Вітаначкі, нашыя даражэнькія! 🤗 Ці памятаеце вы, што ўжо заўтра — ЛЕТА?! 🫠
А мы з гэтае цудоўнае нагоды нарэшце гатовыя прэзэнтаваць вам нашую навіначку — саколачкі і худзі (ня надта летнія, штопраўда 🤭) з аўтарскімі прынтамі! Сярод іх:
1️⃣ Забаўны "Чорны КОТрат Малевіча" 🐈⬛
2️⃣ Такі родны і чароўны беларускі арнамэнт ❤️
3️⃣ І, вядома, клясыка: "Кожны чалавек носіць сваё неба з сабой" (дарэчы, не зусім цытата пана Ўладзімера, але пра гэта трошкі пазьней 😉). 🌠
У наяўнасьці саколкі чорнага і белага колераў, а таксама чорныя худзі на байцы памераў ад XS і болей (унісэкс). Якасныя тканіны і яскравыя прынты 😋
За замовамі і па іншых пытаньнях зьвяртайцеся, калі ласка, @lohkajamova! 💌
Дасылаем поштаю па Беларусі і усіх дасяжных кропках сьвету 🎁
Давайма разам зробім гэтае лета трошкі цяплейшым і больш беларускім! 🍀

ЖЛУКТА (žłukta)
1. (ніякі род): пасудзіна для запарваньня бялізны, выдзеўбаная ў форме кадушкі з драўлянае калоды.
🔸️У клеці паставілі дзежкі, карыты, жлукту, ступу ды другія гаспадарчыя прылады. (Галавач)
2. (мужчынскі і жаночы род): Пра таго, хто многа есьць, п'е, апіваецца.
🔸️— Скарачае гэтаю чорнаю сівухаю свой паганы век, жлукта няшчасная. (Пасьлядовіч)
#словы_Ж

РАЗНАСЬЦÉЖЫЦЬ (raznaściežyć)
(дзеяслоў, закончанае трываньне)
Расчыніць насьцеж.
🔸️Звычайны дзень, казённа-шэры, падцягнуты і посны — ён разнасьцежыў зарана дзьверы ў гімназычны пансіён. (Вялюгін)
#словы_Р

РАМÉНЬНІЦА (ramieńnica)
(назоўнік, жаночы род)
Парная трубчастая косьць плечавога пояса чалавека і хрыбетных жывёлаў, якая злучае лапатку з грудзінаю.

ЯСАЧКА (jasačka)
(мужчынскі і жаночы род)
Ласкавы зварот да кагосьці.
🔸️Шэпчуць нечыя вусны: — Як цябе я люблю, мая ясачка. (Зарыцкі)
🔸️Куды ж ты, мая ясачка, пойдзеш? (Грахоўскі)
#словы_Я

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сябры, саколачкі ад "Лёгкае Мовы" чакаюць Вас!
Forwarded from SŁOŬNIČAK | Дасьледуйма роднае
"Для ўсяго ёсьць свой тэрмін, i час для кожнай рэчы пад небам" (Эклезіяста 3:1)
⠀
Нядаўна slounik.org выдаліў з сайту "Расейска-беларускі слоўнік дадатковай лексікі" Зьмітра Саўкі. Чаму гэта важна?
Вось трошку інфармацыі пра гэты слоўнік ад спн. Наста Кахан.
⠀
"У свой час беларускі мовазнавец Зміцер Саўка, даследнік і выбітны стыль-рэдактар, узяўся ўкладаць падручны дапаможнік. Прапанаваныя словы там не замяняюць і не адмяняюць таго, што існуе, а дапаўняюць.
Ці ё беларускі варыянт «бутэрброду», «лузеру»? Як сказаць без калькі з расейскае «задним числом», «чтиво»? Як сказаць «болеутоляющее»?
Слоўнік нам усім паказвае магчымасці мовы. Пра ўсё можна сказаць па-беларуску трапна, па-свойму. Карыстаймася!"
⠀
І гэты слоўнік выдалілі. Чаму? Адказу няма, але пускаць на забыцьцё гэты слоўнік, вядома, нельга!
⠀
Дзеля таго мы яго ўклалі для вас у выглядзе pdf, каб вы маглі карыстаць зь яго пры кожнай нагодзе. Прадмову да гэтага слоўніка напісала спн.Наста Кахан, за што вялікая падзяка.
Сам слоўнік вы можаце знайсьці тут!
⠀
Ніжэй вы знойдзеце ўзор звароту ў slounik.org з просьбаю вярнуць слоўнік на сайт.
⠀
Вельмі просім пашырыць гэты слоўнік, каб людзі ведалі сваю моўную спадчыну!
⠀
Памятайце!
"Для ўсяго ёсьць свой тэрмін, i час для кожнай рэчы пад небам; Час шукаць i час губляць, час захоўваць i час пакiдаць".
⠀
Мы ўжо мелі час губляць і пакідаць, аж цяпер мусіць налучыцца час захоўваць і шукаць!

Прыкладнызварот да slounik.org, які вы можаце даслаць ім на пошту: [email protected]
Шаноўная адміністрацыя slounik.org !
Нядаўна на Вашым сайце зьнік "Расейска-беларускі слоўнік дадатковай лексікі" Зьмітра Саўкі. Кожны слоўнік беларускай мовы варты найшырэйшага пашырэньня і вывучэньня! Гэта ж, бяз жадных сумневаў, можна сказаць і пра слоўнік, аб якім ідзецца.
Найгалоўнейшая важнасьць працы З. Саўкі палягае на тым, што ён пільна сачыў за тэндэнцыямі ў беларускай мове, што дало яму магчымасьць укласьці слоўнік, які адназнана прыдасца ў паўсядзённасьці кожнага чалавека, які хацеў бы пачаць гаварыць па-беларуску!
З поваду напісанага вышэй прашу Вас вярнуць на сайт slounik.org слоўнік Зьмітра Саўкі дзеля пашырэньня роднага слова!
Спадзяюся на Ваш адказ і найхутчэйшае разьвязаньне гэтай сытуацыі.
Дзякую за ўвагу!