ПЛЯВУ́ЗГАЦЬ (plavuzhać)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)
Размоўнае слова: гаварыць абы-што, пустое, бяз толку.
🔸Можа, цэлую гадзіну.. [Гардзей] знарок, не зважаючы на непрыхільнасьць Ігната, плявузгаў пра розныя дробязі. (Мележ).
#словы_П

Слова ''рысаваць'' — беларускае! Ад слова ''рыса'' (рас. ''черта'').
❕В. Вячорка ўвогуле лічыць, што ў расейскую мову гэтае слова (толькі з крыху зьмененым сэнсам) прыйшло якраз ад нас.
РЫСАВÁЦЬ (rysavać)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)
1. Перадаваць прадметы на плоскасьці ад рукі пры дапамозе графічных сродкаў (звычайна контурамі, рыскамі і пад.).
🔸[Дзед] браў вялізныя лісты медзі, рысаваў на іх розныя геамэтрычныя фігуры. (Бядуля).
🔸Ня добра, аднак, рысаваць пры лямпе, сьвятло жаўціць і цені вельмі вострыя, густыя. (Брыль).
2. Пераноснае значэньне: мысьленна падаваць у якіх-н. вобразах, формах.
🔸Яе дзіцячыя ўяўленьні рысавалі ўсё як бы ў застылым моманце. (Чорны).
🔸Паслушнае і ўслужлівае ўяўленьне ўжо рысавала .. [Лабановічу] вобраз дзяўчыны, гэту чыстую і прыгожую краску, узгадаваную ў глухіх палескіх барах. (Колас).
❗Назоўнік ''РЫСУНАК'' — рас. ''чертеж''.
#словы_Р

БРАКАВÁЦЬ (brakavać)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)
1. Прызнаваць што-н. недабраякасным, заганным.
🔸Бракаваць тавар.
2. Адмаўляцца ад каго-, чаго-н., адпрэчваць што-н.
[Маі:] — Ну дзякаваць і.. [Сяргею Пятровічу] і ўсім, што не бракуюць цябе [Касю]. (Дубоўка).
3. Безасабовая форма: неставаць, не хапаць; быць у недастатковай колькасьці.
🔸Праўда, у.. [Аксёна Верамеевіча] бракавала ведаў, але Гаруноў амаль не заўважаў гэтага. (Дуброўскі).
🔸[Лішчыкаву] патрэбен быў час на гаворку аб жыцьці-быцьці, а ў лётчыкаў на вайне часу бракавала. (Алешка).
#словы_Б

Раім зьвярнуць ўвагу на апошнія два прыклады 😅
✏️Як гучыць па-беларуску: "ЛЮБИШЬ КАТАТЬСЯ — ЛЮБИ И САНОЧКИ ВОЗИТЬ"?
🔸Любіш паганяць, любі і каня гадаваць.
🔸Любіш гасьцяваць, любі і гасьціну вітаць.
🔸Любіш ездзіць, любі і саначкі цягаць.
🔥Любіў цалаваць — любі і калыхаць (любі і палюляць).
🔥Умеў гуляць — умей і дзіця забаўляць.
#фразэалягізмы

А вам больш даспадобы канікулы ці вакацыі?🧐
ВАКÁЦЫI (vakacyi)
(назоўнік)
Тое, што і канікулы, адпачынак.
🔸Загорская сямігодка была распушчана на два тыдні зімовых вакацый. (Колас).
#словы_В

😅 Падчас навагодніх сьвятаў галоўнае — не...
ЗАБУТЭ́ЛІЦЦА (zabutelicca)
(дзеяслоў, закончанае трываньне)
Тое, што і запіць.
🔸Забутэліцца так можна, што ад гарэлкі памрэш. (Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна).
#словы_З

З надыходзячым 2021 годам, родненькія! Дзякуй кожнаму з Вас, нашыя НЕЙМАВЕРНЫЯ, проста за тое, што Вы ёсьць! Разам — мы сіла! І дзякуй 2020 году за тое, што мы ўсё цяпер ведаем пра гэта 🤍❤️🤍
Шчыра верым, што гэтак жа разам мы зробім 2021 годам доўгачаканых пераменаў, новых надзеяў, вялікіх дасягненьняў! 🤍❤️🤍

МАЛЯЎНÍЧЫ (malaŭničy)
(прыметнік, мужчынскі род)
Прыгожы, эфэктны з пункту гледжаньня мастака.
🔸Высеўка падрабязна расказваў нам пра возера Нарач, якое ляжыць у маляўнічай катлавіне. (Гурскі).
🔸Парог пераступіла даволі фацэтная і маляўнічая постаць .. чалавека. (Колас).
#словы_М

❗"Рабі ПІЛЬНА — і тут будзе Вільня!" (беларуская прымаўка).
ПІЛЬНЫ (pilna)
(прыметнік, мужчынскі род)
1. Які патрабуе неадкладнага выкананьня, неабходны, тэрміновы.
🔸Толькі сыдзе сьнег — і да позьняй восені не было часу займацца падрыхтоўкай: хапала іншай, больш пільнай работы! (С. Александровіч).
🔸Радыё — бясспрэчна, цудоўная рэч, але ж які неасьцярожны гэты Віцька Радзюк, калі карыстаецца ім без пільнай патрэбы — няхай чуе ўвесь сьвет. (Хадкевіч).
2. Старанны, руплівы, дбайны.
🔸— Але ж вы кажаце, што ён паслухмяны. А калі чалавек паслухмяны, то і пільны. (Пальчэўскі).
3. Уважлівы, неаслабны.
🔸Жыцьцё і творчасьць народнага паэта Беларусі Янкі Купалы прыцягваюць пільную ўвагу дасьледчыкаў яшчэ з тых часоў, калі выйшла ў сьвет першая яго кніжка. (Навуменка).
4. Зоркі, чуйны, праніклівы.
🔸Анісім спалохаўся пільнага Алімпінага позірку. (Сабаленка).

ВАНТРО́БЫ (vantroby)
(множны лік)
1. Толькі множны лік: унутраныя органы грудное клеткі і жывата.
🔸Адным узмахам нажа ад сябе.. [Мая] разразала срабрысты жывот судака, паварочвала нож лязом угару і ходам рукі назад тронкамі вычышчала вантробы. (Дуброўскі).
🔸— І лісіца тут была, на сьвежаніну зьявілася, — дадаў.. [Дзямід], паказваючы на зямлю, — а над вантробамі крумкачы пастараліся. (В. Вольскі).
2. Адзіночны лік, жаночы род, размоўнае слова: чэрава, жывот.
🔸Нямала прагная папоўская вантроба паглынула народнага дабра. («Звязда»).