Лёгкая Мова
4.33K subscribers
1.09K photos
42 videos
1 file
31 links
Створана зь любоўю да беларускае мовы і беларусаў 🩵

Тэрыторыя клясычнага правапісу 😌
加入频道
5. Размоўнае слова: акуратны, зграбны.

🔸️А нос... я глянуць мушу ў неба,
Во не патраплю, як пачаць
І з чым нос дзядзькаў параўнаць,
Каб выйшаў ён такі, як трэба:
Ну, нос кароткі і таўсматы,
Ды досыць спрытны, хоць кірпаты. (Колас).

5. Які лёгка знаходзіць выхад зь цяжкага становішча; кемлівы, знаходлівы.

🔸️Сьцяпан Фёдаравіч выявіў сябе спрытным камандзірам і энэргічным чалавекам. (Мележ).

6. Няўхвальнае: прадпрымальны, абаротлівы.

🔸️Спрытнаму на розныя махінацыі і гешэфты Хурсу добра шанцавала. (Кудраўцаў).

7. Размоўнае слова: добры, зручны ў карыстаньні (пра рэчы, прадметы).

🔸️Боты спрытны, за калені.
Рог — бы чортава рабро.
Завяршала ўсё адзеньне
Тое гордае пяро. (Колас).
#словы_С
Добрага дня, сябры! 💕
#вершы
Новая падборачка словаў ✨️✨️✨️

P. S.

1. Слова "выцінаць" мае некалькі значэньняў:
🔸️першае мы прывялі на фота (рас. "старательно выводить мелодию, напевать, наигрывать");
🔸️другое — выразаць. Адтуль, зразумела, і ўсім знаёмае слова "выцінанка".

2. Шмат хто кажа, што слова жырандоль(-я) перакладаецца як "люстра". Але гэта зьяўляецца цалкам калькаю з польскае мовы. У беларускай мове "жырандоль" — "фигурный подсвечник, канделябр".
Ці ведалі вы такое слова, сябры?

КÁПА (kapa)
(назоўнік, жаночы род)

Узорыстае пікейнае пакрывала на ложак.

Заслаць ложак капай.
У хатах радыё, гардзіны на вокнах, ложкі з капамі і рознымі накідкамі на падушках. (Ермаловіч).
На блакітную коўдру і падушкі накінута капа з карункамі. (Гарбук).

✏️ Слова пайшло ад лацінскага "cappa" — 'пакрыццё галавы’, ’плашч з капюшонам’.
#словы_К
Гэтаксама перакладаецца як ''канючить''.

✏️ Цікава, што дзеяслоў пайшоў ад слова "каня". Каня (рас. "канюк") — драпежная птушка сямейства ястрабіных, якая жыве на балотах, сырых лугах, крык якой нагадвае слова «піць».

КА́НЬКАЦЬ
(дзеяслоў | незакончанае трываньне)

Размоўнае слова: назойліва прасіць аб чым-н., скардзіцца на што-н.

🔸Як ні канькала, ні маліла, ня даў каня ў нядзелю завезьці парсючка ў Лашычы. (Хадкевіч).
🔸Марта ішла сьледам, крыху супакоіўшыся, але ўсё яшчэ не пераставала канькаць аб сваіх патрэбах. (Броўка).
#словы_К
ФАЦЭ́ТНЫ (facetny)
(прыметнік, мужчынскі род)

Размоўнае слова: камічны, забаўны.

🔸На гэты раз дзьверы расчыніліся болей урачыста, павольна і стала, і парог пераступіла даволі фацэтная і маляўнічая постаць штацкага чалавека. (Колас).
🔸Ва ўкраінскім мястэчку, куды, асьмялеўшы, Сяргей завітаў, цырульнік зрабіў яму фацэтную прычоску. (Навуменка).
#словы_Ф
Ці ведаеце Вы, сябры, што значыць "Мілавіца"? А як іначай нашыя продкі называлі Вялікую і Малую Мядзьведзіцу? Ніжэй спрадвечныя беларускія імёны асноўных зорак й сузор’яў (паводле артыкула В. Вячоркі):

✨️Млечны Шлях — Птушыны Шлях, Дарога ў Вырай, Божая Дарога, Зорны Шлях

✨️Палярная Зорка — Зорны Кол

✨️Вэнэра — Зараніца, Заранка, Вечарніца, Вячорка, Воўчая Зорка, Мілавіца

✨️Вялікая і Малая Мядзьведзіца — Вялікі і Малы Воз

✨️Пляяды — Сіта

✨️Пояс Арыёна — Тры Каралі, Касцы
Падборка мілаты (і ня надта 🤭) да Дня ўсіх закаханых! 💞💞💞