Лёгкая Мова
4.33K subscribers
1.09K photos
42 videos
1 file
31 links
Створана зь любоўю да беларускае мовы і беларусаў 🩵

Тэрыторыя клясычнага правапісу 😌
加入频道
ПА-БЕЛАРУСКУ
(Яўгенія Янішчыц)

Будзе слоту абвяшчаць прагноз,
Лістабой учыніць ператруску.
Песьняй, што расчуліла да сьлёз,
Я прыму цябе па-беларуску.

Краю блаславёнага дачка,
Дзякуй лёсу,
маю не ў нагрузку —
Зорны крыж Мацея Бурачка...
Ты ўва мне прызнаеш беларуску?

Сто разоў шукай другой красы,
А тым больш што свет даўно не вузкі!
...Ды калі ты не бязродны сын —
Гавары са мной па-беларуску.

Час — вар'ят, шалёнае таксі.
Толькі ўсё ж не мыслю я аб спуску.
Кажаш, што магілы зараслі?
Памаўчы са мной па-беларуску.
#вершы
З Днём роднае мовы, родненькія! Пакуль мы жывыя, нашая мова гэтаксама будзе жыць 🤍

ПА-БЕЛАРУСКУ
(Яўгенія Янішчыц)

Будзе слоту абвяшчаць прагноз,
Лістабой учыніць ператруску.
Песьняй, што расчуліла да сьлёз,
Я прыму цябе па-беларуску.

Краю блаславёнага дачка,
Дзякуй лёсу,
маю не ў нагрузку —
Зорны крыж Мацея Бурачка...
Ты ўва мне прызнаеш беларуску?

Сто разоў шукай другой красы,
А тым больш што сьвет даўно ня вузкі!
...Ды калі ты не бязродны сын —
Гавары са мной па-беларуску.

Час — вар'ят, шалёнае таксі.
Толькі ўсё ж ня мысьлю я аб спуску.
Кажаш, што магілы зарасьлі?
Памаўчы са мной па-беларуску.
#вершы
Памяці Анатоля Вярцінскага (18 лістапада ‎1931‎ — 21 красавіка 2022).

Жыцьцё даецца, каб жыцьцё тварыць.
Каб сьветла-залатую яго ніць
Віць і далей — любоўю, справай дзейнай
Ды словам, што ад справы неаддзелена.

Тварыць!


Жыцьцё даецца, каб жыцьцё тварыць.
Надзеяй, праўдай, мужным парываньнем,
Высакародным, дружным намаганьнем,
Што потым зоркай у вяках гарыць.

Тварыць!


Жыцьцё даецца, каб жыцьцё тварыць.
Найлепшы самы, самы натуральны
Пачатак гэты вось жыцьцестваральны.
Інакш — якая ад жыцьця карысьць?

Тварыць!


Жыцьцё даецца, каб жыцьцё тварыць.
Не марнаваць, не нішчыць, не бурыць, —

Тварыць!
#вершы
Добрага дня, сябры! 💕
#вершы
"Ветразь" Сяргея Грахоўскага.

Як шмат словаў Вам давялося перакладаць са слоўнікам?

🔸️Кунега — любасьць, замілаваньне, пяшчота, зьнямога.
#вершы