Лёгкая Мова
4.33K subscribers
1.09K photos
42 videos
1 file
31 links
Створана зь любоўю да беларускае мовы і беларусаў 🩵

Тэрыторыя клясычнага правапісу 😌
加入频道
ФІРА́НКА (firanka)
(назоўнік | жаночы род)

Заслона з тонкага матэрыялу на вокны, дзьверы і пад.

🔸У пакоі Паходні было чыста прыбрана, лёгкі ветрык калыхаў белыя фіранкі на расчыненых вокнах. (Хадкевіч).
🔸І фіранкі Валя павесіла новыя: з марлі, падсіненыя і таксама зьлёгку падкрухмаленыя. (Васілевіч).
#словы_Ф
Запомнім, сябры! 😌

🔸КРЭСЛА = рас. СТУЛ,
🔸ФАТЭЛЬ = рас. КРЕСЛО.
#словы_К #словы_Ф
ФАЦЭ́ТНЫ (facetny)
(прыметнік, мужчынскі род)

Размоўнае слова: камічны, забаўны.

🔸На гэты раз дзьверы расчыніліся болей урачыста, павольна і стала, і парог пераступіла даволі фацэтная і маляўнічая постаць штацкага чалавека. (Колас).
🔸Ва ўкраінскім мястэчку, куды, асьмялеўшы, Сяргей завітаў, цырульнік зрабіў яму фацэтную прычоску. (Навуменка).
#словы_Ф
ФАТЭЛЬ (fatel)
(назоўнік, мужчынскі род)

Мягкае крэсла.

🔸️Рыгор сеў на падстаўленым таўстухаю паношаным, калісьці раскошным фатэлі... (Гартны).
#словы_Ф
Калі што, мы любім жывёлінак і супраць натуральнага футра! 🙈

ФУ́ТРА (futra)
(назоўнік, ніякі род)

1. Валасяное покрыва на целе жывёл; поўсьць.

🔸️Заглянуў Мароз у дупло, а там вавёрка ў шэрым футры сьпіць ды яшчэ хвосьцікам, быццам коўдраю, накрылася, — добра ёй! (П. Ткачоў).

2. Вырабленая шкура пушнога зьвера.

🔸️Нарушэвіч пакорпаўся ў клумку і дастаў адтуль пышнае футра выдры. (Машара).

3. Зімовая вопратка з вырабленых шкур пушнога зьвера.

🔸️Вось па вуліцы ідзе дама ў кароткім футры з шэрага каракулю. (Новікаў).
#словы_Ф
ФАНАБЭ‌РЫЯ (fanaberyja)

Размоўнае слова: пыхлівасьць, зазнайства, ганарыстасьць.

🔸️Я недалюбліваў гэтага чалавека за яго індычую надзьмутасьць, за чэрствасьць і незразумелую фанабэрыю. (Сабаленка).
🔸️Фанабэрыі хоць адбаўляй, а розуму ня грэх было б і пазычыць. (Прокша).
#словы_Ф
ФІРА́НКА (firanka)
(назоўнік, жаночы род)

Заслона з тонкага матэрыялу на вокны, дзьверы і пад.

🔸У пакоі Паходні было чыста прыбрана, лёгкі ветрык калыхаў белыя фіранкі на расчыненых вокнах. (Хадкевіч).
🔸І фіранкі Валя павесіла новыя: з марлі, падсіненыя і таксама зьлёгку падкрухмаленыя. (Васілевіч).
#словы_Ф
ФІЛІЖÁНКА (filižanka)
(назоўнік, жаночы род)

🔸️Ён трымаў філіжанку доўгімі пальцамі і больш нюхаў, чым
піў, і ноздры ягоныя трапяталіся ад асалоды, як у Адама ля забароненага дрэва. (Караткевіч).
#словы_Ф
ФАЛЬБÓНА (fal‌bona)
(назоўнік, жаночы род)

Палоска матэрыялу, прышытая зборкамі да спадніцы, фартуха і пад.

🔸️Увайшла бабуля ў старамоднай, з мноствам фальбон, шырачэзнай спадніцы і гэткай жа старамоднай кофце. (Васілёнак).
#словы_Ф
ФАЦЭ́ТНЫ (facetny)
(прыметнік, мужчынскі род)

Размоўнае слова: камічны, забаўны.

🔸На гэты раз дзьверы расчыніліся болей урачыста, павольна і стала, і парог пераступіла даволі фацэтная і маляўнічая постаць штацкага чалавека. (Колас).
🔸Ва ўкраінскім мястэчку, куды, асьмялеўшы, Сяргей завітаў, цырульнік зрабіў яму фацэтную прычоску. (Навуменка).
#словы_Ф
ФАРСУН (farsun)
(назоўнік, мужчынскі род)

Тое, што франт, моднік.

🔸️У гэтым стомленым, азызлым і, мусіць, маральна зламаным чалавеку цяжка было пазнаць былога віленскага фарсуна, атлета і бадзёрага прыгажуна-мужчыну. (Карпюк)
#словы_Ф