Лёгкая Мова
4.39K subscribers
1.11K photos
52 videos
1 file
35 links
Створана зь любоўю да беларускае мовы і беларусаў 🩵

Тэрыторыя клясычнага правапісу 😌
加入频道
НАВАЛЬНÍЦА (navalnica)
(назоўнік | жаночы род)

1. Атмасфэрная зьява — непагода з маланкай, громам, дажджом або градам і моцным ветрам.

🔸Закружыўся віхор, узьнімаючы пыл. Насоўвалася вялізная чорная хмара, яе разрэзала маланка, потым ударыў раскацісты гром. Пачыналася навальніца. (Гурскі).

2. Пераноснае значэньне: бурныя, грозныя падзеі.

🔸Адшумелі гарачыя дні Баявых, агнявых навальніц. (Хведаровіч).

3. Пераноснае значэньне: бурнае праяўленьне якіх-н. пачуцьцяў.

🔸І расла навальніца нянавісьці дзікай і злосьці. (Глебка).

4. Пераноснае значэньне: бяда, небясьпека.

🔸Няхай цябе мінуць усе навалы, каб ты ня ведала ніякіх навальніц! (Дубоўка).

А вы любіце навальніцы? ⛈️
#словы_Н
НАМЁТ (namiot)
(назоўнік, мужчынскі род)

Часовае, звычайна летняе памяшканьне зь непрамакальнай тканіны або скуры (нацягнутай, як правіла, на каркас).

🔸Пэтсан разгарнуў намёт. Ён адразу ж пазнаў пах старой тканіны, узгадаўшы, як утульна было калісьці спаць у намёце.
#словы_Н
📍А яшчэ можна сказаць "нады́сь/нагды́сь" (слоўнік Байкова-Некрашэвіча).

НАДО́ЕЧЫ (nadoječy)
(прыслоўе)

Размоўнае слова: зусім нядаўна; ня так даўно, днямі.

🔸Надоечы адбылося здарэньне, якое абляцела навадворкі і ўсе навакольныя вёскі. (Кавалёў).
🔸Вечарам.. [Надзя] зь дзяўчынай, зь якой надоечы пазнаёмілася, прыйшла ў пакой інтэрната. (Галавач).
#словы_Н
Зь Міжнародным Днём абароны дзяцей і першым днём лета, сябры! 🌞

НЕМАЎЛЯ́ (niemaŭla)
(назоўнік, ніякі род)

Малое дзіця.

🔸У лодцы, пасярэдзіне, — блакітная каляска, а ў ёй махае ручаняткамі немаўля. (Сачанка).
🔸Ня ведаю велічы большай, чым маці, Што цешыцца ўсьмешкаю свайго немаўляці! (Гілевіч).
#словы_Н
НЕПЯРЭ́ЛІЎКІ (niepiareliŭki)
(назоўнік)

Размоўнае слова: кепскія справы; нявыкрутка.

🔸— Падмацуемся... і пададзімся адсюль далей, — так раіў сябрам Клышэўскі. — На вясну вернемся, а пакуль непярэліўкі, пойдзем у лясы, туды, пад Клайпеду. (Броўка).
Дзед шапнуў унуку:
🔸— Бяжы, ратуй свайго дружбака! Відаць, у яго нейкія непярэліўкі. (Рылько).
#словы_Н
НАГБÓМ (nahbom)
(прыслоўе)

Піць зь вялікае пасудзіны, нахіліўшы яе.
#словы_Н
НАПАВÉР (napavier)
(прыслоўе)

У доўг, у крэдыт.

🔸У Пінску Лабановіч і краму сабе аблюбаваў, дзе можна браць сёе-тое напавер, бо грошы не заўсёды бываюць у кішэні. (Колас).
#словы_Н
НЕСПАДЗÉЎКА (niespadzieŭka)
(назоўнік, жаночы род)

Размоўнае слова: нечаканы, непрадбачаны выпадак, здарэньне і пад.

