_Л

ВІХУРА (vichura)
(назоўнік, жаночы род)
1. Размоўнае слова: бура, завея, завіруха.
🔸️Ня ціхне бура, стогне лес...
На ўсе лады віхура сьвішча!.. (Чарот)
🔸️Дарожкі і сьцежкі занесла віхура,
Ня знаць, дзе балота, дзе лог, дзе папар. (Купала)
2. Паэтычнае слова: імклівы віхравы рух.
🔸️Скрыпач закончыў «Крыжачка».
І ў лягерным прылеску
Шуміць віхура гапака,
Гучыць «Малдаванэску». (Калачынскі)
#словы_В

ПÍЛЬНЫ (pilny)
(прыметнік, мужчынскі род)
1. Які патрабуе неадкладнага выкананьня, неабходны, тэрміновы.
🔸️Толькі сыдзе сьнег — і да позьняе восені не было часу займацца падрыхтоўкаю: хапала іншае, больш пільнае работы! (С. Александровіч)
🔸️Радыё — бясспрэчна, цудоўная рэч, але ж які неасьцярожны гэты Віцька Радзюк, калі карыстаецца ім бязь пільнае патрэбы — няхай чуе ўвесь сьвет. (Хадкевіч)
2. Старанны, руплівы, дбайны.
🔸️— Але ж вы кажаце, што ён паслухмяны. А калі чалавек паслухмяны, то і пільны. (Пальчэўскі)
3. Уважлівы, неаслабны.
🔸️Жыцьцё і творчасьць народнага паэта Беларусі Янкі Купалы прыцягваюць пільную ўвагу дасьледчыкаў яшчэ з тых часоў, калі выйшла ў сьвет першая яго кніжка. (Навуменка)
3. Зоркі, чуйны, праніклівы.
🔸️Анісім спалохаўся пільнага Алімпінага позірку. (Сабаленка)
#словы_П

Прыгожае, праўда? 😍
ЛЮСТРАВÁЦЬ (lustravać)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)
1. Блішчаць, адсьвечваць, як люстра.
🔸️Люструе гладзь возера.
2. Адлюстроўваць.
🔸️Страха ўжо даўнавата пасьпела замшэць і грузна апускалася над вокнамі, якія люстравалі ў сабе тыя медныя блікі, што доўгаю палосаю застылі далёка над цёмнымі палямі. (Пестрак)