Лёгкая Мова
4.25K subscribers
1.17K photos
64 videos
1 file
39 links
Створана з любоўю да беларускае мовы і беларусаў 💜
加入频道
Добрага восеньскага панядзелка, даражэнькія! 🧡

#словы_П #словы_К
116👍14
Як назваць па-беларуску "хищника"? 😸

1️⃣ДРАПÉЖНІК (drapiežnik)
2️⃣ХІЖÁК (chižak)
3️⃣ВАЎКАРЭЗ (vaŭkarez)

Карыстайма на добры спажытак! 🥰

#словы_Д #словы_В #словы_Х
117👍27🥰16
ТЫШЧЫЦЦА (tyščycca)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

Пралазіць, прабірацца зь цяжкасьцю; лезьці куды-н.

🔸️Няхутка задрамаў... Чую, што нехта пад коўдру тышчыцца. (Мысьлівец)
🔸️То перад вачыма, то тамака вунь, уводдалі — тышчылася вясеньняе зяленіва, лезла напралом. (Баранавых)

#словы_Т
92👍24🥰16
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
МІЛАГУЧНЫ (miłahučny)
(прыметнік, мужчынскі род)

Прыемны на слых; які прыемна гучыць.

🔸️Гукі раяля, зьліваючыся ў мілагучную мэлодыю, ледзь чутна даляталі да вушэй вартавога. (Колас)

#словы_М
🥰84👍1918
Зь першым днём зімы, даражэнькія! ❄️❄️

СЬНЕ́ЖАНЬ (śniežań)
(назоўнік, мужчынскі род)

Дванаццаты месяц каляндарнага года.

🔸У пакой рынула ядранае марознае паветра — на дварэ панавала зіма, быў пачатак сьнежня. (Васілёнак).

#словы_С
135👍12🥰4🤩2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
УБЫЦЬ (ubyć)
(дзеяслоў, закончанае трываньне)

1. Паменшаць, убавіцца ў колькасьці, аб'ёме, сіле і пад.

🔸️Убыла вада ў сажалцы.
🔸️Убыў дзень.

2. Зьнікнуць, аслабець.

🔸️Убыла рашучасьць.

3. (звычайна з адмоўем «не»). Пражыць, прабыць пэўны час дзе-н.

🔸️Парабак не ўбыў доўга на адным месцы. (Чорны).

4. Ужыцца з кім-н.

🔸️[Старая:] — Ты вось ляжы, як пан, а я табе ўсюды спраўлюся .. З табою ж не ўбудзе ніхто. (Брыль).

#словы_У
🥰56👍3513😢1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
ЧУХАЦЬ (čuchać)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

1. Скрэбці, драпаць, драць, каб пазбавіцца свербу.

🔸️Кіраніха зьбянтэжылася, пачала костачкаю вялікага пальца чухаць праз хустку галаву. (Ермаловіч)
🔸️Сабака прысеў на кастрыцы і задняю нагою стаў чухаць каля вуха. (Колас)
🔸️Сьвіньня Рабая вельмі любіла, калі яе чухаеш, — ажно вочы заплюшчыць. (Брыль)

2. Пераноснае значэньне, размоўнае слова: трывожыць, турбаваць каго-н.

🔸️[Забіч:] — І вы, Юліян Сяргеевіч, зусім слушна гаворыце: трэба нараду праводзіць. Пакуль нас ня чухаюць, дык лепей мы самі пачухаемся. (Савіцкі)
•••
Чухаць патыліцу — быць заклапочаным чымсьці — Няўжо і на нас запытаньне ў раён пасылаць будуць? — чухаў патыліцу бацька. (Сачанка)

#словы_Ч
104👍21🥰10
ПРЫНÁДНЫ (prynadny)
(прыметнік, мужчынскі род)

Прываблівы, прывабны, спакусьлівы.

🔸️Вокны ў пакоі пана падлоўчага сьвятлелі прынадным бляскам. (Колас)
🔸️Так кружыцца маюць звычай
Часта чайкі над вадою
Над прынаднаю здабычай. (Крапіва)
🔸️Яша крыху паблукала між дрэў, шукаючы прынадную мясьцінку. (Мележ)

#словы_П
91👍25🤩2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
АШЧАПÉРЫЦЬ (aščapieryć)
(дзеяслоў, закончанае трываньне)

Размоўнае слова: моцна абхапіць, абняць.

🔸️Ашчаперыўшы.. рыжаватую сынаву галаву,.. [Агата] моцна заплакала на ўсю хату. (Мурашка)

#словы_А
🥰10839👍19🤩2
Хутка вясна! 😍

ЛЮТЫ (luty)
(прыметнік, мужчынскі род)

1. Другі месяц каляндарнага года.

🔸️Гэтаю зімою .. [сьнегу] выпала мала, да самага лютага зямля ляжала амаль зусім голаю. (Васілёнак)

2. Злы, крыважэрны (пра жывёл).

🔸️Лютыя камары.
🔸️Люты зьвер.

3. Жорсткі, бязьлітасны (пра чалавека, яго стан).

🔸️Люты вораг.
🔸️Лютая нянавісьць.

3. Пераноснае значэньне: няшчадны, кровапралітны (пра бітву, бой і пад.).

🔸️І ў час, калі была трывога,
Адною дружнаю сямьёю
Ішлі ў нялёгкую дарогу
За родны край мы ў люты бой. (Астрэйка)

4. Пераноснае значэньне: які прычыняе нясьцерпныя пакуты; невыказна цяжкі.

🔸️Лютая сьмерць.
🔸️Люты боль.

5. Які выражае жорсткасьць, злосьць.

