Лёгкая Мова
4.4K subscribers
1.1K photos
49 videos
1 file
33 links
Створана зь любоўю да беларускае мовы і беларусаў 🩵

Тэрыторыя клясычнага правапісу 😌
加入频道
МАЦАВА́ЦЬ (macavać)
(дзеяслоў | незакончанае трываньне)

1. Трывала прымацоўваць.

🔸Чалавек шэсьць грузчыкаў завіхаліся на плятформах, мацавалі станкі сталёвымі тросамі. (Асіпенка).

2. У горнай справе — устанаўліваць крапеж.

🔸Аглядалі [крапеж] ў забоях дбайна, Як мацуюць шахцёры столь. (Аўрамчык).

3. У марской і авіяцыйнай справе — моцна прывязваць.

🔸Мацаваць трос.

4. Пераноснае значэньне: рабіць моцным, узмацняць.

🔸Мацаваць сяброўства.

5. Размоўнае слова: прабаваць моц чаго-н.

🔸[Наўмысьнік] паднімаўся кожны дзень на ўзровень сьцяны і кожны раз перад тым, як стаць мураваць, мацаваў нагой дошку пад нагамі. (Чорны).
#словы_М
КАСТРЫ́ЧНІК (kastryčnik)
(назоўнік | мужчынскі род)

Дзясяты месяц каляндарнага года.

🔸Быў цёплы кастрычнік. Бярозы ў залатым убраньні кланяліся цягніку. (Шамякін).
#словы_К
ЛЮ́СТРА (lustra)
(назоўнік | ніякі род)

1. Адшліфаваная паверхня (шкла, мэталу), здольная даваць адбіткі тых прадметаў, якія знаходзяцца перад ёю, а таксама спэцыяльна зроблены прадмет з такой паверхняй.

🔸Алёша спыніўся ў вэстыбюлі перад вялікім люстрам і спачатку нават не пазнаў сябе. (Васілевіч).

2. Пераноснае значэньне; чаго. Аб тым, што зьяўляецца адлюстраваньнем якіх-н. зьяваў, працэсаў і пад.; адбітак.

🔸Паэзія, па думцы Купалы, павінна быць праўдзівым люстрам жыцьця народа. (Івашын).

3. Спэцыяльны тэрмін: паверхня, плошча чаго-н.

🔸Люстра гарэньня.
🔸Люстра цыліндра.
#словы_Л
🍷ТРУ́НАК (trunak)
(назоўнік | мужчынскі род)

Абласное слова: алькагольны напой.

🔸Прыемна ў дом зайсьці з дарогі,
Дзе рады вам гаспадары,
Дзе вас частуюць, што ёсьць змогі,
Дзе трунак знойдзецца стары.
Такі, што чарачка-другая
Вам разагрэе ў сэрцы кроў. (Колас).
#словы_Т
ЛЯ́ЛЬКА (lalka)
(назоўнік | жаночы род)

1. Дзіцячая цацка ў выглядзе фігуркі чалавека.

🔸Гуляць у лялькі.
🔸Дзеці бегалі, крычалі, складалі з кубікаў розныя хітрыя і няхітрыя пабудовы, вазілі ў аўтамабілях лялек. (Якімовіч).
🔸Як маленькую сяброўку, Ляльку любіць Каця: То расчэша ёй галоўку, То памые плацьце. (А. Александровіч).

2. Макет фігуры чалавека ці жывёлы для тэатральных прадстаўленьняў, ігрышч і пад. Тэатр лялек.

3. Размоўнае слова, пра каго-, што-н. вельмі прыгожае, прывабнае па свайму зьнешняму выгляду.

🔸Шалёўка .. ўсюды, пафарбаваныя дзьверы, вокны, аканіцы — лялька, а не хата стаіць... (Васілевіч).
🔸Праз тыдзень Кабінэт прасторны Лялькай стаў. (Корбан).
#словы_Л
5. Тое, што і прытомнасьць.

🔸Аксіньня бязмоўная, ціхая. Сьвядомасьць вярталася да яе. (Вярцінскі).
#словы_С
ПРЫЯ́ЗНЫ (pryjazny)
(прыметнік | мужчынскі род)

1. Прасякнуты сяброўскімі адносінамі, даверам.

🔸Гутарка так і лілася, так і сакатала, і гутарка самая прыязная, поўная спачуваньня. (Колас).
🔸З гэтым хлопцам у мяне адразу ўсталяваліся прыязныя і даверлівыя адносіны. (Савіцкі).

2. Добразычлівы, спагадлівы.

🔸Міхаль Ермаліцкі адразу неўзлюбіў Собіча. Ён быў наогул ня вельмі прыязны да людзей і крыху закаханы ў сябе. (Скрыган).
🔸Нават лаянка.. [Івана Пракопавіча], звычайна прыяцельская, прыязная, вясёлая, цяпер зьвініць сапраўднаю злосьцю. (Колас).

3. Які выказвае добразычлівасьць, прыязнасьць.

🔸Чалавек глядзеў.. вясёлымі вачамі,.і ўвесь яго твар .. поўніўся добрай прыязнай усьмешкай. (Лынькоў).
✏️Як сказаць па-беларуску "ДЕЛАТЬ ИЗ МУХИ СЛОНА"?

✏️А вось так:

🔸З камара каня рабіць
🔸З блыхі (з мухі) вала рабіць
🔸Зь ветру вяроўку віць
🔸Раскажаш пра вераб'я, а перакажуць пра жураўля
🔸Скажы на кепаць, а даложаць на локаць
🔸Байка з камара вырасьце на вала
#фразэалягізмы
ПАРУШЫ́НКА (parušynka)
(назоўнік | жаночы род)

Маленькая часьцінка чаго-н.; пылінка.

🔸Гукан зьняў зь пяра пазногцем парушынку, акуратна падпісаў і прамакнуў. (Шамякін).
🔸У пасках сьвятла, якія коса з акна ў вугал перасякалі хату, варушыліся драбнюткія парушынкі. (Навуменка).
#словы_П
Порцыю коцікаў Вам у стужачку, каб сны былі добрымі 😻

ПАЗЯХА́ЦЬ (paziachać)
(дзеяслоў | незакончанае трываньне)

Міжвольна глыбока ўдыхаць і адразу ж выдыхаць паветра шырока адкрытым ротам (пры жаданьні спаць, пры стоме).

🔸Стоячы на сонцы, ад сьпёкі шырока пазяхалі дзеці, чхалі ад .. пылу. (Галавач).
🔸Хацелася спаць, і.. [Язэп] пазяхаў раз за разам. (Якімовіч).