Лёгкая Мова
4.36K subscribers
1.13K photos
59 videos
1 file
38 links
Створана зь любоўю да беларускае мовы і беларусаў 🩵

Тэрыторыя клясычнага правапісу 😌
加入频道
✏️Ці ведаеце вы, як сказаць па-беларуску "ПОРОЧНЫЙ КРУГ" (безвыходное положение)?

А вось так: "ЗАГАННАЕ КОЛА".
#фразэалягізмы
Вось такі цудоўны, на наш погляд, сынонім ''варэньня'' ёсьць ў слоўніках Байкова-Некрашэвіча і дадатковай лексыкі 🍒

СО́ЧЫВА (sočyva)
(назоўнік | ніякі род)

Від дэсэрту, атрыманы ў выніку варэньня садавіны, ягад ці радзей гародніны з цукрам.

🔸Сочыва можна дадаваць у тарты, пірожныя, ёгурты, нашмароўваць на хлеб або ўжываць наўпрост.
ЦІКÁЎНЫ (cikaŭny)
(прыметнік | мужчынскі род)

1. Які імкнецца ўсё ўведаць, убачыць ва ўсіх падрабязнасьцях.

🔸[Стрэлачнік] быў чалавек цікаўны і вельмі любіў прачуць сёе-тое. (Колас). Цікаўныя суседкі адна за адной падбягалі зірнуць на Сташэвічаў лён. (Чарнышэвіч).

2. Які пашырае свой кругагляд, напаўняе веды; дапытлівы.

🔸Многаму навучыла яго [Тураўца] — уважлівага, цікаўнага — партыйная работа. (Мележ).
#словы_Ц
ЛЫ́ТКА (łytka)
(назоўнік | жаночы род)

Акругленыя мышцы на задняй частцы нагі (ад калена да ступні) чалавека.

🔸Падаткнуўшы спадніцы і агаліўшы лыткі, выбіваюць палотны жанкі і дзяўчаты. (Колас).
🔸Ногі ўціскаліся ўсё глыбей, вада падступала да лытак, да каленяў, .. ляпіла штаніны да скуры. (Мележ).

Выраз "ПОДЖИЛКИ ТРЯСУТСЯ" па-беларуску гучыць як "ЛЫТКІ ДРЫЖАЦЬ".
#словы_Л
ПАРАСО́Н (parason)
(назоўнік | мужчынскі род)

 1. Прыстасаваньне для засьцярогі ад дажджу і сонца ў выглядзе замацаванага на палцы складнога каркаса, абцягнутага матэрыялам.

🔸Сыпаў дождж, і над галовамі людзей раскрываліся чорныя парасоны. (Арабей).
🔸Каля домікаў стаялі плеценыя крэслы і столікі пад вялікімі каляровымі парасонамі. (Шамякін).
 ⠀
2. Стрэшка над чым-н.

3. Спэцыяльны тэрмін: суквецьце з некалькіх кветак на кветаножках, якія разыходзяцца прамянямі ад верхавіны сьцябла.

🔸Зь першай кветкі На другую, Праляцеўшы трохі, — скок! Парасон яе прыгнула, Запусьціла хабаток [пчолка]. (Калачынскі).
#словы_П
СМУРО́Д (smurod)
(назоўнік | мужчынскі род)

1. Непрыемны, агідны пах.

🔸У бочцы было гулка, душна ад пары і нейкага густога смуроду. (Самуйлёнак).
🔸У бруднай і цеснай майстэрні стаяў страшэнны смурод ад скур і дзёгцю. (С. Александровіч.)

2. Пераноснае значэньне: пра якую-н. абстаноўку, асяродзьдзе, што выклікаюць агіду.

🔸[Лабановіч:] — Што прайшло, таго ня вернеш, і няма тут чаго каяцца. Добра ўжо і тое, што хоць пачулі смурод местачковага балота... Тфу, паскудзтва! (Колас).

3. Размоўнае слова пагардлівае, пра чалавека.

[Зыгмусь:] І давядзі справу да канца так, каб праз некалькі дзён гэты стары смурод узяў цябе замуж. (Чорны).
#словы_С
ВЭ́НДЗІЦЬ (vendzić)
(дзеяслоў | незакончанае трываньне)

Правяльваць у дыме (мяса, рыбу, сала).

Вэндзіць кумпякі, паляндвіцу.

Прыметнік: ВЭ́НДЖАНЫ
ВЕ́ЙКІ (vejki)
(назоўнік)

Валаскі на краю павек.

🔸Густыя вейкі прыкрылі карыя зь непатушаным у глыбіні мяккім сьвятлом вочы. (Даніленка).
ЛУНÁЦЬ (łunać)
(дзеяслоў | незакончанае трываньне)

1. Плаўна лятаць, рухацца ў паветры.

🔸Праляталі вароны ў бок лесу ды ў шызай вышыні луналі буслы. (Гартны).

2. Пераноснае значэньне: перамяшчацца, пераносіцца, не атрымліваючы выразнага праяўленьня (пра ўсьмешку, думкі і пад.).

🔸Узрушаная ўхмылка лунала на вуснах [бацькі]. (Шынклер).
🔸Здалося, што Алесевы думкі лунаюць недзе далёка па-за гэтым паркам. (Шыцік).

3. Разьвявацца ў паветры.

🔸Пад лёгкім ветрам лунаў над домам прасякнуты сьвятлом зары чырвоны сьцяг. (Самуйлёнак).

4. Пераноснае значэньне: плысьці, распаўсюджвацца, раздавацца (пра песьні, музыку і пад.).