🔸️Люты позірк.
🔸️Люты выгляд.

5. Суровы, дужа строгі.

🔸️Люты нораў.

6. Вельмі моцны ў сваім праяўленьні; сіберны (пра зьявы прыроды).

🔸️Лютая сьцюжа.
🔸️Лютая бура.

#словы_Л
86👍22
А як вы завяце сваіх любых? 🥰

ЯСАЧКА (jasačka)
(мужчынскі і жаночы род)

Ласкавы зварот да кагосьці.

🔸️Шэпчуць нечыя вусны: — Як цябе я люблю, мая ясачка. (Зарыцкі)
🔸️Куды ж ты, мая ясачка, пойдзеш? (Грахоўскі)

#словы_Я
133👍14🥰10
Зь Сьвятам 8 сакавіка вас, нашыя даражэнькія паненкі! 🌸

УСЬЦÉШЫЦЬ (uściešyć)
(дзеяслоў, закончанае трываньне)

1. Выклікаць у кагосьці пачуцьцё задаволенасьці, радасьці.

🔸️Як нямнога трэба, каб усьцешыць жанчыну. Пару зьбітых, банальных фраз і трошкі цеплыні ў голасе. (Навуменка)

2. Супакоіць.

🔸️Чыгуначнік доўга стаяў у роздуме, а потым сказаў няўпэўнена, мо толькі для таго, каб усьцешыць няшчасную жанчыну, каб зараніць у яе душу хоць маленькую надзею. (Сабаленка)

#словы_У
112👍24
ВÉРШНІК/ВÉРХНІК (vieršnik/vierchnik)
(назоўнік, мужчынскі род)

Той, хто едзе вярхом на кані; верхавы.

🔸Зазьвінелі балабончыкамі хамуты. Сядалі вершнікі, гаркалі сабакі. (Гарэцкі)

#словы_В
89👍18🥰10
ЗАВÉСА (zaviesa)
(назоўнік, жаночы род)

1. Адна зь дзьвюх мэталічных пласьцін, створкавых ці суцэльных, якімі прымацоўваюць да вушака дзьверы, аконныя рамы і пад., даючы ім магчымасьць адчыняцца і зачыняцца.

🔸️Перакручаныя дзьверы віселі ўпоперак на адной завесе. (Пальчэўскі)
🔸️У адным канцы гаўкнуў Патапчыкаў сабака, і нібы ў адказ яму ў другім канцы загаласілі дзікім голасам вароты на іржавых завесах у гумне Мікалая Леўчыка. (Чарнышэвіч)

2. Тое, што засьцілае, закрывае сабой што-н.

🔸️Уставала сонейка з-за лесу,
Скрозь тонкіх хмарачак завесу
Усюды косы раскідала. (Колас)

#словы_З
🥰49👍2921🤩3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
КІШЭНЯ/КІШЭНЬ (kišenia/kišeń)
(назоўнік, жаночы род)

1. Частка адзеньня (штаноў, паліто, пінжака) у форме прышытага або ўшытага мяшочка для дробных рэчаў і грошай.

🔸️Кавалёва задумалася, дастала з кішэні паліто некалькі зярняты грэчкі і, разглядаючы, перагортвала іх на далоні. (Дуброўскі).

2. Пераноснае значэньне, размоўнае слова: дабрабыт, багацьце, грошы.

🔸️Буш быў сам ня свой: яго кішэні пагражала сур'ёзная небясьпека. (Маўр).

3. Асобнае аддзяленьне ў партфэлі, валізе і пад.

4. Спэцыяльны тэрмін: пра паглыбленьне, выемку ў чым-н.

🔸️Кішэнь раны.
🔸️Кішэнь тоўстай кішкі.

#словы_К
🥰57👍2922
СКАВЫШ (skavyš)
(назоўнік, мужчынскі род)

Размоўнае слова: моцны пранізьлівы вецер з завываньнем; скразьняк.

🔸️Праходзяць лета зь верасьнем падземным пераходам і замыкаюць дзьверы снам, і ў сьпіну скавышы. (Хадановіч)
🔸️Сухі скавыш ламаў на гасьцінцы бярозавае гольле, зьмятаў з поля апошні сьнег і скавытаў у коміне Кукавіцкае карчмы. (Чорны)

#словы_С
75👍26
ВАРУНКІ (varunki)
(назоўнік, множны лік)

Абставіны, умовы.

🔸️Ня лёгкімі былі варункі жыцьця ў Азаркевіча. (Гурскі)
🔸️Хвіліну жанчыны моўчкі пазіралі адна на адну, і кожная зь іх намагалася ўспомніць дакладна варункі былых сустрэч. (Мікуліч)

#словы_В@lohkaja_mova
73👍19🥰8
97👍31😢3🤩3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Як Вам гэтая салодкая булачка? 😍

КАЧÁЛКА (kačałka)
(назоўнік, жаночы род)

1. Крэсла з выгнутымі палазамі, на якіх яно качаецца.

2. Круглая палка для раскачваньня цеста або разгладжваньня бялізны качаньнем.

#словы_К
62🥰25😁16👍5
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Добрага вясновага (і юрлівага) дзянёчка, даражэнькія 😽

ЮРЫЦЬ (juryć)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

1. Размоўнае слова: заляцацца (ад Юр'я, што бывае 23-га красавіка, калі, з надыходам вясны, статак пачынае чуць сілу, бушаваць). І адпаведная прыказка:

🔸️Бычкі юраць, вясну чуюць.

2. Пра рыбу — нераставаць.

🔸️Вясною рыба юрыць.

#словы_Ю
79👍26🥰9