У слоўніку Байкова-Некрашэвіча знайшлі слова "жароўка" 💡.
⠀
ЖАРО́ЎКА (žaroŭka)
(назоўнік | жаночы род)
⠀
Штучная крыніца сьвятла, у якой сьвятло выпускае цела напалу, што награваецца электрычным токам да высокай тэмпэратуры.
⠀
❔Як яно вам?
#словы_Ж

ЖНІ́ВЕНЬ (žnivień)
(назоўнік | мужчынскі род)
⠀
Восьмы месяц года, апошні летні месяц.
⠀
🔸Быў канец жніўня — час, калі сьпяшаліся на вучобу студэнты, вярталіся ўдзельнікі шматлікіх экскурсій, людзі, якія адпачывалі на курортах. (Даніленка).

ЖЛУ́КТА (žłukta)
(назоўнік)
1. Абласное слова: пасудзіна для запарваньня бялізны, выдзеўбаная ў форме кадушкі з драўлянае калоды.
🔸У клеці паставілі дзежкі, карыты, жлукту, ступу ды другія гаспадарчыя прылады. (Галавач).
2. Размоўнае слова: пра таго, хто многа п'е, апіваецца.
🔸— Скарачае гэтаю чорнаю сівухаю свой паганы век, жлукта няшчасная. (Пасьлядовіч).
3. Той, хто любіць многа есьці, прагны да яды.

Нам тут сказалі, што гэта самае трапнае слова для панядзелка 😁
ЖУРБÁ (žurba)
(назоўнік, жаночы род)
Пачуцьцё смутку, душэўнае прыгнечанасьці; туга, маркота.
🔸️Бабка Наста сядзела на дубовай калодачцы каля печы, унурыўшыся ў свае нескладаныя, апавітыя журбою думкі. (Колас).
🔸️Тарас стаяў пасярод хаты, анямелы ў безвыходнай журбе. (Асіпенка).

ЖВÁВЫ (žvavy)
(прыметнік, мужчынскі род)
1. Поўны жыцьцёвых сіл; бадзёры, рухавы; процілеглае — вялы.
🔸️Мірон быў больш разважлівы, спакойны хлопец, а Віктар — жвавы, імклівы. (Маўр).
2. Ажыўлены, выразны, жыцьцярадасны (пра вочы, твар).
🔸️[Ніканор] пастарэў.. Толькі вочы — маладыя і жвавыя. (Бядуля).
3. Рэзвы, вясёлы, гульлівы.
🔸️Птушак жвавых шчэбет хвілі не сьціхаў, Кружыўся зь белых кветак пылам. (Купала).
4. Бойкі, ажыўлены, шумны (пра гаворку).
🔸️Завязалася жвавая, перасыпаная жартамі і сьмехам размова. (Краўчанка).
5. Поўны руху, ажыўленьня, дзейнасьці.
🔸️— Усё-такі падабаецца ён мне, Менск. Жвавы, шумлівы, заклапочаны. (Мележ).
5. Хуткі па тэмпе, шпаркі.
🔸️Жвавым не па гадах подбегам Клім кінуўся да плота. (Шахавец).

ЖÁЛАСЬЛІВЫ (žałaślivy)
(прыметнік, мужчынскі род)
1. Схільны да жаласьці, спачуваньня; спагадлівы, чульлівы.
🔸️[Ліза] засталася такою ж ласкаваю і жаласьліваю, як і была, але ў вонкавым выглядзе яе адбыліся перамены і зусім нечаканыя. (Арабей).
2. Які выклікае жаласьць, спачуваньне; няшчасны.
🔸️— Ты не крыўдуеш на мяне, Пеця? — запыталася .. [Люба] і сама зьдзівілася, да чаго голас яе слабы і жаласьлівы. (Асіпенка).

ЖВІР (žvir)
(назоўнік, мужчынскі род)
Рыхлая буйнаабломкавая асадкавая парода, складзеная з абгладжаных абломкаў горных парод і мінэралаў памерам 1-10 мм.
🔸️Плюхала і спакойна цякла рэчка, сіняя, халодная. Жаўцела жвірам на плыткіх месцах. (Чорны).
#словы_Ж
(назоўнік, мужчынскі род)
Рыхлая буйнаабломкавая асадкавая парода, складзеная з абгладжаных абломкаў горных парод і мінэралаў памерам 1-10 мм.
🔸️Плюхала і спакойна цякла рэчка, сіняя, халодная. Жаўцела жвірам на плыткіх месцах. (Чорны).
#словы_Ж
ЖНІ́ВЕНЬ (žnivień)
(назоўнік, мужчынскі род)
⠀
Восьмы месяц года, апошні летні месяц.
⠀
🔸Быў канец жніўня — час, калі сьпяшаліся на вучобу студэнты, вярталіся ўдзельнікі шматлікіх экскурсій, людзі, якія адпачывалі на курортах. (Даніленка).
#словы_Ж
(назоўнік, мужчынскі род)
⠀
Восьмы месяц года, апошні летні месяц.
⠀
🔸Быў канец жніўня — час, калі сьпяшаліся на вучобу студэнты, вярталіся ўдзельнікі шматлікіх экскурсій, людзі, якія адпачывалі на курортах. (Даніленка).
#словы_Ж
ЖАРЫНКА (žarynka)
(назоўнік, жаночы род)
Гарачы вугольчык.
🔸️Дзьве смаляныя касы вокал стану абвіліся, ды блішчэлі з-пад брывей дзьве гарачыя жарынкі... (Звонак).
🔸️Ткнуўшы ў зубы папяроску, хлопец... прысеў на кукішкі і пацягнуўся ў агонь за жарынкаю. (Ракітны).
🔸️...У вачах Лышчынскага загарэліся жарынкі кплівае цікавасьці. (Арлоў).

ЖЛУКТА (žłukta)
1. (ніякі род): пасудзіна для запарваньня бялізны, выдзеўбаная ў форме кадушкі з драўлянае калоды.
🔸️У клеці паставілі дзежкі, карыты, жлукту, ступу ды другія гаспадарчыя прылады. (Галавач)
2. (мужчынскі і жаночы род): Пра таго, хто многа есьць, п'е, апіваецца.
🔸️— Скарачае гэтаю чорнаю сівухаю свой паганы век, жлукта няшчасная. (Пасьлядовіч)

ЖÁДНЫ (žadny)
(прыметнік, мужчынскі род)
Ніякі, ніводны.
🔸️Бяз жаднай перашкоды партызаны выйшлі на дуброўскае поле. (Шчарбатаў)