Лёгкая Мова
4.33K subscribers
1.09K photos
42 videos
1 file
31 links
Створана зь любоўю да беларускае мовы і беларусаў 🩵

Тэрыторыя клясычнага правапісу 😌
加入频道
Зь пятніцаю, сябры! 🍾

ГЛЯЙЦАР/ГЛЯЙСАР (glajcar/glajsar)
(назоўнік, мужчынскі род)

Тонкі завостраны з аднаго канца шрубападобны мэталічны стрыжань з ручкаю, які служыць для адкаркоўваньня бутэлек.

❗️АДКАРКАВÁЦЬ — рас. "откупорить"
#словы_Г
КÁРАК (karak)
(назоўнік, мужчынскі род)

Задняя частка шыі ў жывёлы і чалавека.

🔸️Аграмадны, мускулісты, з высокім гарбатым каркам,.. [зубр] стаяў нібы абліты з бронзы. (Краўчанка)
#словы_К
Неймаверныя ілюстрацыі ад @yauhien.bunkievich 🤍
ТЫНК (tynk)
(назоўнік, мужчынскі род)

1. Апрацоўчы раствор з сумесі вяжучых рэчываў (вапны, цэмэнту, гліны, пяску, вады і пад.), які наносяць на паверхню будынкаў, унутраных сьцен памяшканьняў і пад.

🔸️Пытаюся ў будаўнікоў:
— Мо' прымеце ўжо навасёлаў? — Рыхтуем пірагі для вас,
А вы не падаяце вестак, — Дзяўчына кажа мне ў адказ
І тынк замешвае, як цеста. (Аўрамчык)

2. Цьвёрды пласт такога раствору на паверхні будынкаў, на ўнутраных сьценах.

🔸️Тынк у розных мясьцінах быў абабіты, з-пад яго сьвяціліся пераплёты дранак, прыбітых да сьцен. (Колас)

❗️ТЫНКÓЎКА ці ТЫНКАВÁНЬНЕ — працэс нанясеньня тынку.
#словы_Т
Неўзабаве апошні дзень зімы! А вы ўжо адчуваеце подых вясны? 🌱

ПРАДВÉСЬНЕ (pradvieśńie)
(назоўнік, ніякі род)

Час, які папярэднічае вясьне.

🔸️Было прадвесьне — сакавік, але дзень па-зімоваму халодны, хмурны. (Шамякін)
#словы_П
САКАВІ́К (sakavik)
(назоўнік, мужчынскі род)

Трэці месяц каляндарнага года.
#словы_С
ЧУЛЬЛÍВЫ (čullivy)
(прыметнік, мужчынскі род)

1. Здольны ўспрымаць зьнешнія, фізычныя раздражненьні. 

🔸️У гэтых дваццаці яблынь мы наўмысна затрымліваем цьвіценьне, яны вельмі чульлівыя да замаразкаў. (Стаховіч)

2. Кранальны, сардэчны, здольны выклікаць замілаваньне, добрае пачуцьцё.

3. Здольны тонка адчуваць, востра рэагаваць.

🔸️Ад чульлівага дзіцячага сэрца не схаваеш фальшы. (Краўчанка)
#словы_Ч
ШÁЛІ (šali)
(назоўнік)

Вагі (рас. "весы") зь місамі ("чашками") на каромысьле.

🔸Жыцьцё Аўгіні было роўнымі шалямі, якія заўсёды стаялі на адным месцы і не зыбаліся ў бакі. (Бядуля).
🔸Прыпяцкія берагі на шалі пясочныя паклалі хвалі апошняе веры. (Барадулін).
🔸Ужо зусім на сконе быў жнівень, бо тыя колькі дзён, якія заставаліся ў ягоным календары, ці маглі дадаць яшчэ што важкае на нябачныя шалі... (Чыгрынаў).
#словы_Ш
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Як сказаць па-беларуску "За ушами трещит"?

🔸️Аж нос гайдука скача (гайдук — від пляскі)
🔸️Аж нос у прысядкі гуляе (ідзе)
🔸️Аж нос угінаецца
🔸️Аж вушы трашчаць
🔸️Мала вочы не павылазяць
#фразэалягізмы
Шчыра віншуем чароўных паненак з Міжнародным жаночым днём! 💐💐💐

НЕСПАДЗÉЎКА (niespadzieŭka)
(назоўнік, жаночы род)

Размоўнае слова: нечаканы, непрадбачаны выпадак, здарэньне і пад.

🔸️Параход так раўнуў, што Сашка ад неспадзеўкі аж прысеў. (Даніленка)
🔸️Для мяне прапанова выступіць была неспадзеўкаю, і я неяк аж зьбянтэжыўся. (Сабаленка)
#словы_Н
КАРÁСКАЦЦА (karaskacca)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

1. Лезьці ўгору, чапляючыся рукамі і нагамі, хапаючыся за штосьці.

🔸️Нехта таропка караскаўся на бярозу, каб спрытней сачыць за самалётамі. (Лынькоў)

2. Зь цяжкасьцю прабірацца праз штосьці, выбірацца адкуль-небудзь.

🔸️[Хлопцы] праціскаліся, караскаліся, скакалі з купіны на купіну, загразалі, выцягвалі адзін аднаго, пакуль... зноў не ўбачылі возера. (Маўр)
#словы_К
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Час Калыханкі ✨️✨️✨️

Слоўцы Вам на дабранач, даражэнькія 💫