🔸️Параход так раўнуў, што Сашка ад неспадзеўкі аж прысеў. (Даніленка).
🔸️Для мяне прапанова выступіць была неспадзеўкаю, і я неяк аж зьбянтэжыўся. (Сабаленка).
#словы_Н
НАБАКÍР (nabakir)
(прыслоўе)

Ссунуўшы, ссунуўшыся па адзін бок, на вуха (аб манеры насіць галаўны ўбор).

🔸️Напяваючы песьню, насунуўшы шапку набакір, вяртаўся Ясь дамоў. (С. Александровіч).
🔸️Сьцяпанаў быў у новенькай гімнасьцёрцы, галіфэ, у зухавата ссунутай набакір фуражцы. (Алешка).
#словы_Н
НÍЦЫ (nicy)
(прыметнік, мужчынскі род)

1. Які мае доўгія зьвісаючыя галіны (пра дрэвы і кусты).

🔸️Над вадою задумліва схіляюць вецьце ніцыя лозы. (В. Вольскі).
🔸️Бруіцца, празрыстая рэчка,
Хаваецца ў ніцых кустах. (Журба).

2. Пераноснае значэньне, размоўнае слова: пануры, хмурны (пра чалавека).

🔸️Солтыс з пробашчам выйшлі са школы ніцыя, злосныя, заклапочаныя. (Сабаленка).

3. Які выяўляе панурасьць, хмурнасьць.

🔸️Куды падзеліся з яго [Ракава] вачэй той ніцы сум і той пажыцьцёвы спалох! (Брыль).
#словы_Н
Чароўнага дня, сябры! І няхай розныя непярэліўкі абмінаюць Вас! ✨️✨️✨️

НЕПЯРЭ́ЛІЎКІ (niepiareliŭki)
(назоўнік)

Размоўнае слова: кепскія справы; нявыкрутка.

🔸— Падмацуемся... і пададзімся адсюль далей, — так раіў сябрам Клышэўскі. — На вясну вернемся, а пакуль непярэліўкі, пойдзем у лясы, туды, пад Клайпеду. (Броўка).
🔸️Дзед шапнуў унуку:
— Бяжы, ратуй свайго дружбака! Відаць, у яго нейкія непярэліўкі. (Рылько).
#словы_Н
📍А яшчэ можна сказаць "нады́сь/нагды́сь" (слоўнік Байкова-Некрашэвіча).

НАДО́ЕЧЫ (nadoječy)
(прыслоўе)

Размоўнае слова: зусім нядаўна; ня так даўно, днямі.

🔸Надоечы адбылося здарэньне, якое абляцела навадворкі і ўсе навакольныя вёскі. (Кавалёў).
🔸Вечарам.. [Надзя] зь дзяўчынай, зь якой надоечы пазнаёмілася, прыйшла ў пакой інтэрната. (Галавач).

📸 Фота: @ezgipolat
#словы_Н
НІШЧЫМНЫ (niščymny)
(прыметнік, мужчынскі род)

1. Не прыпраўлены скаромным, без скаромнага; посны.

🔸️Мы атрымлівалі толькі агульную норму хлеба і два разы на дзень у сталоўцы нішчымны .. крупнік. (Сяргейчык).
🔸️Большы брат згатаваў добры абед, нават два скруткі каўбасы на стол палажыў. А меншы наварыў капусты, ды й то нішчымнай. (Якімовіч).
   
2. Без нічога, без якіх-н. дабавак.

🔸️[Хана] такая худая, што мне робіцца шкада яе, і я аддаю ёй усе грушы, а на перапынку елі нішчымны хлеб. (Каліна).

3. Пусты.

🔸️Часамі ў гумно ўрываўся лёгкі ветрык, паварушваючы зьвіслыя са страхі нішчымныя каласкі. (Колас).
#словы_Н
Шчыра віншуем чароўных паненак з Міжнародным жаночым днём! 💐💐💐

НЕСПАДЗÉЎКА (niespadzieŭka)
(назоўнік, жаночы род)

Размоўнае слова: нечаканы, непрадбачаны выпадак, здарэньне і пад.

🔸️Параход так раўнуў, што Сашка ад неспадзеўкі аж прысеў. (Даніленка)
🔸️Для мяне прапанова выступіць была неспадзеўкаю, і я неяк аж зьбянтэжыўся. (Сабаленка)
#словы_Н