🔸Лунала ў прасторы.. песьня, рэхам разьлягалася над возерам, над палямі. (Ваданосаў).

5. Панаваць, адчувацца.

🔸Нядзельны настрой лунаў над дваром, над будынкамі горада. (Гартны).
🔸Нешта сьвяточнае, замілавана-сардэчнае лунала над гэтымі гарамі і лугам, не верылася нават у небясьпеку. (Быкаў).
6. Пераноснае значэньне: знаходзіцца ў стане ўзвышаных або далёкіх ад рэчаіснасьці пачуцьцяў.

🔸У Міхася на твары была сьціплая радасьць. Здавалася, што ён сваімі думкамі лунае там, на Навагрудчыне, у бэзавым садзе. (Дубоўка).
🔸Калі .. [Колас] прыкмячаў, што ўвага разьвейваецца, зараз жа спыняўся: — Нешта ты далёка лунаеш... Кепска? (Лужанін).

Лунаць у воблаках (у надхмар'і) — знаходзіцца ў летуценным стане, не заўважаючы навакольнага.
#словы_Л
КÓРАК (korak)
(назоўнік | мужчынскі род)

1. Затычка для бутэлек і іншай падобнай пасуды.

🔸Выцягнуць корак з бутэлькі.
Стрэліў у столь корак, з шыпеньнем ударыў пенны фантан нагрэтага віна. (Шамякін).

2. Вонкавы адмерлы слой кары некаторых драўняных расьлін, асабліва разьвітай у коркавага дуба.

АДКАРКАВАЦЬ — рас. ''откупорить''
#словы_К
Запомнім: "КАТОРАЯ ГАДЗIНА?" і "КОЛЬКІ ЧАСУ?" маюць розныя значэньні (паказана на малюнку).

На пытаньне "каторая гадзіна?" адказваем: першая, другая... і г. д. (парадкавыя лічэбнікі).

1. Для першай паловы гадзіны (ад нуля да 30 хвілін) ужываем прыназоўнік НА:

🔸дзесяць хвілін на першую,
🔸палова на пятую.

2. Для другой паловы гадзіны ўжываем прыназоўнікі ДА, БЕЗ, ЗА:

🔸чвэрць (або квадранец) да шостай,
🔸за дзесяць хвілін дзявятая,
🔸без дваццаці пяці дзясятая.

На пытаньне "КАЛІ?" адказваем з прыназоўнікам А (АБ):

🔸а другой,
🔸аб адзінаццатай,
🔸апоўдні,
🔸апоўначы,
🔸а палове на сёмую.
🔸але: у дваццаць хвілін на восьмую.

Паводле: @radiosvaboda
ШКАДАВАЦЬ (škadavać)
(дзеяслоў | незакончанае трываньне)

1. (каго?) Адчуваць жаль, спагаду да каго-н.

🔸Шкадуюць людзі палячку, наракаюць на Арцёма за ганарлівую натуру. (Гарэцкі).
🔸Ганька шкадуе цётку, і ёй хочацца зрабіць цётцы хоць нейкую палёгку, хоць чым дапамагчы ёй. (Васілевіч).

2. (каго? што? чаго?) Берагчы, ашчаджаць.

🔸[Людзі] не шкадавалі і жыцьця, каб абараніць свае землі і сваю справу. (Шахавец).
🔸Толькі іграйце, музыкі, мацней, Ды не шкадуйце цымбал і смыкоў. (Танк)

3. Не даваць, скупіцца.

🔸Да таго ж, у гэтай прыгодзе з аброцьцю або ў хітрыках дзеда, які шкадаваў унучцы ежы, было мінулае Шарупічаў. (Карпаў).

4. (аб чым?) Смуткаваць, бедаваць з прычыны чаго-н.

🔸Гануля шкадавала, што ўвечары больш яна гаварыла, ёй хацелася, каб Яўхім расказаў усё-усё, дзе ён быў і што бачыў, як людзі жывуць на сьвеце. (Гурскі).
🔸Не шкадую я аб згубленым, Рад таму, што знойдзена. (Звонак).
5. Не адважвацца што-н. зрабіць.

🔸Максім прыдзірліва сачыў за сьпідомэтрам, шкадаваў праехаць лішні кілямэтар. (Шамякін).
🔸Трэба было ісьці, а я нібы шкадаваў наступаць на месца, дзе толькі што ступала яна. (Карпюк).
#словы_Ш
ГУ́ШКАЦЦА (huškacca)
(дзеяслоў | незакончанае трываньне)

Рытмічна калыхацца, гайдацца з аднаго боку ў другі або зьверху ўніз.

🔸Пан курыў, седзячы ў круглым крэсьле, і .. гушкаўся назад, наперад, назад, наперад. (Галавач).
🔸На хвалях гушкаецца мяч. (А. Александровіч).
#словы_Г
🐞БАГО́ЎКА (bahoŭka)
(назоўнік | жаночы род)

Тое, што і божая кароўка.

🔸Багоўка у тваёй далоні, як кропля цёплая крыві. (Караткевіч).
#словы_Б
АБІБО́К (abibok)
(назоўнік | мужчынскі род)

🔸Размоўнае слова, пагардлівае: лежабок, гультай.

[Жывіцкі:] Ты ўсё лёгкае работы хацеў і зрабіўся нарэшце абібокам, гультаём. (Чорны).
#словы_А
Сябры, а ці валодаеце вы беларускаю лацінкаю? Змаглі правільна прачытаць цытату Уладзімера Арлова?
#цытаты #lacinka