РАБАЦІ́НЬНЕ (rabacińnie)
(назоўнік | ніякі род)
⠀
1. Зборны назоўнік, размоўнае слова: вяснушкі.
⠀
🔸— А, Хадзюля! Канаплянка! — прамовіў .. [Яўхім] весела, падсьмейваючыся зь яе твару, абсеянага, як канапляным насеньнем, рабаціньнем. (Мележ).
⠀
2. Ямкі, шчарбіны на скуры пасьля воспы.
⠀
🔸Грубаваты, пабіты рабаціньнем твар [Рогача], асьветлены натхненьнем, цяпер прыгожы. (Савіцкі).
⠀
3. Аб рабой афарбоўцы чаго-н.
⠀
🔸На дне гнязда ляжала пяць блакітных яечак, абсыпаных рабаціньнем. (Капыловіч).
⠀
4. Рабізна на паверхні вады.
⠀
🔸Вада нібы ўскіпвала і яе чыстая, як люстра, паверхня пакрывалася частым-частым рабаціньнем. (Лынькоў).
🔸Падзьмуў ветрык, пусьціў па вадзяному люстэрку рабаціньне. (Шыцік).
#словы_Р

Глядзіце, якое прыгожае слова знайшлі ў слоўніках 😌
⠀
РАЗНАСЬЦЕ́ЖЫЦЬ (raznaściežyć)
(дзеяслоў | закончанае трываньне)
⠀
Адчыніць насьцеж (дзьверы, вокны).
⠀
🔸У непрыбраным пакоi было пыльна i душна, таму ён адразу разнасьцежыў акно.

РО́ХКАЦЬ (rochkać)
(дзеяслоў | незакончанае трываньне)
⠀
Утвараць гукі «рох-рох» (пра сьвіней).
⠀
🔸Сьвіньня рохкае, есьці просіць. (Васілевіч).

Слова ''рысаваць'' — беларускае! Ад слова ''рыса'' (рас. ''черта'').
❕В. Вячорка ўвогуле лічыць, што ў расейскую мову гэтае слова (толькі з крыху зьмененым сэнсам) прыйшло якраз ад нас.
РЫСАВÁЦЬ (rysavać)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)
1. Перадаваць прадметы на плоскасьці ад рукі пры дапамозе графічных сродкаў (звычайна контурамі, рыскамі і пад.).
🔸[Дзед] браў вялізныя лісты медзі, рысаваў на іх розныя геамэтрычныя фігуры. (Бядуля).
🔸Ня добра, аднак, рысаваць пры лямпе, сьвятло жаўціць і цені вельмі вострыя, густыя. (Брыль).
2. Пераноснае значэньне: мысьленна падаваць у якіх-н. вобразах, формах.
🔸Яе дзіцячыя ўяўленьні рысавалі ўсё як бы ў застылым моманце. (Чорны).
🔸Паслушнае і ўслужлівае ўяўленьне ўжо рысавала .. [Лабановічу] вобраз дзяўчыны, гэту чыстую і прыгожую краску, узгадаваную ў глухіх палескіх барах. (Колас).
❗Назоўнік ''РЫСУНАК'' — рас. ''чертеж''.

РАЁК (rajok)
(назоўнік, мужчынскі род)
Радужная абалонка вока.
🔸Але самыя дзіўныя былі Раўбічавы вочы: халодныя, карыя, з такімі пашыранымі зрэнкамі, што райка, здаецца, зусім не было. (Караткевіч).

РАЗЫ́НКІ (razynki)
(назоўнік)
Сушаныя ягады вінаграду.
🔸️Маці паслала абрус на траве, дастала з воза клунак. У ім хлеб, .. пірог з разынкамі, катлеты, маласольныя агуркі і гладышык з агурочным расолам. (С. Александровіч).

РАМÉНЬНІЦА (ramieńnica)
(назоўнік, жаночы род)
Парная трубчастая косьць плечавога пояса чалавека і хрыбетных жывёл, якая злучае лапатку з грудзінаю.

РАЗНАСЬЦÉЖЫЦЬ (raznaściežyć)
(дзеяслоў, закончанае трываньне)
Расчыніць насьцеж.
🔸️Звычайны дзень, казённа-шэры, падцягнуты і посны — ён разнасьцежыў зарана дзьверы ў гімназычны пансіён. (Вялюгін)
#словы_Р
(дзеяслоў, закончанае трываньне)
Расчыніць насьцеж.
🔸️Звычайны дзень, казённа-шэры, падцягнуты і посны — ён разнасьцежыў зарана дзьверы ў гімназычны пансіён. (Вялюгін)
#словы_Р
РАМÉНЬНІЦА (ramieńnica)
(назоўнік, жаночы род)
Парная трубчастая косьць плечавога пояса чалавека і хрыбетных жывёлаў, якая злучае лапатку з грудзінаю.

РУНÉЦЬ (runieć)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)
1. Узыходзячы, зелянець (звычайна пра азімыя пасевы).
🔸️Лес зрэдку разрываўся невялічкімі палянкамі, на некаторых рунела жыта. (Колас)
2. Вылучацца сваім зялёным колерам.
🔸️Над шэраю страхою рунела сасна. (Вялюгін)